Лікі 26 разьдзел
Лікі
Пераклад Антонія Бокуна → Пераклад Яна Станкевіча
І сталася пасьля гэтай плягі, і сказаў ГОСПАД Майсею і Элеазару, сыну Аарона сьвятара, кажучы:
І было просьле гэтага паражэньня, і сказаў СПАДАР Масею а Елеазару Ааронку, сьвятару, кажучы:
«Палічыце лічбу ўсёй грамады сыноў Ізраіля ад дваццаці гадоў і вышэй паводле дамоў бацькоў іхніх, усіх, здольных да бою».
«Палічыце колькасьць усяго збору сыноў Ізраелявых ад дваццацёх год і вышэй, па дамох айцоў іхных, кажнага ўходзячага ў войска ў Ізраелю».
І прамовілі Майсей і Элеазар сьвятар на раўнінах Мааву, насупраць Ерыхону, над Ярданам, кажучы:
І гукаў Масей а Елеазар, сьвятар, ім на раўнінах Моаўскіх, ля Ёрдану, супроці Ерыхону, кажучы:
«[Палічыце ўсіх] ад дваццаці гадоў і вышэй, як ГОСПАД загадаў Майсею і сынам Ізраіля, якія выйшлі з зямлі Эгіпецкай».
«Палічыце ад дваццацёх год і вышэй, як расказаў СПАДАР Масею а сыном Ізраелявым, каторыя вышлі ізь зямлі Ягіпецкае».
Рубэн, першародны Ізраіля. Сыны Рубэна: Ханох, ад якога сям’я Ханоха, і Пальлю, ад якога сям’я Пальлю,
Рувін, пяршак Ізраеляў. Сынове Рувінавы: ад Ганоха радзіма Ганохава, ад Фалу радзіма Фалава,
і Хецрон, ад якога сям’я Хецрона, і Кармі, ад якога сям’я Кармі.
Ад Хецрона радзіма Хецронава, ад Хармі радзіма Хармава.
Гэта сем’і [пакаленьня] Рубэна, і было палічана іх сорак тры тысячы семсот трыццаць.
Гэтыя пакаленьні Рувінавы; і было палічана іх сорак тры тысячы сямсот трыццацёх.
Сыны Пальлю: Эліяў,
І сын Фалаў Еляў.
а сыны Эліява: Нэмуэль, Датан і Абірам. Датан і Абірам — гэта тыя пакліканыя грамадою, якія збунтаваліся супраць Майсея і Аарона разам з Карахам, калі яны паднялі бунт супраць ГОСПАДА,
Сыны Елявавы: Немуель а Дафан а Авірам. Гэта Дафан а Авірам, гуканыя на зборы, каторыя сьперачаліся з Масеям а Ааронам у вятцы Корынай, як яны сьперачаліся із СПАДАРОМ.
і зямля разьзявіла вусны свае, і праглынула іх і Караха, і паўмірала грамада, калі агонь спаліў дзьвесьце пяцьдзясят чалавек, і сталіся яны знакам.
І рашчыніла зямля вусны свае, і праглынула іх а Кору ў часе сьмерці вяткі, як цяпло пажэрла дзьвесьце пяцьдзясят чалавекаў, і сталіся яны на знак.
Але сыны Караха не памерлі.
Але сынове Корыны не памерлі.
Сыны Сымона паводле сем’яў іхніх: ад Нэмуэля [паходзіць] сям’я Нэмуэля; ад Яміна — сям’я Яміна; ад Яхіна — сям’я Яхіна,
Сынове Сымонавы па радзімах сваіх: ад Немуеля радзіма Немуелява, ад Яміна радзіма Ямінава, ад Ахіна радзіма Яхінава,
ад Зэраха — сям’я Зэраха; ад Шаўля — сям’я Шаўля.
Ад Зары радзіма Зарына, ад Саўлы радзіма Саўлава.
Гэта сем’і [пакаленьня] Сымона, дваццаць дзьве тысячы дзьвесьце.
Гэтыя радзімы Сымонавы: дваццаць дзьве тысячы і дзьвесьце.
Сыны Гада паводле сем’яў іхніх: Цэфон, ад якога сям’я Цэфона; Хаггі, ад якога сям’я Хаггі; Шуні, ад якога сям’я Шуні,
Сынове Ґадавы па радаімах сваіх: ад Цэфона радзіма Цэфонава, ад Гаґґі радзіма Гаґґава, ад Шуні радзіма Шунева,
Озьні, ад якога сям’я Озьні; Эры, ад якога сям’я Эры,
Ад Озьні радзіма Озьнева, ад Эры радзіма Эрава,
Арод, ад якога сям’я Арода; Арыэль, ад якога сям’я Арыэля.
Ад Арода радзіма Ародава, ад Арэлі радзіма Арэлява.
Гэта сем’і сыноў Гада, іх палічана сорак тысячаў пяцьсот.
Гэтыя радзімы сыноў Ґадавых, подле лічэньня іх: сорак тысячаў і пяцьсот.
Сыны Юды: Ер і Янан, але яны абодва памерлі ў зямлі Ханаан.
Сыны Юдзіны: Гір а Онан; і памерлі Гір а Онан у зямлі Канаанскай.
Вось сыны Юды паводле сем’яў іхніх: Шэля, ад якога сям’я Шэлі; Пэрэс, ад якога сям’я Пэрэса; Зэрах, ад якога сям’я Зэраха.
І былі сынове Юдзіны па радзімах сваіх: ад Шэлы радзіма Шэліна, ад Фарэса радзіма Фарэсава, ад Зары радзіма Зарына.
А вось сыны Пэрэса: Хецрон, ад якога сям’я Хецрона, і Хамуль, ад якога сям’я Хамуля.
І былі сынове Фарэсавы: ад Гэцрома радзіма Гэцромава, ад Гамула радзіма Гамулава.
Гэта сем’і Юды, іх палічана семдзясят шэсьць тысячаў пяцьсот.
Гэтыя радзімы Юдзіны, подле лічэньня іх: семдзясят шэсьць тысячаў і пяцьсот.
Сыны Ісахара паводле сем’яў іхніх: Толя, ад якога сям’я Толі; Пува, ад якога сям’я Пувы;
Сынове Іссасхаровы па радзімах сваіх: ад Толы радзіма Толіна, ад Фувы радзіма Фувіна,
Яшуў, ад якога сям’я Яшува; Шымрон, ад якога сям’я Шымрона.
Ад Яшува радзіма Яшувава, ад Шымрона радзіма Шымронава.
Гэта сем’і Ісахара, палічана іх шэсьцьдзясят чатыры тысячы трыста.
Гэтыя радзімы Іссасхаровы, подле лічэньня іх: шасьцьдзясят чатыры тысячы трыста.
Сыны Завулёна паводле сем’яў іхніх: Сэрэд, ад якога сям’я Сэрэда; Элён, ад якога сям’я Элёна; Яхлеэль, ад якога сям’я Яхлеэля.
Сынове Завулонавы па радзімах сваіх: ад Сэрэда радзіма Сэрэдава, ад Елона радзіма Елонава, ад Яглееля радзіма Яглеелява.
Гэта сем’і Завулёна, палічана іх шэсьцьдзясят тысячаў пяцьсот.
Гэтыя радзімы Завулонавы, подле лічэньня іх: шасьцьдзясят тысячаў і пяцьсот.
Сыны Язэпа паводле сем’яў іхніх: Манаса і Эфраім.
Сыны Язэпавы па радзімах сваіх: Манас а Яхрэм.
Сыны Манасы: Махір, ад якога сям’я Махіра; Махір нарадзіў Гілеада, ад якога сям’я Гілеада.
Сынове Манасавы: ад Махіра радзіма Махірова, і Махір радзіў Ґілеада, ад Ґілеада радзіма Ґілеадава.
Сыны Гілеада: Езэр, ад якога сям’я Езэра; Хэлек, ад якога сям’я Хэлека;
Гэтыя сынове Ґілеадавы: Езэр радзіма Езэрава, ад Гелека радзіма Гелекава,
Асрыэль, ад якога сям’я Асрыэля; Мэхем, ад якога сям’я Мэхема,
І Асрэль — радзіма Асрэлява, ад Шэхема радзіма Шэхемава,
Шэміда, ад якога сям’я Шэміды; Хэфэр, ад якога сям’я Хэфэра.
І Шэміда — радзіма Шэмідзіна, ад Гэфера радзіма Гэферава,
А Цэлафхад, сын Хэфэра, ня меў сыноў, а толькі дочак, а імёны дочак Цэлафхада: Махля, Ноа, Хогля, Мілька і Тырца.
І Салпагад Гэферонак ня меў сыноў, а толькі дачкі. Імёны Салпагадзянак: Магла, Ноа, Гоґла, Мілка а Тырца.
Гэта сем’і Манасы, іх падлічана пяцьдзясят дзьве тысячы семсот.
Гэтыя радзімы Манасавы; і палічаных іхных пяцьдзясят дзьве тысячы і сямсот.
Гэта сыны Эфраіма паводле сем’яў іхніх: Шутэлях, ад якога сям’я Шутэляха; Бэхэр, ад якога сям’я Бэхэра; Тахан, ад якога сям’я Тахана.
Гэтыя сынове Яхрэмавы па радзімах сваіх: ад Шутэлы радзіма Шутэліна, ад Бехера радзіма Бехерава, ад Тагана радзіма Таганова.
А гэта сыны Шэтэляха: Эран, ад якога сям’я Эрана.
І гэтыя сынове Шутэліны: ад Ерана радзіма Еранава.
Гэта сем’і сыноў Эфраіма, палічана іх трыццаць дзьве тысячы пяцьсот. Гэта сыны Язэпа паводле сем’яў сваіх.
Гэтыя радзімы сыноў Яхрэмавых, подле лічэньня іх: трыццаць дзьве тысячы і пяцьсот. Гэта сынове Язэпавы па радзімах сваіх.
Сыны Бэн’яміна паводле сем’яў іхніх: Бэля, ад якога сям’я Бэлі; Ашбэль, ад якога сям’я Ашбэля; Ахірам, ад якога сям’я Ахірама;
Сынове Веняміновы па радзімах сваіх: ад Белы радзіма Беліна, ад Ашбела радзіма Ашбелава, ад Агірама радзіма Агірамова,
Шэфуфам, ад якога сям’я Шэфуфама; Хуфам ад якога сям’я Хуфама.
Ад Шэфуфама радзіма Шэфуфамова, ад Гуфама радзіма Гуфамова.
І былі сыны Бэлі: Ард і Нааман; ад Арда [паходзіць] сям’я Арда, ад Наамана — сям’я Наамана.
І былі сыны Беліны: Ард а Гааман. Радзіма Ардова, ад Наамана радзіма Нааманова.
Гэта сыны Бэн’яміна паводле сем’яў сваіх, палічана іх сорак пяць тысячаў шэсьцьсот.
Гэтыя сынове Веняміновы па радзімах сваіх; і палічаных іхных сорак пяць тысячаў і шасьцьсот.
Гэта сыны Дана паводле сем’яў іхніх: Шухам, ад якога сям’я Шухама. Гэта сем’і Дана паводле сем’яў сваіх;
Гэтыя сынове Дановы па радзімах сваіх: ад Шугама радзіма Шугамова. Гэта радзімы Дановы па радзімах сваіх.
усе яны сям’я Шухама, палічана іх шэсьцьдзясят чатыры тысячы чатырыста.
І ўсіх радзімаў Шугамовых, подле палічэньня іх: шасьцьдзясят чатыры тысячы і чатырыста.
Сыны Асэра паводле сем’яў іхніх: Імна, ад якога сям’я Імны; Ішві, ад якога сям’я Ішві; Бэрыя, ад якога сям’я Бэрыі.
Сынове Ашэравы па радзімах сваіх: ад Імны радзіма Імніна, ад Ішвы радзіма Ішвіна, ад Бэры радзіма Бэрына.
Сыны Бэрыі: Хэвэр, ад якога сям’я Хэвэра; і Малькіэль, ад якога сям’я Малькіэля.
Ад сыноў Бэрыных: ад Гэвера радзіма Гэверава, ад Малхіеля радзіма Малхіелява.
А імя дачкі Асэра — Сэраха.
Імя дачкі Ашэравае Сэраг.
Гэта сем’і сыноў Асэра, палічана іх пяцьдзясят тры тысячы чатырыста.
Гэтыя радзімы сыноў Ашэравых, подле палічэньня іх: пяцьдзясят тры тысячы і чатырыста.
Сыны Нэфталі паводле сем’яў іхніх: Яхцэль, ад якога сям’я Яхцэля; Гуні, ад якога сям’я Гуні;
Сынове Неффалімовы па радзімах сваіх: ад Ягцэеля радзіма Ягцэелява, ад Ґуня радзіма Ґунева,
Ецэр, ад якога сям’я Ецэра; Шылем, ад якога сям’я Шылема.
Ад Ецэра радзіма Ецэрава, ад Шылема радзіма Шылемава.
Гэта сем’і Нэфталі паводле сем’яў сваіх, палічана іх сорак пяць тысячаў чатырыста.
Гэтыя радзімы Неффалімовы па радзімах сваіх; і палічаных іхных сорак пяць тысячаў чатырыста.
Гэта лічба сыноў Ізраіля: шэсьцьсот адна тысяча семсот трыццаць.
Гэтыя палічаныя сынове Ізраелявы: шасьцьсот адна тысяча сямсот і трыццацёх.
І прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы:
І гукаў СПАДАР Масею, кажучы:
«Паміж імі будзе падзелена зямля ў спадчыну паводле лічбы імёнаў.
«Гэтым зямлю падзеліш на спадак подле ліку ймёнаў:
Больш шматлікім павялічыш спадчыну іхнюю; менш шматлікім паменшыш спадчыну іхнюю; кожнаму асобна, паводле сьпісу, будзе дадзена спадчына.
Чысьленшаму памнож дзель; а нячысьленаму зьменш дзель; кажнаму сумерна зь лікам палічаных ягоных мае быць дана дзель.
Зямля павінна быць падзелена жэрабям, і спадчыну атрымаюць паводле [лічбы] імёнаў у родах бацькоў іхніх.
Адылі жэрабям мае быць падзелена зямля; подле ймёнаў айцоў сваіх маюць яны адзяржаць на спадак.
Жэрабям будзе падзеленая спадчына паміж шматлікімі і малалікімі [сем’ямі]».
Жэрабям маюць падзяліць ім спадак іхны як меж чысьленых, так і нячысьленых».
А гэта лічба лявітаў паводле сем’яў іхніх: Гершон, ад якога сям’я Гершона; Кегат, ад якога сям’я Кегата; і Мэрары, ад якога сям’я Мэрары.
І гэта палічаныя Левіты подле радзімаў сваіх: ад Ґірсона радзіма Ґірсонава, ад Когафа радзіма Когафова, ад Мерары радзіма Мерарава.
Гэта сем’і Левія: сям’я Лібні, сям’я Хеўрона, сям’я Махлі, сям’я Мушы, сям’я Караха. І Кегат нарадзіў Амрама.
Гэтыя радзімы Левавы: радзіма Ліўнева, радзіма Гэўронава, радзіма Маглева, радзіма Мушава, радзіма Корына. І Когаф радзіў Амрама.
Імя жонкі Амрама — Ёкэбэд, дачка Левія, якая нарадзілася Левію ў Эгіпце. Яна нарадзіла Амраму Аарона і Майсея, і сястру іхнюю Мірыям.
Імя жонкі Амрамовае Ёхаведа Левянка, каторую нарадзіла маці яе Леву, а яна нарадзіла Амраму Аарона а Масея а Мірыям, сястру іхную.
І нарадзіліся Аарону сыны: Надаў, Абігу, Элеазар і Ітамар.
І нарадзіліся ў Аарона Надаў а Авігу, Елеазар а Іфамар.
Але Надаў і Абігу памерлі, калі прынесьлі чужы агонь перад аблічча ГОСПАДА.
І памер Надаў а Авігу, як абраклі цяпло чужое перад СПАДАРОМ.
І ўсіх было палічана іх дваццаць тры тысячы мужчынаў ад аднаго месяца і вышэй. Яны не палічаныя сярод сыноў Ізраіля, бо ня дадзена ім спадчына сярод сыноў Ізраіля.
І было іх палічаных дваццаць тры тысячы ўсіх мужчынаў, ад аднаго месяца й вышэй; бо яны ня былі палічаныя памеж сыноў Ізраелявых, бо яны не адзяржалі спадку сярод сыноў Ізраелявых.
Гэта палічаныя Майсеем і Элеазарам сьвятаром, якія палічылі сыноў Ізраіля на раўнінах Мааву над Ярданам насупраць Ерыхону.
Гэтыя палічаныя Масеям а Елеазаром, сьвятаром, каторыя палічылі сыноў Ізраелявых на раўнінах Моаўскіх, ля Ёрдану, супроці Ерыхону.
Між імі не было нікога з тых, якіх лічылі Майсей і Аарон сьвятар, калі лічылі сыноў Ізраіля ў пустыні Сынай,
І меж іх ня было ні воднага чалавека з палічаных Масеям а Ааронам, сьвятаром, каторыя лічылі сыноў Ізраелявых на пустыні Сынайскай;
бо сказаў ім ГОСПАД, што яны сьмерцю памруць у пустыні, і не застанецца з іх аніводнага, апрача Халева, сына Ефунны, і Егошуа, сына Нуна.
Бо СПАДАР сказаў ім, што сьмерцю памруць яны на пустыні; і не засталося зь іх нікога, апрача Калева Ефунёнка а Ігошуі Нунянка.