1-я царстваў 4 верш » 1 царстваў 4:18 — параўнанне перакладаў.

1-я царстваў 4 верш 18

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: 1 царстваў 4:18 / 4:18

Filter: all
Калі спамянуў ён пра каўчэг Божы, Ілій упаў зь сядзеньня дагары каля варотаў, зламаў сабе хрыбет і памёр; бо ён быў стары і цяжкі. А быў ён судзьдзя Ізраіля сорак гадоў.

Калі той сказаў пра Каўчэг Божы, Гэлій зваліўся з крэсла на кант брамы, і зламаў сабе карак, і памёр, бо ён быў стары і цяжкі. Ён судзіў Ізраіль сорак гадоў.

І калі сказаў пра каўчэг Божы, Гэлі зваліўся з крэсла назад каля брамы і, зламаўшы сабе карак, памёр; бо ён быў чалавек стары і цяжкі; ён судзіў Ізраэль сорак гадоў.

І было, як менаваў ён скрыню Божую, то ўпаў Іль ізь седава плячыма на зямлю ля вугла брамы, зламіў сабе хрыбет і памер, бо ён быў стары й цяжкі. І ён судзіў Ізраеля сорак год.

И бысть, яко помянулъ онъ о Кивоте Божием, спаде Гелий съ кресла възнакъ ко дверемъ, и зломивъ шию, умре, старъ убо бе мужъ и долговеченъ. І той судилъ людей Ізраилевыхъ четыредесятъ летъ.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter