Першае да Фесаланікійцаў 4 верш » 1 да Фесаланікійцаў 4:16 — параўнанне перакладаў.

Першае да Фесаланікійцаў 4 верш 16

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: 1 да Фесаланікійцаў 4:16 / 1Тэс 4:16

Filter: all
бо Сам Гасподзь пры абвяшчэньні, пры голасе арханёла і трубе Божай, сыдзе зь неба, і мёртвыя ў Хрысьце ўваскрэснуць раней;

бо Сам Госпад з абвяшчэньнем, з голасам арханёла і трубой Божай зыйдзе з неба, і мёртвыя ў Хрысьце ўваскрэснуць першымі;

Бо Сам Госпад з загадам і пры голасе арханёла ды пры гуке трубы Божай сыдзе з неба, і мёртвыя, якія ў Хрысце, ўваскрэснуць першыя.

Бо Сам Спадар із гукам расказаньня, з голасам архангілавым і трубою Божай зыйдзе зь неба, і мертвыя ў Хрысту ўскрэснуць першыя;

бо Сам Госпад з абвяшчэньнем, з голасам Архангела і трубой Божай зыйдзе з не́ба, і мёртвыя ў Хрысьце́ ўскрэснуць пе́ршымі;

таму што Сам Гасподзь пры за́кліку, пры голасе Архангела і гу́ку трубы́ Божай, сы́дзе з неба, і мёртвыя ў Хрысце ўваскрэснуць першымі;

Бо сам Пан на заклік і на голас арханёла і трубы Божай сыдзе з неба, і памерлыя ў Хрысце ўваскрэснуць першымі.

бо Сам Госпад пры ўладарным воклічы, пры голасе Архангела і пры трубе Божай зыдзе з неба і мёртвыя ў Хрысце ўваскрэснуць першымі.

таму што Сам Госпад пры валада́рным воклічы, пры голасе Архангела і пры трубе Бога зыйдзе зь Неба, і памёршыя ў Хрысьце ўваскрэснуць першымі;

Сам бо Госпад на даны сыгнал, на голас Арханёла ды гук сурмы Божай зыйдзе зь неба і умерлые ў Хрыстусе згробуўстануць першымі;

Понеже Самъ Господь во повеленіи, и во гласе Архангелове, и во трубе Божией, снидет с небеси • И мертвіи о Христе воскреснут перве,

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter