Другое да Карынфянаў 1 верш » 2 да Карынфянаў 1:23 — параўнанне перакладаў.

Другое да Карынфянаў 1 верш 23

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: 2 да Карынфянаў 1:23 / 2Кар 1:23

Filter: all
Бога заклікаю ў сьведкі на душу маю, што, шкадуючы вас, я дагэтуль ня прыходзіў у Карынф,

Прызываю Бога ў сьведкі на душу маю, што, шкадуючы вас, я дагэтуль не прыйшоў у Карынт;

Дык прызываю ў сведку Бога і душу маю, што, шкадуючы вас, я дасюль не прыходзіў у Карынт

Бо гукаю Бога за сьветку на душу сваю, што, шчаджаючы вас, я дагэтуль ня прыходзіў да Карынту,

Я-ж Бога клічу ў сьве́дкі на душу маю, што, ашчаджаючы вас, я дагэтуль ня прыходзіў у Карынт

Бога заклікаю як сведку душы́ маёй, што, шкадуючы вас, я больш не прыходзіў у Карынф;

Я клічу Бога ў сведкі майго жыцця, што я не прыйшоў яшчэ ў Карынт, бо шкадую вас.

Я ж заклікаю Бога ў сведкі на маю душу, што я, шкадуючы вас, яшчэ не прыходзіў у Карынф.

Я ж заклікаю Бога ў сьведкі на маю душу́, што, шкадуючы вас, я дагэтуль ня прыйшоў у Карынт.

Бога восьжа ўжываю на сьветка маёй душы, што дзеля ашчады вас я дагэтуль ня прыходзіў у Карынт;

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter