2 да Карынфянаў 7 разьдзел
Другое пасланьне да Карынфянаў
Пераклад Праваслаўнай Царквы → Пераклад Чарняўскага 2003
Дык вось, узлю́бленыя, маючы такія абяца́нні, давайце ачысцім сябе ад усялякай нечыстаты́ плоці і духу, удаскана́льваючыся ў святасці са страхам Божым.
Дык маючы такія абяцанні, умілаваныя, ачысцім сябе ад усякага бруду цела і духа, у страху Божым дасягаючы святасці.
Умясціце нас: мы нікога не пакрыўдзілі, нікому не пашкодзілі, ні ад каго не шукалі карысці.
Прыміце нас! Мы нікога не скрыўдзілі, нікога не падманулі, нікога не звялі.
Я не ў асуджэнне гавару; бо я раней сказаў, што вы ў сэрцах нашых, каб і памерці разам, і жыць разам.
Кажу гэта не каб вас асудзіць; бо казаў ужо, што вы ў нашых сэрцах, каб разам памерці і разам жыць.
Вялікае ў мяне спадзява́нне на вас, вялікі ў мяне гонар за вас; я напоўнены суцяшэннем, перапоўнены радасцю пры ўсёй горасці нашай.
Вялікае спадзяванне ў мяне на вас, вялікая пахвала мне за вас. Я напоўнены суцяшэннем і перапоўнены радасцю ў кожным нашым горы.
Бо калі мы прыйшлі ў Македонію, плоць наша не мела ніякага спакою, мы цярпелі ўціск з усіх бакоў: звонку — напа́ды, унутры — стра́хі.
Бо калі мы прыбылі ў Мацэдонію, наша цела не мела супакою, але мы цярпелі ўсялякае гора: звонку — напасці, унутры — страхі.
Але Бог, Які суцяшае пакорлівых, суцешыў нас прыбыццём Ціта,
Але Бог, Суцяшыцель пакорлівых, суцешыў нас прыбыццём Ціта.
і не толькі прыбыццём яго, але і суцяшэннем, якім ён быў суце́шаны за вас, расказваючы нам пра вашу тугу́, пра вашы слёзы, пра вашу адданасць мне, так што я яшчэ больш узрадаваўся.
І суцешыў не толькі прыбыццём яго, але і суцяшэннем, якім суцешыўся ў вас, калі распавядаў ён пра вашую руплівасць, пра вашыя слёзы, пра вашую тугу па мне, з чаго радаваўся я тым болей.
Таму, калі я і засмуціў вас пасланнем, то не шкадую, а калі і шкадаваў, — бо я бачу, што пасланне тое, хоць і часова, засмуціла вас, —
Хоць, можа, я вас і засмуціў лістом, але не шкадую гэтага. Калі б і шкадаваў, бачачы, што гэты ліст на нейкі час засмуціў вас,
то цяпер радуюся: не таму, што вы былі засму́чаны, а таму, што засму́чаны былі вы для пакая́ння, бо вы былі засму́чаны дзеля Бога, так што вы ні ў чым не зазна́лі шкоды ад нас.
аднак цяпер цешуся не таму, што вы засмуціліся, але што засмуціліся на навяртанне. Засмуціліся бо дзеля Бога, каб не цярпелі ад нас ніякай шкоды.
Бо смутак дзеля Бога вядзе да неадме́ннага пакая́ння дзеля спасення, а смутак свету гэтага вядзе да смерці.
Бо гэты смутак дзеля Бога ўчыняе навяртанне на збаўленне, аб чым не трэба шкадаваць, а смутак гэтага свету ўчыняе смерць.
Бо якраз тое, што вы былі засму́чаны дзеля Бога, такую ў вас руплівасць абудзіла, а якое апраўданне, а якое абурэнне, а які страх, а якую тугу́, а якую стараннасць, а якое спагна́нне! Ва ўсім вы паказалі сябе чыстымі ў гэтай справе.
Гэта вось, што вы засмуткавалі дзеля Бога, выклікала ў вас гэткую руплівасць, а якую абарону, а якое абурэнне, а якую боязь, а якую тугу, а які клопат ды гатоўнасць прыняць адплату. Таму ва ўсім паказаліся вы беззаганнымі ў [гэтай] справе.
Дык вось, калі я і напісаў вам, то не дзеля крыўдзіцеля і не дзеля пакрыўджанага, а дзеля таго, каб вам адкрылася наша рупнасць дзеля вас перад Богам.
Затым, калі я вам напісаў, дык не дзеля таго, хто спрычыніў крыўду, і не дзеля таго, хто пацярпеў, але каб паказаць руплівасць вашую, якую вы маеце дзеля нас у вас перад Богам.
Таму мы суце́шыліся суцяшэ́ннем вашым; а яшчэ больш мы ўзрадаваліся радасці Ціта, таму што вы ўсе супакоілі дух яго;
Дзеля гэтага мы суцешыліся. А ў нашым суцяшэнні мы яшчэ больш узрадаваліся радасцю Ціта, што падтрыманы быў дух яго.
бо калі я ў чым-небудзь перад ім і пахваліўся вамі, то не аказаўся пасаромленым; але як усё ска́занае намі вам было ісцінаю, так і пахвала́ наша перад Цітам аказалася ісцінаю;
І я не пасаромеўся ў тым, што пахваліўся вамі перад ім. Падобна як усё гаварылі мы вам праўдзіва, так і сталася праўдай наша пахвала перад Цітам.
і сэрца яго вельмі прыхільнае да вас, калі ён успамінае паслухмянасць усіх вас і тое, як са страхам і трымце́ннем вы прынялí яго.
І сэрца яго яшчэ мацней [туліцца] да вас, калі прыпамінае вашу агульную паслухмянасць ды тое, як вы прынялі яго са страхам і трымценнем.
Таму я радуюся, што ва ўсім магу быць упэўненым у вас.
Дык я цешуся, што ва ўсім магу спадзявацца на вас.