Лукаша 20 разьдзел

Паводле Лукаша Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Антонія Бокуна → Пераклад Л. Гарошка

 
 

І сталася, калі ў адзін з тых дзён Ён навучаў народ у сьвятыні і дабравесьціў, прыйшлі першасьвятары і кніжнікі са старшынямі
 
адсутнічае

і сказалі Яму, кажучы: «Скажы нам, якою ўладаю Ты гэтае робіш, ці хто даў Табе ўладу гэтую?»
 
адсутнічае

Адказваючы, Ён сказаў ім: «Спытаюся і Я ў вас адно слова, і скажыце Мне:
 
адсутнічае

Хрышчэньне Янава з неба было ці ад людзей?»
 
адсутнічае

Яны ж разважалі між сабою, кажучы: «Калі скажам: “З неба”, — Ён скажа: “Чаму тады вы не паверылі яму?”
 
адсутнічае

А калі скажам: “Ад людзей”, — увесь народ паб’е нас камянямі, бо ён упэўнены, што Ян — гэта прарок».
 
адсутнічае

І адказалі: «Ня ведаем адкуль».
 
адсутнічае

І сказаў ім Ісус: «Тады Я не скажу вам, якою ўладаю гэта раблю».
 
адсутнічае

Пачаў жа Ён гаварыць да народу гэткую прыповесьць: «Адзін чалавек пасадзіў вінаграднік, і здаў яго вінаградарам, і выехаў на доўгі час.
 
адсутнічае

І ў свой час паслаў да вінаградараў слугу, каб яны далі яму пладоў з вінаградніку, але вінаградары, зьбіўшы яго, адаслалі ні з чым.
 
адсутнічае

Яшчэ паслаў іншага слугу; але яны і гэтага, зьбіўшы і зьняважыўшы, адаслалі ні з чым.
 
адсутнічае

Яшчэ паслаў трэцяга; але яны і таго, зраніўшы, выгналі.
 
адсутнічае

І сказаў гаспадар вінаградніку: “Што мне рабіць? Пашлю сына майго ўлюбёнага. Можа, убачыўшы яго, пасаромеюцца”.
 
адсутнічае

Убачыўшы ж яго, вінаградары разважалі між сабою, кажучы: “Гэта спадкаемца; пойдзем, заб’ем яго, каб нашаю сталася спадчына”.
 
адсутнічае

І, выгнаўшы яго вон з вінаградніку, забілі. Дык што зробіць з імі гаспадар вінаградніку?
 
адсутнічае

Прыйдзе і выгубіць вінаградараў гэтых, і аддасьць вінаграднік другім». Тыя, што чулі гэтае, сказалі: «Няхай ня станецца!»
 
адсутнічае

А Ён, глянуўшы на іх, сказаў: «Што тады значыць тое, што напісана: “Камень, які адкінулі будаўнікі, стаўся галавой вугла”?
 
адсутнічае

Усякі, хто ўпадзе на гэты камень, разаб’ецца, а на каго ён упадзе, таго раздушыць».
 
адсутнічае

І шукалі ў гэтую гадзіну першасьвятары і кніжнікі, каб налажыць на Яго рукі, але баяліся народу, бо зразумелі, што пра іх сказаў Ён гэтую прыповесьць.
 
адсутнічае

І, сочачы за Ім, паслалі шпегаў, якія ўдавалі сябе за праведнікаў, каб яны падлавілі Яго на слове, каб выдаць Яго начальству і ўладзе ваяводы.
 
адсутнічае

І тыя спыталіся ў Яго, кажучы: «Настаўнік! Мы ведаем, што Ты слушна гаворыш і навучаеш, і не глядзіш на аблічча, але паводле праўды шляху Божаму навучаеш.
 
адсутнічае

Ці належыцца плаціць падатак цэзару, ці не?»
 
адсутнічае

А Ён, бачачы подступ іхні, сказаў ім: «Чаму вы Мяне спакушаеце?
 
адсутнічае

Пакажыце Мне дынар. Чый на ім вобраз і надпіс?» Яны, адказваючы, сказалі: «Цэзараў».
 
адсутнічае

Ён жа сказаў ім: «Дык аддавайце тое, што цэзарава, цэзару, а што Божае, — Богу».
 
адсутнічае

І не маглі падлавіць Яго на слове перад народам, і, зьдзівіўшыся адказу Ягонаму, замоўклі.
 
адсутнічае

Прыйшоўшы ж, некаторыя з садукеяў, якія пярэчаць, што ёсьць уваскрасеньне, спыталіся ў Яго,
 
Тады прыйшлі некаторыя з садукеяў, акія, цьвердзяць, што няма ўваскрасеньня, і спыталіся ў Яго, кажучы:

кажучы: «Настаўнік! Майсей напісаў нам: “Калі памрэ нечый брат, які меў жонку, і памрэ бязьдзетным, дык брат ягоны мае ўзяць жонку ягоную і аднавіць насеньне брату свайму”.
 
"Настаўнік! Майсей напісаў нам, што калі ў каго памрэ брат, які меў жонку і яе пакіне бязьдзетнаю, то ягоны брат мусіць узяць ягоную жонку і ажывіць семя свайму брату.

Было сем братоў; і першы, узяўшы жонку, памёр бязьдзетным.
 
Вось-жа было сем братоў; і першы ўзяў жонку і памёр бязьдзетным;

І ўзяў другі тую жанчыну, і той памёр бязьдзетным.
 
узяў тую жонку другі і той памёр бязьдзетным.

І трэці ўзяў яе, і таксама ўсе сем, і не пакінулі дзяцей, і памерлі.
 
Узяў яе трэці; таксама і ўсе сем, і памерлі, не пакінуўшы дзяцей.

Пасьля ўсіх памерла і жанчына.
 
Пасьля ўсіх памерла і жонка.

Дык пры ўваскрасеньні каторага з іх будзе яна жонкаю? Бо сямёра мелі яе за жонку».
 
Дык пры ўваскрасеньні каторага з іх яна будзе жонкаю? Бо-ж семёра селі яе жонкаю".

І адказваючы, сказаў ім Ісус: «Сыны веку гэтага жэняцца і выходзяць замуж;
 
І сказаў ім Ісус: "Дзеці гэтага сьвету жэняцца і выходзяць замуж,

а тыя, якія вартыя дасягнуць таго веку і ўваскрасеньня з мёртвых, ня жэняцца і замуж не выходзяць,
 
а стаўшыя годнымі асягнуць той сьвет і ўваскрасеньне з мёртвых, ня жэняцца, ані не выходзяць замуж

бо памерці ўжо ня могуць, бо яны роўныя анёлам і сыны Божыя, калі сталіся сынамі ўваскрасеньня.
 
і памерці ўжо ня могуць, бо яны роўныя анёлам і зьяўляюцца сынамі Божымі, раз былі сынамі ўваскрасеньня?

А што мёртвыя ўваскрэснуць, і Майсей паказаў каля глогу, калі назваў Госпада Богам Абрагама, і Богам Ісаака, і Богам Якуба.
 
А што памёршыя ўваскрасаюць, паказаў і Майсей ля куста, калі зваў Госпада Богам Абрагама і Богам Ісаака і Богам Якуба.

Ён ня ёсьць Бог мёртвых, але жывых, бо ў Яго ўсе жывыя».
 
Бо-ж Бог ня ёсьць Богам памёршых, але жывых, бо Яму ўсе жывыя".

Адказваючы, некаторыя з кніжнікаў сказалі: «Настаўнік! Ты добра сказаў».
 
адсутнічае

І ўжо не адважваліся ні пра што пытацца ў Яго. Ён жа сказаў ім:
 
адсутнічае

«Чаму кажуць, што Хрыстос ёсьць Сын Давіда?
 
адсутнічае

А сам Давід кажа ў кнізе псальмаў: “Сказаў Госпад Госпаду майму: "Сядзь праваруч Мяне,
 
адсутнічае

пакуль пакладу ворагаў Тваіх як падножжа ног Тваіх"”.
 
адсутнічае

Дык Давід называе Яго Госпадам, і як жа Ён — сын ягоны?»
 
адсутнічае

І калі ўвесь народ слухаў, Ён сказаў вучням Сваім:
 
адсутнічае

«Сьцеражыцеся кніжнікаў, якія хочуць хадзіць у доўгіх шатах, і любяць вітаньні на рынках, і першыя месцы ў сынагогах і ўзьлягаць на першых месцах на вячэрах,
 
адсутнічае

якія аб’ядаюць дамы ўдоваў і дзеля віду доўга моляцца. Яны атрымаюць цяжэйшы прысуд».
 
адсутнічае