Біблія » Пераклады » Пераклад Вітаўта Тумаша

Ёны 3 Прарока Ёны 3 разьдзел

1 І другі раз было слова Госпадава да Ёны:
2 «Устань, ідзі ў Нініву, вялікае места і прапаведуй у ім тое, што я загадаю табе.»
3 І ўстаў Ёна і пайшоў у Нініву паводле слова Госпадавага; Нініва-ж была вялікім местам у Бога, на тры дні хады.
4 І пачаў Ёна хадзіць па месьце, колькі можна было ўвайсьці ў вадзін дзень, і прапаведываў, кажучы: «Яшчэ сорак дзён — і Нініва будзе разбураная!»
5 І паверылі нініўцы Богу: і апавясьцілі пост, і ўзьдзелі на сябе мяшкі ад найбольшага з іх да найменшага.
6 І дайшло слова гэтае да цара Нінівы, і ўстаў ён з пасаду свайго, і зьняў з сябе царскую вопратку сваю, і ахінуўся ў мяшок і сеў на попеле,
7 і загадаў апавясьціць і сказаць у Нініве ад імені цара і ягоных вяльможаў, «каб ні людзі, ні жывёла, ні валы, ні авечкі нічога ня елі, не хадзілі на пашу, ані вады ня пілі,
8 і каб пакрытыя былі мяшкамі людзі і жывёла, і моцна клікалі да Бога, і каб кажны адвярнуўся ад злога шляху свайго і ад гвалту рук сваіх.
9 Хто ведае, можа Бог яшчэ зьлітуецца і адверне ад нас палаючы гнеў Свой, і мы не загінем.»
10 І пабачыў Бог іхныя ўчынкі, што адвярнуліся яны ад ліхога шляху свайго, і пашкадаваў Бог наслаць на іх тое няшчасьце, аб якім казаў, што нашле на іх, — і наслаў.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга прарока Ёны, 3 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.