1 І абышло гэта моцна Ёну і быў ён разжалены.
2 І маліўся ён да Госпада і казаў: «О, Госпадзе, ці-ж не гаварыў я гэта, калі яшчэ быў у маім краі? Таму я і пабег у Тарсіс, бо ведаю, што Ты — Бог добры і міласерны, доўгацерпялівы і ласкавы і спагадаеш бядзе.
3 Вазьмі-ж цяпер, Госпадзе, душу маю ад мяне, бо лепш мне памерці, чымся жыць.»
4 І сказаў Госпад: «Няўжо-ж абыйшло гэта цябе гэтак моцна?»
5 І выйшаў Ёна з места, і сеў на ўсход ад места, і зрабіў там сабе буду і сеў пад ёю ў цяні, каб бачыць. Што будзе з местам.
6 І вырасьціў Госпад Бог расьліну, і паднялася яна над Ёнаю, каб над галавою ягонаю быў цень і каб супакоіць ягоны жаль; і ўсьцешыўся Ёна вельмі з гэтай расьліны.
7 І ўчыніў Бог так, што назаўтра на золаку чарвяк падтачыў расьліну і яна ссохла.
8 Калі-ж узышло сонца, паслаў Бог гарачы ўсходні вецер, і сонца пачало пячы Ёнаву галаву, такшто ён абязьсілеў і прасіў сабе сьмерці, і сказаў: «Лепш мне памерці, чымся жыць.»
9 І прамовіў Бог да Ёны: «Няўжо-ж пераняўся ты гэтак дзеля расьліны?» Ён адказаў: «Вельмі пераняўся, аж да сьмерці.»
10 Тады сказаў Госпад: «Ты шкадуеш расьліны, пад якой ты не працаваў, і якую ты не гадаваў, якая ў вадну ноч вырасла і ў вадну-ж ноч і прапала:
11 ці-ж не шкада Мне Нінівы, вялікага места, ў якім больш, як што дваццаць тысяч чалавек, што ня ўмеюць адрозьніць правай рукі ад левай, і шмат жывёлы?»
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Кніга прарока Ёны, 4 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.