1 Ёна моцна засумаваў праз гэта і запалаў гневам.
2 І маліўся ён да Госпада і сказаў: О, Госпадзе, ці-ж не казаў я гэта, калі яшчэ быў у маім краі? Таму я і пабег у Таршыш, бо ведаў, што Ты — Бог добры і міласэрдны, доўгацерпялівы і ласкавы і каішся ў злыбядзе.
3 І цяпер Госпадзе, вазьмі душу маю ад мяне, бо ляпей мне памерці, чымся жыць.
4 І сказаў Госпад: ці гэта добра ты робіш, што аж гэтак гневаешся?
5 І выйшаў Ёна зь места, і сеў у-ва ўсходняй частцы яго, і зрабіў тамака сабе будку і сеў пад ёю ў цяньку, каб бачыць, што будзе зь местам.
6 І вырасьціў Госпад Бог расьліну, і яна паднялася над Ёнаю, каб над ягонаю галавою быў цень і каб супакоіць сваю дасаду; і Ёна вельмі рад быў з прычыны гэтае расьліны.
7 І ўчыніў Бог гэтак, што назаўтрае на золаку чарвяк падтачыў расьліну, і яна высахла.
8 Калі-ж узыйшло сонца, паслаў Бог гарачы ўсходні вецер, і сонца пачало паліць галаву Ёны, так што ён зусім зьнямог і прасіў сабе сьмерці і сказаў: ляпей мне памерці, чымся жыць.
9 І прамовіў Бог да Ёны: няўжо-ж ты гэтак вельмі засумаваў з прычыны расьліны? Ён адказаў: вельмі засумаваў, аж да сьмерці.
10 Тады сказаў Госпад: ты шкадуеш расьліну, над якой ты не працаваў, і якую ты не гадаваў, якая ў вадну ноч вырасла і ў вадну ноч прапала:
11 Ці-ж не шкада Мне Нянівы, вялікага места, у якім болей, як сто дваццаць тысяч чалавек, што ня ўмеюць адрозьніць правае рукі ад левае, і мноства жывёлы?
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга прарока Ёны, 4 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.