2 да Карынфянаў 10 разьдзел

Другое пасланьне да Карынфянаў
Пераклад Праваслаўнай Царквы → Пераклад Чарняўскага 2003

 
 

Сам жа я, Павел, малю́ вас дзеля лагоднасці і спага́длівасці Хрыстовай, — я сціплы, калі знаходжуся сярод вас, і рашу́чы ў адносінах да вас, калі адсу́тнічаю.
 
Дарэчы, я сам, Паўла, перасцерагаю вас праз пакорлівасць і ласкавасць Хрыстову, што я асабіста між вас пакорлівы, аднак у аддаленні патрабавальны да вас;

Прашу, каб мне, прыйшоўшы, не давялося праявіць рашучасць з той упэўненасцю, з якой я збіраюся смела выступіць супраць некаторых, што лічаць, нібы́та мы жывём паводле плоці.
 
дык вось малю, каб, як прыбуду, не адважыўся б на тую суровасць, на якую думаю адважыцца адносна некаторых, якія лічаць, што мы жывём паводле цела.

Бо хоць мы жывём у плоці, але не паводле плоці ваюем;
 
Бо хоць мы жывём у целе, не ваюем паводле цела, —

зброя змагання нашага не плоцкая, а ма́е сілу ад Бога на руйнаванне цвярдынь: ёю мы разбураем на́мыслы
 
бо зброя ваяўнічасці нашай не цялесная, але магутнасць Божая на зруйнаванне цвярдынь; мы руйнуем намеры

і ўсялякае высакамер’е, якое паўстае супраць пазнання Божага, і бяром у палон усякую думку на паслушэнства Хрысту,
 
і ўсякую пыху, якая выступае супраць пазнання Бога, ды ўсякі розум аддаём на паслухмянасць Хрысту,

і гатовы пакараць усякае непаслушэнства, калі стане поўным ваша паслушэнства.
 
і пры тым гатовыя пакараць непаслухмянасць кожнага, калі паслухмянасць вашая стане поўнай.

На аблічча зважа́еце́ Калі нехта ўпэўнены ў сабе, што ён Хрыстоў, то няхай зноў жа па сабе мяркуе, што, як ён Хрыстоў, так і мы Хрыстовы.
 
Гляньце праўдзе ў вочы! Калі хто ўважае, што ён Хрыстовы, дык хай разважыць у сабе, што і мы, таксама як ён, Хрыстовыя.

Бо калі б я і больш стаў хвалíцца ўладаю нашаю, якую Гасподзь даў нам на ўмацаванне ваша, а не на разбурэнне, то не быў бы пасаромлены.
 
Бо не было б мне сорамна, калі б я яшчэ больш стаў хваліцца тою ўладаю, якую нам даў Госпад на збудаванне вас, а не на знішчэнне,

Няхай не здаецца, быццам я палохаю вас у пасланнях.
 
каб не падалося, што я вас палохаю лістамі;

Бо нехта кажа: «пасланні ва́жкія і моцныя, а пры асабістай прысутнасці ён сла́бы і слова яго нязначнае»;
 
некаторыя кажуць: «Лісты моцныя і грозныя, выгляд жа цела нядужы, і слова марнае».

няхай той мае на ўвазе, што якія мы ў словах пасланняў, калі адсутнічаем, такія і ў справах, калі прысутнічаем.
 
Хто такі, хай ведае, што, якія мы непрысутныя, здалёк і ў слове лістоў, такія і прысутныя, ва ўчынках.

Мы ж не смеем станавіцца ўпоравень ці параўноўваць сябе з тымі, якія саміх сябе выстаўляюць; яны, ме́раючы сябе самімі сабою і параўноўваючы сябе з сабою, робяць неразумна.
 
Бо мы не маем адвагі ані раўняцца, ані супастаўляцца з тымі, што самі сябе выстаўляюць. Бо яны мераюць сябе самімі сабой, раўняючы сябе з сабой, і неразумныя.

Мы ж не праз меру будзем хвалíцца, а па меры ўдзелу, які вы́значыў для нас Бог такою мераю, каб дайсці і да вас.
 
Не будзем мы хваліцца праз меру, але будзем ацэньваць сябе ў межах, вызначаных нам Богам, каб маглі дасягнуць і вас.

Бо мы не перавыша́ем вы́значанага нам, як было б, калі б мы не дайшлі да вас, таму што і да вас мы дайшлі з дабравесцем Хрыстовым;
 
Бо мы перасягнулі самі сябе, быццам, не дасягнуўшыя вас, бо мы дайшлі да вас у дабравесці Хрыста.

мы не праз меру хва́лімся, не чужою працаю, а спадзяёмся з узрастаннем веры вашай значна павялічыць сярод вас удзел наш,
 
Не хвалімся без меры чужой працай. Спадзяёмся, аднак, што з узрастаннем вашай веры мы таксама ўзрастаць будзем у вас па нашай мерцы,

каб і па-за вашым краем прапаведаваць Евангелле, не хва́лячыся тым, што ўжо здзе́йснена пры чужым удзеле.
 
каб і далей сярод тых, што па-за вамі, евангелізаваць, не выхваляючыся тым, што зроблена іншымі,

Хто хва́ліцца, няхай Госпадам хва́ліцца.
 
бо хто хваліцца, хай Госпадам хваліцца.

Бо не той годны, хто сам сябе выстаўля́е, а той, каго Гасподзь вылуча́е.
 
Бо не той выпрабаваны, хто сам сябе хваліць, але той, каго Госпад хваліць.