Біблія » Пераклады » Пераклад Вітаўта Тумаша

Ёны 2 Прарока Ёны 2 разьдзел

1 І загадаў Госпад рыбе вялікай праглынуць Ёну; і быў Ёна ў нутрох гэтай рыбы тры дні і тры ночы.
2 І маліўся Ёна Госпаду Богу свайму ў нутрох рыбы,
3 і сказаў: «Да Госпада гукаў я ў горы маім і пачуў Ён мяне; із нетраў пекла я гукаў — і Ты выслухаў голас мой.
4 Ты кінуў мяне ў глыбіні, у нетры мора, і патокі ахінулі мяне, усе воды Твае і хвалі Твае пераліваліся нада мною.
5 І я сказаў: адкінуты я ад ачэй Тваіх, а ўсёжтакі я ізноў пабачу сьвяты храм Твой.
6 Ахінулі мяне воды аж да душы маёй, бяздоньне праглынула мяне. Зеліва марское спавіло галаву маю.
7 Да падставы гораў ты зыйшоў, зямля сваімі запорамі загаціла мяне навекі; але Ты, Госпадзе, Божа мой, вывядзеш душу маю з пекла.
8 Калі абязьсілела ўва мне душа мая, я ўспомніў аб Госпадзе, і малітва мая дайшла да Цябе, да сьвятога храму Твайго.
9 Тыя, што марных і хвальшывых багоў шануюць, пакінулі Міласернага свайго,
10 і я голасам хвалы прынясу Табе ахвяру; што прырок — выканаю, бо ратунак у Госпада!»
11 І сказаў Госпад рыбе, і яна выплявала Ёну на сухазём.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга прарока Ёны, 2 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.