Лікі 26 разьдзел
Лікі
Пераклад Антонія Бокуна → Пераклад Л. Гарошка
І сталася пасьля гэтай плягі, і сказаў ГОСПАД Майсею і Элеазару, сыну Аарона сьвятара, кажучы:
«Палічыце лічбу ўсёй грамады сыноў Ізраіля ад дваццаці гадоў і вышэй паводле дамоў бацькоў іхніх, усіх, здольных да бою».
І прамовілі Майсей і Элеазар сьвятар на раўнінах Мааву, насупраць Ерыхону, над Ярданам, кажучы:
«[Палічыце ўсіх] ад дваццаці гадоў і вышэй, як ГОСПАД загадаў Майсею і сынам Ізраіля, якія выйшлі з зямлі Эгіпецкай».
Рубэн, першародны Ізраіля. Сыны Рубэна: Ханох, ад якога сям’я Ханоха, і Пальлю, ад якога сям’я Пальлю,
і Хецрон, ад якога сям’я Хецрона, і Кармі, ад якога сям’я Кармі.
Гэта сем’і [пакаленьня] Рубэна, і было палічана іх сорак тры тысячы семсот трыццаць.
а сыны Эліява: Нэмуэль, Датан і Абірам. Датан і Абірам — гэта тыя пакліканыя грамадою, якія збунтаваліся супраць Майсея і Аарона разам з Карахам, калі яны паднялі бунт супраць ГОСПАДА,
і зямля разьзявіла вусны свае, і праглынула іх і Караха, і паўмірала грамада, калі агонь спаліў дзьвесьце пяцьдзясят чалавек, і сталіся яны знакам.
Але сыны Караха не памерлі.
Сыны Сымона паводле сем’яў іхніх: ад Нэмуэля [паходзіць] сям’я Нэмуэля; ад Яміна — сям’я Яміна; ад Яхіна — сям’я Яхіна,
ад Зэраха — сям’я Зэраха; ад Шаўля — сям’я Шаўля.
Гэта сем’і [пакаленьня] Сымона, дваццаць дзьве тысячы дзьвесьце.
Сыны Гада паводле сем’яў іхніх: Цэфон, ад якога сям’я Цэфона; Хаггі, ад якога сям’я Хаггі; Шуні, ад якога сям’я Шуні,
Озьні, ад якога сям’я Озьні; Эры, ад якога сям’я Эры,
Арод, ад якога сям’я Арода; Арыэль, ад якога сям’я Арыэля.
Гэта сем’і сыноў Гада, іх палічана сорак тысячаў пяцьсот.
Сыны Юды: Ер і Янан, але яны абодва памерлі ў зямлі Ханаан.
Вось сыны Юды паводле сем’яў іхніх: Шэля, ад якога сям’я Шэлі; Пэрэс, ад якога сям’я Пэрэса; Зэрах, ад якога сям’я Зэраха.
А вось сыны Пэрэса: Хецрон, ад якога сям’я Хецрона, і Хамуль, ад якога сям’я Хамуля.
Гэта сем’і Юды, іх палічана семдзясят шэсьць тысячаў пяцьсот.
Сыны Ісахара паводле сем’яў іхніх: Толя, ад якога сям’я Толі; Пува, ад якога сям’я Пувы;
Яшуў, ад якога сям’я Яшува; Шымрон, ад якога сям’я Шымрона.
Гэта сем’і Ісахара, палічана іх шэсьцьдзясят чатыры тысячы трыста.
Сыны Завулёна паводле сем’яў іхніх: Сэрэд, ад якога сям’я Сэрэда; Элён, ад якога сям’я Элёна; Яхлеэль, ад якога сям’я Яхлеэля.
Гэта сем’і Завулёна, палічана іх шэсьцьдзясят тысячаў пяцьсот.
Сыны Язэпа паводле сем’яў іхніх: Манаса і Эфраім.
Сыны Манасы: Махір, ад якога сям’я Махіра; Махір нарадзіў Гілеада, ад якога сям’я Гілеада.
Сыны Гілеада: Езэр, ад якога сям’я Езэра; Хэлек, ад якога сям’я Хэлека;
Асрыэль, ад якога сям’я Асрыэля; Мэхем, ад якога сям’я Мэхема,
Шэміда, ад якога сям’я Шэміды; Хэфэр, ад якога сям’я Хэфэра.
А Цэлафхад, сын Хэфэра, ня меў сыноў, а толькі дочак, а імёны дочак Цэлафхада: Махля, Ноа, Хогля, Мілька і Тырца.
Гэта сем’і Манасы, іх падлічана пяцьдзясят дзьве тысячы семсот.
Гэта сыны Эфраіма паводле сем’яў іхніх: Шутэлях, ад якога сям’я Шутэляха; Бэхэр, ад якога сям’я Бэхэра; Тахан, ад якога сям’я Тахана.
А гэта сыны Шэтэляха: Эран, ад якога сям’я Эрана.
Гэта сем’і сыноў Эфраіма, палічана іх трыццаць дзьве тысячы пяцьсот. Гэта сыны Язэпа паводле сем’яў сваіх.
Сыны Бэн’яміна паводле сем’яў іхніх: Бэля, ад якога сям’я Бэлі; Ашбэль, ад якога сям’я Ашбэля; Ахірам, ад якога сям’я Ахірама;
Шэфуфам, ад якога сям’я Шэфуфама; Хуфам ад якога сям’я Хуфама.
І былі сыны Бэлі: Ард і Нааман; ад Арда [паходзіць] сям’я Арда, ад Наамана — сям’я Наамана.
Гэта сыны Бэн’яміна паводле сем’яў сваіх, палічана іх сорак пяць тысячаў шэсьцьсот.
Гэта сыны Дана паводле сем’яў іхніх: Шухам, ад якога сям’я Шухама. Гэта сем’і Дана паводле сем’яў сваіх;
усе яны сям’я Шухама, палічана іх шэсьцьдзясят чатыры тысячы чатырыста.
Сыны Асэра паводле сем’яў іхніх: Імна, ад якога сям’я Імны; Ішві, ад якога сям’я Ішві; Бэрыя, ад якога сям’я Бэрыі.
Сыны Бэрыі: Хэвэр, ад якога сям’я Хэвэра; і Малькіэль, ад якога сям’я Малькіэля.
А імя дачкі Асэра — Сэраха.
Гэта сем’і сыноў Асэра, палічана іх пяцьдзясят тры тысячы чатырыста.
Сыны Нэфталі паводле сем’яў іхніх: Яхцэль, ад якога сям’я Яхцэля; Гуні, ад якога сям’я Гуні;
Ецэр, ад якога сям’я Ецэра; Шылем, ад якога сям’я Шылема.
Гэта сем’і Нэфталі паводле сем’яў сваіх, палічана іх сорак пяць тысячаў чатырыста.
Гэта лічба сыноў Ізраіля: шэсьцьсот адна тысяча семсот трыццаць.
І прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы:
«Паміж імі будзе падзелена зямля ў спадчыну паводле лічбы імёнаў.
Больш шматлікім павялічыш спадчыну іхнюю; менш шматлікім паменшыш спадчыну іхнюю; кожнаму асобна, паводле сьпісу, будзе дадзена спадчына.
Зямля павінна быць падзелена жэрабям, і спадчыну атрымаюць паводле [лічбы] імёнаў у родах бацькоў іхніх.
Жэрабям будзе падзеленая спадчына паміж шматлікімі і малалікімі [сем’ямі]».
А гэта лічба лявітаў паводле сем’яў іхніх: Гершон, ад якога сям’я Гершона; Кегат, ад якога сям’я Кегата; і Мэрары, ад якога сям’я Мэрары.
Гэта сем’і Левія: сям’я Лібні, сям’я Хеўрона, сям’я Махлі, сям’я Мушы, сям’я Караха. І Кегат нарадзіў Амрама.
Імя жонкі Амрама — Ёкэбэд, дачка Левія, якая нарадзілася Левію ў Эгіпце. Яна нарадзіла Амраму Аарона і Майсея, і сястру іхнюю Мірыям.
І нарадзіліся Аарону сыны: Надаў, Абігу, Элеазар і Ітамар.
Але Надаў і Абігу памерлі, калі прынесьлі чужы агонь перад аблічча ГОСПАДА.
І ўсіх было палічана іх дваццаць тры тысячы мужчынаў ад аднаго месяца і вышэй. Яны не палічаныя сярод сыноў Ізраіля, бо ня дадзена ім спадчына сярод сыноў Ізраіля.
Гэта палічаныя Майсеем і Элеазарам сьвятаром, якія палічылі сыноў Ізраіля на раўнінах Мааву над Ярданам насупраць Ерыхону.
Між імі не было нікога з тых, якіх лічылі Майсей і Аарон сьвятар, калі лічылі сыноў Ізраіля ў пустыні Сынай,
бо сказаў ім ГОСПАД, што яны сьмерцю памруць у пустыні, і не застанецца з іх аніводнага, апрача Халева, сына Ефунны, і Егошуа, сына Нуна.