2 да Карынфянаў 10 разьдзел
Другое пасланьне да Карынфянаў
Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла → Пераклад Антонія Бокуна
Я, Павел, які сярод вас ціхі, а калі далёка — суровы да вас, асабіста прашу праз далікатнасць і лагоднасць Хрыста.
А я, Павал, які асабіста між вамі пакорны, а адсутны — адважны адносна вас, прашу вас праз ціхасьць і спагаднасьць Хрыста.
Прашу, каб мне, калі буду сярод вас, не быць занадта суровым, як думаюць пра мяне, што адважваюся выступіць супраць некаторых, якія лічаць, быццам бы мы жывем паводле цела.
А прашу [пра тое], каб мне, калі прыйду, ня быць адважным з той пэўнасьцю, з якою я думаю адважыцца супраць некаторых, што думаюць пра нас, быццам мы паводле цела ходзім.
Жывучы ў целе, мы ваюем не паводле цела,
Бо мы, ходзячы ў целе, не паводле цела змагаемся,
бо зброя нашага змагання не цялесная, але моцная Богам для зруйнавання цвярдыняў. Ёй мы руйнуем задумы
бо зброя змаганьня нашага не цялесная, але магутная ад Бога на руйнаваньне цьвярдыняў.
і ўсякае ўзвышэнне, што паўстае супраць пазнання Божага, і бяром у палон усякую думку для паслухмянасці Хрысту.
[Мы змагаемся,] руйнуючы думкі і ўсякае ўзьвялічваньне, якія паднімаюцца супраць веданьня Бога, і беручы ў палон усякую думку на паслухмянасьць Хрысту,
Мы гатовыя таксама караць кожную непаслухмянасць, пакуль вашая паслухмянасць не стане поўнай.
і гатовыя пакараць кожную непаслухмянасьць, калі вашая паслухмянасьць споўніцца.
Глядзіце на тое, што перад вамі. Хто ўпэўнены ў сабе, што ён Хрыстовы, той няхай прызнае, што як ён Хрыстовы, так і мы.
Ці на аблічча вы глядзіцё? Калі хто перакананы ў сабе, што ён — Хрыстовы, той няхай думае ў сабе, што, як ён — Хрыстовы, гэтак і мы — Хрыстовыя.
Калі б я больш стаў хваліцца нашай уладай, якую Пан даў для будавання, а не для знішчэння вас, то не буду асаромлены.
Бо калі я яшчэ больш буду хвалі́цца нашай уладай, якую Госпад даў нам на збудаваньне, а не на руйнаваньне вашае, не асаромлюся.
Не думайце, што я палохаю вас пасланнямі.
Каб ня думаў хто, быццам я палохаю вас пасланьнямі,
Бо хтосьці кажа: «Яго пасланні цяжкія і вострыя, а калі сам прыходзіць, то бяссільны, а яго словы слабыя».
што скажа: «Пасланьні ва́жкія і магутныя, а прыйшоўшы целам — слабы, і слова [вартае] пага́рды».
Такі няхай ведае, што, якія мы ў словах паслання, калі не з вамі, такія і ў чынах, калі знаходзімся сярод вас.
Гэтакі няхай улічыць, што, якія мы ў слове ў пасланьнях, адсутныя, гэткія і на справе, прысутныя.
Бо мы не адважваемся ставіць сябе побач з тымі, якія самі сябе хваляць, ці раўнацца з імі. Тыя, што мераюць сябе сабою і параўноўваюць сябе з сабою, неразумныя.
Бо мы не адважваемся мерацца ці параўноўвацца з некаторымі, якія самі сябе адрэкамэндоўваюць, бо яны не разумеюць, што мераюць сябе самімі сабою і параўноўваюць сябе з сабою.
А мы не будзем хваліцца без меры, але ў той меры, якую вызначыў нам Бог, каб дасягнуць і вас.
А мы не бяз меры хвалі́цца будзем, але паводле меры меркі, якой надзяліў нас Бог мерыць, каб дасягнуць і да вас.
Бо мы не высільваемся праз меру, як быццам бы не дайшоўшы да вас, таму што мы дайшлі да вас з Евангеллем Хрыста.
Бо мы не напружваем сябе, быццам не дасягнуўшы да вас, бо мы дасягнулі вас Эва́нгельлем Хрыстовым.
Мы не хвалімся празмерна чужой працай, але спадзяемся, што з узрастаннем вашай веры і мы больш узрасцём паводле нашай меры
Мы не бяз меры хвалімся чужою працаю, але маем надзею, што з узрастаньнем веры вашае з лішкам узьвялічымся і мы ў вас паводле часткі нашае,
і не будзем хваліцца тым, што было зроблена іншымі.
каб дабравесьціць і далей па-за вамі, а не хвалі́цца прыгатаваным у чужой частцы.
Хто хваліцца, няхай хваліцца ў Пану,
А хто хва́ліцца, няхай у Госпадзе хва́ліцца.
бо правераны не той, хто сам сябе хваліць, але той, каго хваліць Пан.
Бо ня той варты, хто сам сябе адрэкамэндоўвае, але каго адрэкамэндоўвае Госпад.