1 Госпад загадаў вялікай рыбіне праглынуць Ёну. І быў Ёна ў нутры рыбы тры дні і тры ночы.
2 І памаліўся Ёна Госпаду Богу свайму ў чэраве рыбы,
3 кажучы: «у бядзе маёй я клікаў Госпада, і Ён адгукнуўся мне; з нутра апраметнай гукаў я, і Ты пачуў голас мой.
4 Ты ўкінуў мяне ў бездань, у сэрца мора, і воды атачылі мяне. Усе воды вялікія і хвалі Твае прайшлі нада мною.
5 І я сказаў: Адкінуты я ад вачэй Тваіх! А ўсё ж я зноў убачу сьвятыню Тваю.
6 Воды пакрылі мяне, бездань паглынула мяне, водныя травы спавілі галаву маю.
7 Я зышоў да асноваў гораў, засовы зямныя засталіся назаўжды за мною, але Ты, Госпадзе, вывядзеш душу маю з апраметнай.
8 Калі душа мая занемагла ўва мне, я згадаў Госпада, і малітва мая дайшла да Цябе, да месца сьвятога Твайго.
9 Памыляюцца тыя, што пакланяюцца марнасьцям, адхіляюцца ад ласкі Тваёй.
10 Я ж з голаснай падзякай прынясу ахвяру Табе, выканаю абяцанае, бо збаўленьне ў Госпада».
11 Госпад загадаў рыбіне, і яна выкінула Ёну на сушу.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Кніга прарока Ёны, 2 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.