1 І вось другі раз прамовіў Госпад да Ёны:
2 «Устань, ідзі ў Ніневу, у горад вялікі, і кажы ім тое, што Я загадаў табе».
3 Ёна ўстаў і пайшоў у Ніневу згодна са словам Гасподнім; а Нінева была вялікім горадам, на тры дні хады.
4 І пачаў Ёна хадзіць па горадзе, колькі можна прайсьці ў адзін дзень, і казаць голасна: «Яшчэ сорак дзён, і Нінева будзе рабураная!».
5 І паверылі жыхары Ніневы Богу, абвясьцілі пост, апрануліся ў зрэб'е, ад найбольшага да найменшага.
6 І дайшло слова гэтае да караля Ніневы. Ён устаў з пасаду свайго, зьняў з сябе каралеўскую вопратку, апрануўся ў зрэб'е і сеў на попеле.
7 І ад імя караля і дастойнікаў яго быў абвешчаны наступны загад: «Няхай людзі і жывёла, валы ўсе і авечкі не ядуць нічога, ня ходзяць на пашу і ня п'юць вады.
8 Хай апрануцца ў зрэб'е — людзі і жывёла, — і хай моцна клічуць Бога, і хай кожны адвернецца ад благога шляху і ад няправеднасьці, якую чыніць рукамі сваімі.
9 Хто ведае, магчыма Бог адпусьціцца і зьлітуецца над намі, адступіць ад палкага гневу свайго, і мы ня згінем».
10 І Бог убачыў учынкі іх, што яны адвярнуліся ад сваіх благіх шляхоў; і зьлітаваўся Бог над імі, і няшчасьця, якое абяцаў паслаць на іх, не паслаў.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Кніга прарока Ёны, 3 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.