Другое да Карынфянаў 7 верш » 2 да Карынфянаў 7:2 — параўнанне перакладаў.

Другое да Карынфянаў 7 верш 2

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: 2 да Карынфянаў 7:2 / 2Кар 7:2

Filter: all
Дайце месца нам: мы нікога не пакрыўдзілі, і нікому не нашкодзілі, ні ад кога не дамагаліся карысьці.

Зьмясьціце нас. Мы нікога не пакрыўдзілі, нікому не пашкодзілі, нікога не ашукалі.

Прыміце нас! Мы нікога не скрыўдзілі, нікому не пашкодзілі, ні ад каго не дамагаліся карысці.

Дайце месца нам. Мы нікога ня ўкрыўдзілі, нікому не пашкодзілі, нікога не ашукалі.

Зразуме́йце нас. Мы нікога ня крыўдзілі, нікому не пашкодзілі, нікога не абдзіралі.

Умясціце нас: мы нікога не пакрыўдзілі, нікому не пашкодзілі, ні ад каго не шукалі карысці.

Прыміце нас! Мы нікога не пакрыўдзілі, нікога не ашукалі, нікога не выкарыстоўвалі.

Змясціце нас у свае сэрцы; мы нікога не пакрыўдзілі, нікога не сапсавалі, ні ад каго не шукалі карысці.

Прыміце нас (у сэрцы вашыя)! Мы нікога ня пакрыўдзілі, нікому ня пашкодзілі, ні ў кога ня шукалі карысьці.

Прыймеце нас: мыж нікога ня скрыўдзілі, нікога не ачмуцілі зьдзерствам.

Пріимите жъ и насъ • Ни единаго бо обидехомъ, ни единаго розгневихомъ, ни единаго оболгахом •

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter