Эздры 2 разьдзел
Першая кніга Эздры
Пераклад Антонія Бокуна → Пераклад Васіля Сёмухі
Гэта сыны краіны [Юдэйскай], якія ўзыходзілі з палону выгнаньня, бо іх Навухаданосар, валадар Бабілонскі, перасяліў у Бабілон, і яны вярнуліся ў Ерусалім і Юдэю, кожны ў горад свой.
Вось сыны краіны з палонных перасяленьня, якіх Навухаданосар, цар Вавілонскі, завёў у Вавілон, якія вярнуліся ў Ерусалім і Юдэю, кожны ў свой горад,
Яны прыйшлі з Зэрубабэлем, Ешуам, Нээміем, Сэраем, Рээлаем, Мардэхаем, Більшанам, Міспарам, Бігваем, Рэхумам, Баанам. Лік мужоў народу Ізраіля:
якія прыйшлі з Зарававэлем, Ісусам, Нээміем, Сараем, Рээлаем, Мардахэем, Білшанам, Місфарам, Бігваем, Рэхумам, Ваанам. Колькасьць людзей народу Ізраілевага:
сыноў Пароша — дзьве тысячы сто семдзясят два;
сыноў Пароша дзьве тысячы сто семдзесят два;
сыноў Шэфатыі — трыста семдзясят два;
сыноў Сафатыі трыста семдзесят два;
сыноў Араха — семсот семдзясят пяць;
сыноў Араха сямсот семдзесят пяць;
сыноў Пахат-Маава, з сыноў Ешуа і Ёава — дзьве тысячы васемсот дванаццаць;
сыноў Пахат-Маава, з сыноў Ісуса і Ёава, дзьве тысячы васямсот дванаццаць;
сыноў Эляма — тысяча дзьвесьце пяцьдзясят чатыры;
сыноў Элама тысяча дзьвесьце пяцьдзясят чатыры;
сыноў Затту — дзевяцьсот сорак пяць;
сыноў Затуя дзевяцьсот сорак пяць;
сыноў Заккая — семсот шэсьцьдзясят;
сыноў Закхая сямсот шэсьцьдзясят;
сыноў Бані — шэсьцьсот сорак два;
сыноў Ванія шасьцьсот сорак два;
сыноў Бэвая — шэсьцьсот дваццаць тры;
сыноў Бэбая шасьцьсот дваццаць тры;
сыноў Азгада — тысяча дзьвесьце дваццаць два;
сыноў Азгада тысяча дзьвесьце дваццаць два;
сыноў Аданікама — шэсьцьсот шэсьцьдзясят шэсьць;
сыноў Аданікама шасьцьсот шэсьцьдзясят шэсьць;
сыноў Бігвая — дзьве тысячы пяцьдзясят шэсьць;
сыноў Бігвая дзьве тысячы пяцьдзясят шэсьць;
сыноў Адына — чатырыста пяцьдзясят чатыры;
сыноў Адына чатырыста пяцьдзясят чатыры;
сыноў Атэра, з [сыноў] Эзэкіі — дзевяноста восем;
сыноў Атэра, з дома Эзэкіі, дзевяноста восем;
сыноў Бэцая — трыста дваццаць тры;
сыноў Бэцая трыста дваццаць тры;
сыноў Ёры — сто дванаццаць;
сыноў Ёры сто дванаццаць;
сыноў Хашума — дзьвесьце дваццаць тры;
сыноў Хашума дзьвесьце дваццаць тры;
сыноў Гіббара — дзевяноста пяць;
сыноў Гібара дзевяноста пяць;
сыноў Бэтлеему — сто дваццаць тры;
ураджэнцаў Віфляема сто дваццаць тры;
людзей Нэтофы — пяцьдзясят шэсьць;
жыхароў Нэтофы пяцьдзясят шэсьць;
людзей Анатоту — сто дваццаць восем;
жыхароў Анатота сто дваццаць восем;
сыноў Азмавэту — сорак два;
ураджэнцаў Азмавэта сорак два;
сыноў Кірыят-Ярыму, Кефіры і Бээроту — семсот сорак тры;
ураджэнцаў Кірыят-Ярыма, Кефіры і Бээрота сямсот сорак тры;
сыноў Рамы і Гевы — шэсьцьсот дваццаць адзін;
ураджэнцаў Рамы і Гэвы шасьцьсот дваццаць адзін;
людзей Міхмасу — сто дваццаць два;
жыхароў Міхмаса сто дваццаць два;
людзей Бэтэлю і Гаю — дзьвесьце дваццаць тры;
жыхароў Вэтыля і Гая дзьвесьце дваццаць тры;
сыноў Нэво — пяцьдзясят два;
ураджэнцаў Нэва пяцьдзясят два;
сыноў Магбіша — сто пяцьдзясят шэсьць;
ураджэнцаў Магбіша сто пяцьдзясят шэсьць;
сыноў Эляму другога — тысяча дзьвесьце пяцьдзясят чатыры;
сыноў другога Элама тысяча дзьвесьце пяцьдзясят чатыры;
сыноў Харыму — трыста дваццаць:
сыноў Харыма трыста дваццаць;
сыноў Лода, Хадыда і Она — семсот дваццаць пяць;
ураджэнцаў Ліды, Хадыда і Она сямсот дваццаць пяць:
сыноў Ерыхону — трыста сорак пяць;
ураджэнцаў Ерыхона трыста сорак пяць;
сыноў Сэнаі — тры тысячы шэсьцьсот трыццаць;
ураджэнцаў Сэнаі тры тысячы шасьцьсот трыццаць.
сьвятароў: сыноў Едаі, з дому Ешуа, — дзевяцьсот семдзясят тры;
Сьвятароў: сыноў Едаі, з дому Ісусавага, дзевяцьсот семдзесят тры;
сыноў Іммэра — тысяча пяцьдзясят два;
сыноў Імэра тысяча пяцьдзясят два;
сыноў Пашхура — тысяча дзьвесьце пяцьдзясят сем;
сыноў Пашхура тысяча дзьвесьце сорак сем;
сыноў Харыма — тысяча сямнаццаць;
сыноў Харыма тысяча сямнаццаць.
лявітаў: сыноў Ешуа і Кадміэля, з сыноў Гадавіі, — семдзясят чатыры;
Лявітаў: сыноў Ісуса і Кадмііла, з сыноў Гадавіі, семдзесят чатыры;
сьпевакоў, сыноў Асафа, — сто дваццаць восем;
сьпевакоў; сыноў Асафа сто дваццаць восем;
сыноў прыдзьвернікаў: сыноў Шальлюма, сыноў Атэра, сыноў Тальмона, сыноў Аккува, сыноў Хатыты, сыноў Шавая, усіх — трыццаць дзевяць;
сыноў брамнікаў: сыны Шалума, сыны Атэра, сыны Талмона, сыны Акува, сыны Хатыты, сыны Шавая, — усяго сто трыццаць дзевяць.
нэтынэяў: сыноў Цыхі, сыноў Хасуфы, сыноў Табаота,
Нэтынэяў: сыны Цыхі, сыны Хасуфы, сыны Табаота,
сыноў Кероса, сыноў Сіяхі, сыноў Падона,
сыны Кероса, сыны Сіягі, сыны Фадона,
сыноў Лебаны, сыноў Хагавы, сыноў Аккува,
сыны Лебаны, сыны Хагабы, сыны Акува,
сыноў Хагава, сыноў Шамлая, сыноў Ханана,
сыны Хагава, сыны Шамлая, сыны Ханана,
сыноў Гіддэля, сыноў Гахара, сыноў Рэаі,
сыны Гідэла, сыны Гахара, сыны Рэаі;
сыноў Рэцына, сыноў Нэкоды, сыноў Газама,
сыны Рэцына, сыны Нэкоды, сыны Газама,
сыноў Узы, сыноў Пасэаха, сыноў Бэсая,
сыны Узы, сыны Пасэаха, сыны Бэсая,
сыноў Асны, сыноў Мэуніма, сыноў Нэфусіма,
сыны Асны, сыны Мэўніма, сыны Нэфісіма,
сыноў Бакбука, сыноў Хакуфы, сыноў Хархура,
сыны Бакбука, сыны Хакуфы, сыны Хархура,
сыноў Бацлюта, сыноў Мэхіды, сыноў Харшы,
сыны Бацлута, сыны Мэхіды, сыны Харшы,
сыноў Баркоса, сыноў Сісэры, сыноў Тэмаха,
сыны Баркоса, сыны Сісры, сыны Тамаха,
сыноў Нецыяха, сыноў Хатыфы;
сыны Нэцыяха, сыны Хатыфы.
сыноў слугаў Салямонавых: сыноў Сатая, сыноў Гасафэрэта, сыноў Пэруда,
Сыны рабоў Саламонавых: сыны Сатая, сыны Гасафэрэта, сыны Фэруды,
сыноў Яалія, сыноў Даркона, сыноў Гіддэля,
сыны Яалы, сыны Даркона, сыны Гідэла,
сыноў Шэфатыі, сыноў Хатылы, сыноў Пахерэт-Гацэбаіма, сыноў Амі,
сыны Сэфатыі, сыны Хатыла, сыны Похэрэт-Гацэбаіма, сыны Амія,
нэтынэяў і сыноў слугаў Салямонавых — трыста дзевяноста два.
усяго — нэтынэяў і сыноў рабоў Саламонавых трыста дзевяноста два.
А гэтыя выйшлі з Тэль-Мэляху, Тэль-Харшы, Керуву, Аддану, Іммэру, і не маглі паказаць дому бацькоў сваіх і насеньня свайго, ці яны з Ізраіля:
І вось тыя, што выйшлі Тэлмэлаха, Тэл-Харшы, Хэруб-Адан-Імэра, якія не маглі паказаць пра пакаленьне сваё і пра племя сваё — ці зь Ізраіля яны:
сыноў Дэлаі, сыноў Товіі, сыноў Нэкоды — шэсьцьсот пяцьдзясят два;
сыны Дэлая, сыны Товія, сыны Нэкоды, шасьцьсот пяцьдзясят два.
і з сыноў сьвятароў: сыноў Хабаі, сыноў Гаккоца, сыноў Барзілая, які ўзяў за жонку дачку Барзілая з Гілеаду і называўся імем ягоным.
І з сыноў сьвятарскіх: сыны Хабая, сыны Гакоца, сыны Вэрзэлія, які ўзяў жонку з дачок Вэрзэлія Галаадыцяніна і пачаў называцца імем іхнім.
Яны шукалі запісу свайго ў сьпісах, і не знайшоўся ён; і яны былі адлучаны ад сьвятарства.
Яны шукалі свайго запісу радавода, і не знайшлося яго, а таму выключаны са сьвятарства.
І Тыршата сказаў ім, каб яны ня елі са Сьвятога Сьвятых, пакуль не паўстане сьвятар з урымам і тумімам.
І Тыршата сказаў ім, каб яны ня елі вялікай сьвятыні, пакуль не паўстане сьвятар з урымам і тумімам.
Уся царква [была] разам сорак дзьве тысячы трыста шэсьцьдзясят [чалавек],
Усё супольства разам складалася з сарака двух тысяч трохсот шасьцідзесяці чалавек,
акрамя слугаў іхніх і служак іхніх, якіх [было] сем тысячаў трыста трыццаць сем, і сярод іх сьпевакоў і сьпявачак — дзьвесьце.
акрамя рабоў іхніх і рабыняў іхніх, якіх было сем тысяч трыста трыццаць сем; і пры іх сьпевакоў і пясьнярак дзьвесьце.
Коней іхніх [было] семсот трыццаць шэсьць; мулаў іхніх — дзьвесьце сорак пяць;
Коней у іх сямсот трыццаць шэсьць, кабыл у іх дзьвесьце сорак пяць.
вярблюдаў іхніх — чатырыста трыццаць пяць; аслоў — шэсьць тысячаў семсот дваццаць.
вярблюдаў у іх чатырыста трыццаць пяць, аслоў шэсьць тысяч сямсот дваццаць.
І [некаторыя] з галоваў [дамоў] бацькоў, калі яны прыйшлі да Дому ГОСПАДА, які ў Ерусаліме, дабраахвотна ахвяравалі на Дом Божы, каб адбудаваць яго на месцы ягоным.
З узначальнікаў пакаленьняў некаторыя, прыйшоўшы да дома Гасподняга ў Ерусаліме, дабрахотна ахвяроўвалі на дом Божы, каб аднавіць яго на падмурку ягоным.
Яны далі, паводле магчымасьці сваёй, у скарбніцу для работаў шэсьцьдзясят адну тысячу драхмаў золата, і пяць тысячаў мінаў срэбра, і сто шатаў сьвятарскіх.
Паводле дастатку свайго, яны далі ў скарбніцу на працу шэсьцьдзясят адну тысячу драхмаў золата і пяць тысяч мінаў срэбра і сто сьвятарскіх вопратак.
І жылі сьвятары і лявіты, і [некаторыя] з народу, і сьпевакі, і прыдзьвернікі, і нэтынэі ў гарадах сваіх, і ўвесь Ізраіль [жыў] у гарадах сваіх.
І пачалі жыць сьвятары і лявіты, і народ і сьпевакі, і брамнікі і нэтынэі ў гарадах сваіх, і ўвесь Ізраіль ў гарадах сваіх.