Сафона 1 разьдзел
Кніга прарока Сафона
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Леаніда Галяка
Слова Госпада, сказанае Сафоніі, сыну Кусі, сыну Гадаліі, сыну Амарыі, сыну Эзэкіі, у днях Осіі, сына Амона, цара Юдэйскага.
(адсутнічае першая старонка машынапісу: Разьдзел 1:1−12)
«Усё вынішчу да рэшты з паверхні зямлі, — кажа Госпад, —
—
знішчу людзей і жывёлу, знішчу птушак паднебных і рыб марскіх. І загінуць бязбожнікі, і знішчу людзей з аблічча зямлі, — кажа Госпад.
—
І падыму руку Сваю супраць Юды і супраць усіх жыхароў Ерузаліма; і вынішчу з гэтага месца астаткі Баала, і імёны храмавых служкаў разам са святарамі,
—
і тых, якія пакланяюцца войску нябеснаму на дахах, і тых, якія схіляюцца і прысягаюць Госпадам і прысягаюць Мількомам,
—
і тых, якія адварочваюцца ад Госпада, і тых, якія не шукаюць Госпада і не пытаюцца пра Яго».
—
Змоўкніце перад абліччам Госпада Бога, бо блізка дзень Госпада; бо Госпад прыгатаваў ахвяру, асвяціў Сваіх пакліканых.
—
І станецца ў дзень ахвяры Госпадавай: «Я спашлю пакаранне на князёў і на сыноў царскіх, і на ўсіх, якія апранаюцца ў чужаземнае адзенне;
—
і ў той дзень пакараю кожнага, хто пыхліва пераскоквае праз парог і хто напаўняе дом гаспадара свайго злачыннасцю і падманам.
—
І будзе ў той дзень, — кажа Госпад, — гоман ад брамы Рыбнай і галашэнне ад Новага горада, і вялікае разбурэнне з боку ўзгоркаў.
—
Галасіце, жыхары Пілі, бо выбіты быў увесь народ ханаанскі, знішчаны былі ўсе, апранутыя ў срэбра.
—
І будзе ў той час: Я з паходнямі абшукаю Ерузалім і пакараю людзей, якія сядзяць у брудзе сваім і кажуць у сэрцах сваіх: “Не зробіць Госпад добрага, не зробіць і благога”.
—
І стане маёмасць іх здабычай, і дамы іх — пустыняй; і пабудуюць яны дамы — і жыць у іх не будуць, і завядуць вінаграднікі — і піць віна з іх не будуць».
Багацьце іх будзе разцягнутае, а дамы спустошаныя: яны пабудуюць дамы, а жыць у іх ня будуць; панасаджываюць вінаграднікі, але ня будуць піць віна з іх.
Блізка вялікі дзень Госпадаў, блізка і вельмі скора прыйдзе; голас дня Госпада жудасны; ад яго перапалохаецца адважны.
Блізкі вялікі дзень Госпада, блізкі і сьпяшаецца; чуваць ужо голас дня Госпада. Горка ўсклікае тады нават самы адважны.
Дзень той будзе днём гневу, днём трывогі і прыгнёту, днём спусташэння і разбурэння, днём цемры і змроку, днём хмары і буры,
Днём гневу будзе гэты дзень, днём суму і прыгнёту, днём спусташэньня і разбурэньня, днём цемры і сутунку, днём хмары і імглы;
днём трубы і крыку ваеннага супраць гарадоў умацаваных і супраць вежаў высокіх.
днём трубы і клікаў бойкі супроць абаронных гарадоў і высокіх вежаў.
«І буду Я мучыць людзей, і будуць яны хадзіць, як сляпыя, бо зграшылі супраць Госпада; і будзе размецена кроў іх, як пыл, і цела іх — як гной».
І Я сьцясьню людзей і яны будуць хадзіць бы сьляпыя, бо яны зграшылі супроць Госпада і разляціцца іх кроў, як пыл, а цела іх, як гной.
Ані срэбра іх, ані золата іх не зможа вызваліць іх у дзень гневу Госпадавага; агонь руплівасці Яго спаліць усю зямлю, бо даканае Ён знішчэнне, знішчэнне раптоўнае ўсіх жыхароў зямлі.
Ані серабро іх, ані золата іх ня можа ўратаваць іх у дзень гневу Госпада, бо вагнём Ягонага гневу будзе пажортая ўся гэтая зямля, бо раптоўнае зьнішчэньне зробіць Ён усім жыхаром зямлі.