2 царстваў 17 разьдзел

Другая кніга царстваў
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Чарняўскага 2012

І сказаў Ахітатэл Абсалому: «Я выберу сабе дванаццаць тысяч ваяроў, і, устаўшы, у гэтую ноч пайду на Давіда,
 
І сказаў Ахітафэл Абсалому: «Я выберу сабе дванаццаць тысяч ваяроў, і, устаўшы, у гэтую ноч пайду на Давіда,

і нападу на яго, бо ён змучаны і са знясіленымі рукамі, я напалохаю яго. І, калі ўцячэ ўвесь народ, які з ім, я заб’ю пакінутага цара,
 
і прывяду ўвесь народ да цябе, як вяртаецца нявеста да жаніха свайго; ты ж цікуеш на жыццё толькі аднаго чалавека, і ўвесь народ будзе жыць у супакоі».
 
І спадабалася гэта парада Абсалому і ўсім старэйшынам Ізраэля.
 
А Абсалом сказаў: «Паклічце і Хусая арахейца і паслухаем, што ён яшчэ скажа».
 
І калі прыйшоў Хусай да Абсалома, Абсалом спытаўся ў яго: «Вось такую параду даў Ахітатэл; ці маем споўніць параду яго, ці не? Ты скажы!»
 
І калі прыйшоў Хусай да Абсалома, Абсалом спытаўся ў яго: «Вось такую параду даў Ахітафэл; ці маем споўніць параду яго, ці не? Ты скажы!»

І сказаў Хусай Абсалому: «Нядобрая парада, якую даў табе ў гэты раз Ахітатэл».
 
І сказаў Хусай Абсалому: «Нядобрая парада, якую даў табе ў гэты раз Ахітафэл».

І працягваў Хусай: «Ты ведаеш, што бацька твой і ваяры, якія з ім, — людзі наймужнейшыя і з жорсткаю душою, як дзікая мядзведзіца, пазбаўленая дзяцей сваіх у лесе; але бацька твой — ваяр спраўны, і ён не спіць са сваімі людзьмі:
 
вось і цяпер ён хаваецца ў якой-небудзь пячоры або ў якім іншым месцы. І, калі хто загіне пры першым нападзе на іх, напэўна, пачуюць і скажуць: “Стаўся вялікі ўдар народу, які стаіць за Абсалома”.
 
І спалохаецца таксама наймужнейшы, які мае сэрца льва: бо ўвесь Ізраэль ведае, які мужны бацька твой і якія мужныя ўсе, хто з ім.
 
Але мне здаецца, што такая парада слушная: хай збярэцца да цябе ўвесь Ізраэль ад Дана да Бээр-Сэбы, шматлікі, як марскі пясок, і ты сам пойдзеш у бой;
 
і мы прыйдзем да яго, дзе б ён ні знаходзіўся, і нападзём на яго, як звычайна раса падае на зямлю, і не пакінем нікога з усіх людзей, якія пры ім.
 
Бо калі ён увойдзе ў які-небудзь горад, тады ўсе ізраэльцы прынясуць пад той горад вяроўкі, і мы сцягнем яго ў раку, так што не застанецца ад яго ані каменя».
 
І Абсалом і ўсе ізраэльцы сказалі: «Лепшая парада Хусая арахейца, чым парада Ахітатэла». Бо Госпад вырашыў адхіліць лепшую параду Ахітатэла, каб навёў Госпад на Абсалома няшчасце.
 
І Абсалом і ўсе ізраэльцы сказалі: «Лепшая парада Хусая арахейца, чым парада Ахітафэла». Бо Госпад вырашыў адхіліць лепшую параду Ахітафэла, каб навёў Госпад на Абсалома няшчасце.

І сказаў Хусай святарам Садоку і Абіятару: «Такую вось параду даў Ахітатэл Абсалому і старэйшынам Ізраэля, і я гэткую вось даў параду;
 
І сказаў Хусай святарам Садоку і Абіятару: «Такую вось параду даў Ахітафэл Абсалому і старэйшынам Ізраэля, і я гэткую вось даў параду;

дык цяпер пашліце хутка і паведаміце Давіду, кажучы: “Не заставайся ў гэтую ноч на раўніне ў пустыні, але не марудзь і ідзі далей, каб не загінуў цар і ўсе людзі, якія пры ім”».
 
А Ёнатан і Ахімаас стаялі ў Эн-Рагелі; прыйшла паслугачка і пераказала ім весткі, і яны пайшлі, каб пераказаць вестку цару Давіду; і не маглі яны заходзіць у горад, каб не ўбачылі іх.
 
Але ўбачыў іх нейкі юнак і паведаміў Абсалому; а яны хутка пайшлі далей і прыбылі ў дом нейкага чалавека ў Бахурыме, які меў студню на сваім панадворку, і яны спусціліся ў яе.
 
А жанчына ўзяла і расцягнула посцілку над адтулінай студні, і насыпала зерня на яе, і так схавала іх.
 
І, калі прыбылі паслугачы Абсалома ў дом да жанчыны, яны спыталіся ў яе: «Дзе Ахімаас і Ёнатан?» І адказала ім жанчына: «Пайшлі адсюль да вады». І тыя, якія шукалі іх, калі не знайшлі, вярнуліся ў Ерузалім.
 
І, калі яны адышлі, выйшлі яны са студні, і, прыбыўшы да цара Давіда, паведамілі і сказалі: «Устаньце і хутка перапраўцеся праз раку, бо такую параду дае Ахітатэл супраць вас».
 
І, калі яны адышлі, выйшлі яны са студні, і, прыбыўшы да цара Давіда, паведамілі і сказалі: «Устаньце і хутка перапраўцеся праз раку, бо такую параду дае Ахітафэл супраць вас».

І ўстаў Давід і ўвесь яго народ, што быў з ім, і пераправіліся праз Ярдан да світання, і не застаўся ніводны, хто не паспеў бы пераправіцца праз раку.
 
Тым часам Ахітатэл, бачачы, што не была выканана парада яго, асядлаў асла свайго, і ўскочыў на яго, і вярнуўся ў горад свой, у дом свой, і, даўшы загад адносна дома свайго, павесіўся і памёр, і быў пахаваны ў магіле бацькі свайго.
 
Тым часам Ахітафэл, бачачы, што не была выканана парада яго, асядлаў асла свайго, і ўскочыў на яго, і вярнуўся ў горад свой, у дом свой, і, даўшы загад адносна дома свайго, павесіўся і памёр, і быў пахаваны ў магіле бацькі свайго.

А Давід прыбыў у Маханаім, і Абсалом пераправіўся праз Ярдан, ён і ўсе ізраэльцы з ім.
 
А на месца Ёаба Абсалом паставіў над войскам Амасу; а Амаса быў сынам чалавека, які называўся Етэр, ізмаэлец, які ўвайшоў да Абігайль, дачкі Ясэя, сястры Сэруі, якая была маці Ёаба.
 
І сталі Ізраэль і Абсалом лагерам у зямлі Галаад.
 
І, калі Давід прыбыў у Маханаім, Собі, сын Нааса з Рабы сыноў Амона, і Махір, сын Аміэля з Ладабара, і Барзэлай, галаадзец з Рагэліма,
 
прынеслі яму ложак, і дываны, і тазы, і гаршкі гліняныя, і пшаніцу, і ячмень, і муку, і пражаны гарох, і фасоль, і сачавіцу,
 
і мёд, і масла, і авечак, і тлустых цялят; і прынеслі гэта Давіду і людзям яго, якія былі з ім, на ежу, бо меркавалі, што народ быў змучаны голадам і смагаю ў пустыні.