1-я царстваў 4 верш » 1 царстваў 4:19 — параўнанне перакладаў.

1-я царстваў 4 верш 19

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: 1 царстваў 4:19 / 4:19

Filter: all
Нявестка ягоная, жонка Фінээсава, была цяжарная, і ўжо блізіліся роды. Калі пачула яна вестку пра ўзяцьце каўчэга Божага і пра сьмерць сьвёкра свайго і мужа свайго, дык упала на калені і нарадзіла, бо падступіліся да яе болі яе.

А нявестка ягоная, жонка Пінхаса, якая была цяжарная і мела хутка нарадзіць, калі даведалася, што Каўчэг Божы ўзяты і што сьвёкар ейны і муж загінулі, упала і нарадзіла, бо прыйшлі на яе болі радзінаў.

А яго нявестка, жонка Пінхаса, была цяжарнай і мела хутка радзіць. І, калі даведалася, што каўчэг Божы ўзяты і што яе свёкар і яе муж памерлі, скурчылася і нарадзіла; бо прыйшлі на яе родавыя болі.

І нявестка ягоная, жонка Фінегасава, была цяжарная ўжо блізка раджэньня. І як учула яна ведамку праз узяцьця скрыні Божае і празь сьмерць сьвёкра свайго а мужа свайго, то ўклякла й нарадзіла, бо схапілі яе болі ейныя.

Невестка же его, жена Финеисова, бременна была и близу породу; услышавши, яко взятъ бысть Кивотъ Божий и умре свекоръ ея и мужъ ея, склонилася и породила, понеже нападоша на ню нагле болезни ея.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter