Лукаша 1 разьдзел

Паводле Лукаша Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Антонія Бокуна → Пераклад Л. Гарошка

 
 

Як ужо многія намагаліся напісаць аповесьць пра падзеі, якія ў нас адбыліся,
 
Таму што ўжо многа бралася ўлажыць аповесьць аб ведамых у нас падзеях,

як пераказалі нам тыя, што былі ад пачатку відавочцамі і сталіся паслугачамі Слова,
 
як пераказалі нам тыя, што былі ад самага пачатку вачавідцамі і слугамі Слова,

надумаў і я, прайшоўшы ўсё нанова, дакладна па парадку апісаць табе, вяльможны Тэафілю,
 
дык прыйшло на думку і мне, рупліва разьведаўшы аб усім ад пачатку, апісаць табе як сьлед, дастойны Тэафілю,

каб ты пазнаў надзейнасьць словаў, у якіх быў навучаны.
 
каб ты даведаўся праўду аб тых словах, якіх цябе навучылі.

Сталася ў дні Ірада, валадара Юдэйскага, [быў] сьвятар з Абіявае чаргі, на імя Захарыя, і жонка ягоная з дачок Аарона, і імя яе — Альжбета.
 
Быў у дні Ірада Юдэйскага цара, сьвятар з Авіявае чаргі, на імя Захарыя, і ягоная жонка з дачок Аронавых, а яе імя Альжбета.

Былі яны абое праведныя перад Богам, ходзячы паводле прыказаньняў і пастановаў Госпада беззаганна.
 
Былі-ж яны абое праведныя перад Богам, захоўваючы беззаганна ўсе прыказаньні і вымаганьні Гасподнія.

І не было ў іх дзіцяці, таму што Альжбета была няплодная, і абое яны былі пажылыя ў гадах сваіх.
 
І ня было ў іх дзяцей, бо Альжбета была бязьдзетная, і абое яны ўжо былі ў пажылых гадох.

І сталася, калі ў парадку чаргі сваёй ён спаўняў абавязак сьвятарскі перад Богам,
 
І сталася, калі ў парадку свае чаргі ён служыў перад Богам,

выпала яму паводле звычаю сьвятароў кадзіць, увайшоўшы ў бажніцу Госпадаву.
 
выпала яму паводля сьвятарскага звычаю ўвайсьці ў Гасподнюю сьвятыню кадзіць,

І ўсё мноства народу звонку малілася ў час каджэньня.
 
а ўсё мноства людзей малілася навонках у часе каджэцьня.

І зьявіўся яму анёл Госпада, які стаў з правага боку кадзільнага ахвярніку.
 
І зьявіўся яму Гасподні ангел, стоячы справа ля кадзільнага ахвярніка.

І ўстрывожыўся Захарыя, убачыўшы яго, і ахапіў яго страх.
 
І ўгледзеўшы яго сумеўся Захарыя і зьняў яго страх.

Анёл жа сказаў яму: «Ня бойся, Захарыя! Бо пачутая просьба твая, і жонка твая Альжбета народзіць табе сына, і дасі яму імя Ян.
 
Ангел-жа сказаў яму: ня бойся Захарыя, бо выслухана твая просьба, і твая жонка Альжбета родзіць табе сына і дасі яму імя Іван.

І будзе табе радасьць і вясёласьць, і многія ўзрадуюцца нараджэньню ягонаму.
 
І будзе табе радасьць і ўцеха, і многія будуць радавацца з ягонага нараджэньня.

Бо ён будзе вялікі перад Госпадам, і ня будзе піць віно і сікеру, і Духам Сьвятым напоўніцца яшчэ ва ўлоньні маці сваёй.
 
Бо ён будзе вялікі перад Госпадам, і ня будзе піць віна і сікеру, і напоўніцца Сьвятым Духам яшчэ ў лоне свае маткі.

І многіх з сыноў Ізраіля зьверне да Госпада, Бога іхняга.
 
І шмат ізраільскіх сыноў паверне да іхняга Госпада Бога.

І будзе ісьці перад Ім у духу і сіле Ільлі, каб вярнуць сэрцы бацькоў дзецям, і непаслухмяным — лад думак праведнікаў, каб падрыхтаваць Госпаду народ падрыхтаваны».
 
І сам ён пройдзе перад Ім у духу і сіле Ільлі, каб вярнуць сэрцы бацькоў да дзяцей і супраціўных да мудрасьці справядлівых, каб падрыхтаваць Госпаду народ прыхільны.

І сказаў Захарыя анёлу: «З чаго даведаюся я гэтае? Бо я — стары, і жонка мая ў гадах пажылых».
 
І сказаў Захарыя ангелу: па чым я пазнаю гэта? Я-ж ужо стары і мая жонка ў пажылых гадох.

І, адказваючы, сказаў яму анёл: «Я — Габрыэль, які стаю перад Богам, і я пасланы гаварыць з табою і дабравесьціць табе гэтае.
 
І сказаў яму ангел у адказ: я Гаўрыіл, што стаю перад Богам, і пасланы гаварыць з табою і абвясьціць табе гэтую добрую вестку.

І вось, будзеш ты маўчаць, і ня зможаш гаварыць да дня, калі гэта станецца, за тое, што не паверыў словам маім, якія споўняцца ў свой час».
 
І вось ты занямовіш і ня будзеш магчы гаварыць да дня, калі гэтае станецца, затое, што не паверыў маім словам, якія збудуцца ў свой час.

І чакаў народ Захарыю, і дзівіўся, што ён марудзіць у бажніцы.
 
А народ чакаў Захарыю і дзівіўся, што ён марудзіць у сьвятыні.

А ён, выйшаўшы, ня мог гаварыць да іх; і зразумелі, што бачыў відзеж у бажніцы; і ён ківаў ім, і застаўся немы.
 
Выйшаўшы-ж ён ня мог гаварыць да іх, і пазналі, што бачыў зьяву ў сьвятыні; а ён паказваў на мігі і астаўся нямы.

І сталася, калі скончыліся дні службы ягонай, ён вярнуўся ў дом свой.
 
І сталася, як скончыліся дні ягонае службы, вярнуўся ў свой дом.

Пасьля гэтых дзён зачала Альжбета, жонка ягоная, і хавала гэта пяць месяцаў, кажучы:
 
Пасьля-ж гэтых дзён зачала Альжбета, ягоная жонка, і таілася пяць месяцаў, кажучы:

«Гэтак учыніў мне Госпад у дні, калі глянуў на мяне, каб зьняць з мяне ганьбу між людзьмі».
 
так учыніў мне Госпад у гэтыя дні, калі зглянуўся на мяне, каб зьняць з мяне ганьбу між людзьмі.

А ў шосты месяц быў пасланы анёл Габрыэль ад Бога ў горад Галілейскі, называны Назарэт,
 
У шосты-ж месяц быў пасланы ангел Гаўрыіл ад Бога ў места Галілейскае называнае Назарэт

да дзяўчыны, заручанай з мужам на імя Язэп, з дому Давіда; а імя дзяўчыны — Марыя.
 
к дзеве, заручанай з мужам іменем Язэп з дому Давыдавага; імя-ж дзевы — Марыя.

І, увайшоўшы да яе, анёл сказаў: «Радуйся, дабрадатная! Госпад з табою; дабраслаўлёная ты між жанчынамі».
 
І ўвайшоўшы к Ёй ангел сказаў: радуйся, поўная ласкі, Госпад з табою; багаслаўлёная ты між жанчынаў.

Яна ж, убачыўшы яго, устрывожылася ад словаў ягоных і разважала, што гэта было за прывітаньне.
 
Яна-ж як пачула яго, стрывожылася ад ягоных слоў і думала, што-б гэта было за такое прывітаньне?

І сказаў ёй анёл: «Ня бойся, Марыя! Бо ты знайшла ласку ў Бога.
 
І сказаў ёй ангел: ня бойся, Марыя, бо ты знайшла ласку ў Бога.

І вось, ты зачнеш ва ўлоньні і народзіш Сына, і дасі Яму імя Ісус.
 
І вось зачнеш у лоне і народзіш сына і назавеш яму імя Ісус.

Ён будзе вялікі і Сынам Найвышэйшага назавецца, і дасьць Яму Госпад Бог пасад Давіда, бацькі Ягонага.
 
Ён будзе вялікі і Сынам Найвышэйшага назавецца і дасьць Яму Госпад Бог пасад Давіда, Ягонага бацькі.

І Ён будзе валадарыць над домам Якуба на вякі, і Валадарству Ягонаму ня будзе канца».
 
І будзе валадарыць у Якубавым доме давеку і Ягонаму валадарстру ня будзе канца.

А Марыя сказала анёлу: «Як гэта будзе, калі я не спазнала мужа?»
 
Марыя-ж сказала ангелу: як-жа гэта станецца, калі я ня знаю мужа?

І, адказваючы, анёл сказаў ёй: «Дух Сьвяты зыйдзе на цябе, і сіла Найвышэйшага ахіне цябе. І дзеля гэтага тое, што народзіцца Сьвятое, Сынам Божым назавецца.
 
І сказаў ёй ангел у адказ: Дух Святы нойдзе на цябе і сіла Найвышэйшага ахіне цябе, таму і тое, што народзіцца з цябе Сьвятое, і назавецца Сынам Бажым.

Вось і Альжбета, сваячка твая, і яна зачала сына ў старасьці сваёй, і вось ужо шосты месяц у яе, якую называюць няплоднай.
 
Вось і Альжбета, твая сваячка і яна зачала сына ў сваёй старасьці і гэта шосты месяц у яе, хоць яе і называюць няплоднаю,

Бо ў Бога ніводнае слова ня будзе бяз сілы».
 
бо-ж у Бога ня будзе немагчымым ніводнае слова.

І сказала Марыя: «Вось я — служка Госпада; няхай станецца мне паводле слова твайго». І адыйшоў ад яе анёл.
 
І сказала Марыя: вось я слуга Гасподняя, хай мне станецца па твойму слову. І адыйшоў ад яе ангел.

Устаўшы, Марыя ў тыя дні шпарка пайшла ў горную краіну, у горад Юды,
 
Устаўші ў тыя дні Марыя борзда пайшла ў горную краіну ў Юдзіна места

і ўвайшла ў дом Захарыі, і прывітала Альжбету.
 
і ўвайшла ў дом Захарыі і прывітала Альжбету.

І сталася, калі Альжбета пачула прывітаньне Марыі, узварухнулася дзіцятка ва ўлоньні яе, і Альжбета напоўнілася Духам Сьвятым.
 
І сталася, як Альжбета ўчула прывітаньне Марыі, узварухнуласа дзіцятка ў яе лоне і Альжбета напоўнілася Сьвятым Духам.

І ўсклікнула яна моцным голасам, і сказала: «Дабраслаўлёная ты між жанчынамі, і дабраслаўлёны плод улоньня твайго.
 
І ўсклікнула моцным голасам і сказала: "Багаславенная ты між жанчынаў і багаславённы плод твайго лона.

І адкуль гэта мне, што прыйшла маці Госпада майго да мяне?
 
І аднуль гэтае мне, што прыйшла маці майго Госпада да мяне?

Бо вось, як голас вітаньня твайго дайшоў да вушэй маіх, узварухнулася вясёла дзіцятка ва ўлоньні маім.
 
Бо вось, як голас твайго прывітаньня загучаў у маіх вушах страпянулася з радасьці дзіцятка ў маім лоне.

І шчасьлівая тая, якая паверыла, бо зьдзейсьніцца сказанае ёй ад Госпада».
 
І шчасьлівая тая, што паверыла, бо збудзецца сказанае ёй ад Госпада".

І сказала Марыя: «Узьвялічвае душа мая Госпада,
 
І сказала Марыя: "узьвялічвае душа мая Госпада.

і ўзрадаваўся дух мой у Богу, Збаўцы маім,
 
І ўзрадаваўся мой дух у Богу, збавіцелю маім".

бо Ён глянуў на паніжэньне служкі Сваёй. Бо вось, адгэтуль шчасьліваю будуць называць мяне ўсе пакаленьні,
 
адсутнічае

бо вялікае ўчыніў мне Магутны, і сьвятое імя Яго,
 
адсутнічае

і міласэрнасьць Ягоная з пакаленьня ў пакаленьне для тых, якія баяцца Яго.
 
адсутнічае

Ён зьявіў уладу рамяном Сваім, расьсеяў ганарыстых думкамі сэрца іхняга;
 
адсутнічае

скінуў моцных з пасадаў і ўзьвялічыў пакорных;
 
адсутнічае

галодных насыціў дабром, а багатых адпусьціў ні з чым.
 
адсутнічае

Падтрымаў Ізраіля, юнака Свайго, успомніў пра міласэрнасьць,
 
адсутнічае

як гаварыў адносна бацькоў нашых, адносна Абрагама і насеньня ягонага на вякі».
 
адсутнічае

Прабыла ж Марыя з ёю каля трох месяцаў і вярнулася ў дом свой.
 
адсутнічае

А Альжбеце настаў час нараджаць, і яна нарадзіла сына.
 
Альжбеце-ж настаў час радзіць і яна радзіла сына.

І пачулі суседзі і сваякі ейныя, што ўзьвялічыў Госпад міласэрнасьць Сваю над ёю, і цешыліся з ёю.
 
І пачулі суседзі ды яе сваякі, што Госпад узьвялічаў Сваю міласьць над ею і цешыліся з ёю.

І сталася, у восьмы дзень прыйшлі абрэзаць дзіцятка і хацелі назваць яго паводле імя бацькі ягонага Захарыям.
 
І сталася восьмага дня прыйшлі абрэзаць дзіцятка і хацелі назваць яго іменем ягонага бацькі — Захарыем.

І, адказваючы, маці ягоная сказала: «Не, але ён будзе называцца Янам».
 
Адказваючы на гэта, ягоная маці сказала: не, а назваць яго Іванам.

І сказалі ёй: «Нікога няма ў родзічаў тваіх, хто называецца гэтым імем».
 
І сказалі ёй: няма нікога ў тваім родзе, хто-б называўся гэтым іменем.

І пыталіся на мігах у бацькі ягонага, як бы ён хацеў назваць яго.
 
І пыталіся на мігі ў бацькі, як-бы ён хацеў назваць яго.

І, папрасіўшы дошчачку, ён напісаў, кажучы: «Ян імя яму». І ўсе зьдзівіліся.
 
Ён зажадаў дошчачку і напісаў: Іван імя яму. І ўсе зьдзівіліся.

І адразу расчыніліся вусны ягоныя і язык ягоны, і ён стаў гаварыць, дабраслаўляючы Бога.
 
І ў той-жа час адчыніліся ягоныя вусны і ягоны язык і ён стаў гаварыць, багаслаўляючы Бога.

І стаўся страх на ўсіх, што жылі побач, і гаварылі адзін аднаму словы гэтыя па ўсёй горнай краіне Юдэйскай.
 
І праняў страх усіх суседзяў; і расказвалі аб гэтым па ўсёй нагорнай Юдэйскай краіне.

І ўсе, якія чулі, складалі [гэта] ў сэрцы сваім, кажучы: «Што ж гэта будзе за дзіця?» І рука Госпада была з ім.
 
І ўсе, што чулі, узялі гэтае да сэрца, кажучы: кім-жа будзе гэтае дзіця? І Гасподняя рука была з ім.

І Захарыя, бацька ягоны, напоўніўся Духам Сьвятым, і прарочыў, кажучы:
 
І Захарыя, ягоны бацька, напоўніўся Сьвятым Духам і прарочыў, кажучы:

«Дабраслаўлёны Госпад, Бог Ізраіля, што адведаў народ Свой і даў выбаўленьне [яму],
 
багаслаўлёны Госпад Бог Ізраіляў, што адведаў і адкуліў свой народ.

і падняў рог збаўленьня нашага ў доме Давіда, слугі Свайго,
 
адсутнічае

як абвясьціў вуснамі сьвятых прарокаў Сваіх, што былі адвеку,
 
адсутнічае

збавіць [нас] ад ворагаў нашых і ад рукі ўсіх, якія ненавідзяць нас,
 
адсутнічае

учыніць міласэрнасьць бацькам нашым і ўзгадаць сьвяты запавет Свой,
 
адсутнічае

прысягу, якой кляўся Абрагаму, бацьку нашаму, даць нам
 
адсутнічае

бяз страху, выбавіўшы нас з рукі ворагаў нашых,
 
адсутнічае

служыць Яму ў сьвятасьці і праведнасьці перад Ім у-ва ўсе дні жыцьця нашага.
 
адсутнічае

І ты, дзіцятка, будзеш названы прарокам Найвышэйшага, бо будзеш ісьці наперадзе перад абліччам Госпада падрыхтаваць шляхі Яму,
 
І ты, дзіцятка, назавешся прарокам Усявышняга, бо пройдзеш перад абліччам Госпада, каб прыгатаваць шляхі Яму.

даць народу пазнаць збаўленьне ў адпушчэньні грахоў іхніх,
 
адсутнічае

праз унутраную міласэрнасьць Бога нашага, у якой адведаў нас Усход з вышыні,
 
адсутнічае

зьявіць [сьвятло] тым, што сядзяць у цемры і ў ценю сьмяротным, накіраваць ногі нашыя на шлях супакою».
 
адсутнічае

А дзіцятка ўзрастала і ўмацоўвалася духам, і было ў пустыні да дня зьяўленьня свайго Ізраілю.
 
Дзіця-ж расло і ўмацоўвалася духам, і было ў пустыні да дня свайго зьяўденьня Ізраілю.