Да Рымлянаў 10 разьдзел

Пасланьне да Рымлянаў
Пераклад Антонія Бокуна → Пераклад Антонія Бокуна

Браты! Упадабаньне сэрца майго і просьба да Бога пра Ізраіль на збаўленьне.
 
Бо сьведчу ім, што маюць руплівасьць Божую, але не паводле пазнаньня.
 
Бо, не разумеючы праведнасьці Божае і шукаючы паставіць сваю праведнасьць, яны не падпарадкаваліся праведнасьці Божай.
 
Бо канец Закону — Хрыстос, дзеля праведнасьці кожнаму, хто верыць.
 
Бо Майсей піша пра праведнасьць паводле Закону, што чалавек, які выканае яго, жыць будзе ім.
 
А праведнасьць праз веру гэтак кажа: «Не кажы ў сэрцы тваім: “Хто ўзыйдзе ў неба?”» — гэта ёсьць Хрыста зьвесьці [на зямлю];
 
або: «“Хто зыйдзе ў бездань?”» — гэта ёсьць Хрыста з мёртвых вывесьці.
 
Але што кажа? «Блізка да цябе слова, у вуснах тваіх і ў сэрцы тваім», — гэта ёсьць слова веры, якое мы абвяшчаем.
 
Бо калі ты вуснамі тваімі вызнаеш Ісуса Госпадам і ў сэрцы тваім будзеш верыць, што Бог уваскрасіў Яго з мёртвых, будзеш збаўлены,
 
Бо калі ты вуснамі тваімі прызна́еш Ісуса Госпадам і ў сэрцы тваім будзеш верыць, што Бог уваскрасіў Яго з мёртвых, будзеш збаўлены,

бо сэрца верыць дзеля праведнасьці, а вусны вызнаюць дзеля збаўленьня.
 
бо сэрца верыць дзеля праведнасьці, а вусны прызнаю́ць дзеля збаўленьня.

Бо Пісаньне кажа: «Кожны, хто верыць у Яго, ня будзе асаромлены».
 
Бо няма розьніцы між Юдэем і Грэкам, бо Ён — Госпад усіх, багаты для ўсіх, што прызываюць Яго.
 
Бо кожны, хто прызаве імя Госпада, будзе збаўлены.
 
Але як прызываць Таго, у Каго ня вераць? А як верыць у Таго, пра Каго ня чулі? Як чуць без таго, хто абвяшчае?
 
А як абвяшчаць, калі не былі пасланыя? Як напісана: «Якія прыгожыя ногі таго, хто дабравесьціць супакой, дабравесьціць добрае!»
 
Але ня ўсе паслухаліся Эвангельля, бо Ісая кажа: «Госпадзе! Хто паверыў пачутаму ад нас?»
 
Але ня ўсе паслухаліся Эва́нгельля, бо Ісая кажа: «Госпадзе! Хто паверыў пачутаму ад нас?»

Таму вера — ад слуханьня, а слуханьне — праз слова Божае.
 
Але кажу: Ці ж яны ня чулі? Наадварот, «на ўсю зямлю пайшоў голас іхні, і да межаў сусьвету — словы іхнія».
 
Але кажу: Ці ж Ізраіль ня ведаў? Першы Майсей кажа: «Я збуджу ў вас рупнасьць праз [тых, хто] не народ, праз народ, які ня цяміць, раздражню вас».
 
Але кажу: Ці ж Ізраіль ня ведаў? Першы Майсей кажа: «Я збуджу ў вас рупнасьць праз [тых, хто] не народ, праз народ, які ня ця́міць, раздражню вас».

А Ісая адважваецца і кажа: «Мяне знайшлі тыя, якія не шукалі Мяне, Я аб’явіўся тым, якія не пыталіся Мяне».
 
А наконт Ізраіля кажа: «Увесь дзень выцягваў Я рукі Мае да народу, які не скараецца і працівіцца».
 
А наконт Ізраіля кажа: «Увесь дзень выцягваў Я ру́кі Мае да народу, які не скараецца і працівіцца».