Лікі 25 разьдзел
Лікі
Пераклад Антонія Бокуна → Пераклад Яна Станкевіча
І жыў Ізраіль у Шыттыме, і народ стаў распусьнічаць з дочкамі Мааву,
І жыў Ізраель у Сытыме, і пачаў люд бязуліць із дачкамі моаўскімі.
а яны запрашалі народ складаць ахвяры багам сваім. Разам яны елі і пакланяліся багам іхнім.
І звалі яны люд да аброкаў багоў сваіх, і еў люд, і кланяўся багом іхным.
І прыляпіўся Ізраіль да Баал-Пэора, і ўзгарэўся гнеў ГОСПАДА супраць Ізраіля.
І ўпрогся Ізраель у іго Ваал Пеора.
І сказаў ГОСПАД Майсею: «Зьбяры ўсіх [вінаватых] начальнікаў народу і павесь іх перад ГОСПАДАМ на сонцы, і адвернецца ярасьць гневу ГОСПАДА ад Ізраіля».
І ўзгарэўся гнеў СПАДАРОЎ на Ізраеля. І сказаў СПАДАР Масею: «Вазьмі ўсіх галоў люду, і павесь іх СПАДАРУ перад сонцам, і адвернецца пал гневу СПАДАРОВАГА ад Ізраеля».
І сказаў Майсей судзьдзям Ізраіля: «Забіце тых людзей вашых, якія прыляпіліся да Баал-Пэора».
І сказаў Масей судзьдзям Ізраелявым: «Забіце кажны людзёў сваіх, каторыя ўпрэгліся да Ваал Пеора».
І вось, адзін з сыноў Ізраіля прыйшоў, і прывёў да братоў сваіх Мадыянку на вачах Майсея і на вачах усёй грамады сыноў Ізраіля, якія лямантавалі перад уваходам у Намёт Спатканьня.
І вось, муж із сыноў Ізраелявых прышоў і дабліжыў да братоў сваіх Мідзянянку, на аччу Масея й на ачох усяе грамады сыноў Ізраелявых, а яны плакалі ля ўходу будану збору.
І ўбачыў гэта Пінхас, сын Элеазара, сына Аарона сьвятара, і ўстаў спаміж грамады, і схапіў дзіду ў руку сваю,
І абачыў Фінегас, сын Елеазара Ааронка, сьвятара, і ўстаў з пасярод грамады і ўзяў дзіду ў руку сваю.
і пайшоў за мужчынам Ізраільцянінам пад заслону [намёту], і прабіў іх дзідаю абодвух, мужчыну Ізраільцяніна і жанчыну, праз улоньні. І спынілася кара на сыноў Ізраіля.
І ўвыйшоў за мужам Ізраелцам у спальны будан, і пракалоў абаіх, мужа Ізраелца й жонку ў жывот яе: і запынена было паражэньне ад сыноў Ізраелявых.
А загінула ад той кары дваццаць чатыры тысячы [чалавек].
І было памерлых ад паражэньня дваццаць чатыры тысячы.
І прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы:
І гукаў СПАДАР Масею, кажучы:
«Пінхас, сын Элеазара, сына Аарона сьвятара, адвярнуў гнеў Мой ад сыноў Ізраіля, бо ён загарэўся рэўнасьцю Маёю сярод іх, і Я ня зьнішчыў сыноў Ізраіля ў рэўнасьці Маёй.
«Фінегас, сын Елеазара Ааронка, сьвятара, адвярнуў гнеў Мой ад сыноў Ізраелявых, завідзеўшы завісьцю Маёй сярод іх, і Я ня выгубіў сыноў Ізраелявых у завісьці сваёй.
Дзеля гэтага скажы [яму]: “Вось, Я заключаю з ім Мой запавет супакою”.
Затым скажы: "Вось, Я даю яму змову Сваю, супакой;
І будзе гэта яму і насеньню ягонаму запавет вечнага сьвятарства за тое, што ён рупіўся пра Бога свайго і перамольваў за сыноў Ізраіля».
І будзе яна яму а насеньню ягонаму па ім змоваю сьвятарства вечнага, за тое, што ён выказаў завісьць за Бога свайго й дастаў ласкіўчыненьне сыном Ізраелявым"».
А імя таго мужчыны Ізраільцяніна, забітага разам з Мадыянкай, [было] Зімры, сын Салю, князь дому бацькоў [калена] Сымона.
А імя забітага мужа Ізраелца, што забіты з прычыны Мідзянянкі, Зымра Салянок, князь дому Сымонавага.
А імя забітай жанчыныМадыянкі [было] Казьбі, яна —дачка Цура, начальніка аднаго з пакаленьняў Мадыянскіх.
А імя жонкі, забітае Мідзянянкі, Козьбі, дачка Цурава, галавы люду дому айца ў Мідзяне.
І прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы:
І гукаў СПАДАР Масею, кажучы:
«Ваюйце супраць Мадыянцаў і выбіце іх,
«Уціскай Мідзянян, і біце іх,
бо яны варожа паставіліся да вас і ашуквалі вас праз Пэора і праз Казьбі, дачку князя Мадыянскага, сястру іхнюю, забітую ў дзень кары за Пэора».
Бо яны ўціскалі вас ізрадзтвам, якім яны ізраджалі вас у справе Пеора і ў справе Козьбі, дачкі князя Мідзянскага, сястры свае, забітай у дзень паражэньня ў справе Пеора».