Дзеі 15 разьдзел
Дзеі Сьвятых Апосталаў
Пераклад Праваслаўнай Царквы → Пераклад В. Гадлеўскага
Некато́рыя, што прыйшлі з Іудзеі, вучы́лі братоў: калі не абрэ́жацеся паводле звы́чаю Маісеевага, то не можаце спасцíся.
А некаторыя, прыйшоўшы з Юдэі, навучалі братоў: Што калі вы не абрэжацеся паводле Майсеявага абычаю, ня можаце збавіцца.
Калі ж адбыло́ся сутыкне́нне і спрэ́чка немала́я ў Паўла і Варнавы з імі, то было́ вы́рашана, каб Павел з Варнавам ды некато́рыя іншыя з іх пайшлі да Апосталаў і прасвітараў у Іерусалім па гэтай справе.
Дык калі паўстаў немалы спор у Паўла і Барнабы проціў іх, пастанавілі, каб Павал і Барнаба і некаторыя другія спаміж іншых пайшлі ў гэтай справе до апосталаў і старшых у Ерузалім.
І вось, яны, адпра́ўленыя царквою, праходзілі праз Фінікíю і Самары́ю, раска́зваючы пра навярта́нне язычнікаў, і прыно́сілі радасць вялікую ўсім брата́м.
Дык яны, праведзеныя касьцёлам, праходзілі Фэніцыю і Самарыю, расказваючы аб навароце паганаў, і рабілі вялікую радасьць усім братом.
Калі ж прыбылí яны ў Іерусалім, то былí прыня́ты царквою, Апосталамі і прасвітарамі і расказалі пра ўсё, што зрабіў з імі Бог і як Ён адчынíў язычнікам дзверы веры.
Калі-ж прыйшлі ў Ерузалім, былі прыняты Касьцёлам і апосталамі і старшымі, абвяшчаючы, сколькі з імі ўчыніў Бог.
Тады ўсталі некато́рыя з фарысейскай е́расі, якія ўве́равалі, і яны казалі, што трэба абрэ́зваць язычнікаў і зага́дваць ім, каб выконвалі закон Маісееў.
А паўсталі некаторыя з сэкты фарызэяў, каторыя ўверылі, кажучы: Што трэба іх абрэзаць і загадаць, каб захоўвалі закон Майсея.
Апосталы і прасвітары сабра́ліся, каб разгле́дзець гэтую справу.
І сабраліся апосталы і старшыя, каб разглядзець гэтае слова.
Пасля доўгай спрэчкі ўстаў Пётр і сказаў ім: мужы́ браты́! вы ведаеце, што Бог ад дзён даўніх вы́браў з нас мяне, каб з маіх ву́снаў язычнікі пачулі слова Ева́нгелля і ўве́равалі;
Калі-ж паўстала вялікая спрэчка, устаўшы Пётр, сказаў да іх: Мужы браты, вы ведаеце, што з даўных дзён Бог выбраў спаміж нас, каб праз мае вусны пагане слухалі слова эванэліі і верылі.
і Сэрцаве́д Бог даў ім све́дчанне, пасла́ўшы ім Духа Святога, як і нам;
І Бог, каторы знае сэрцы, даў пасьведчаньне, даючы ім Духа сьвятога так як і нам,
і не зрабіў нія́кай розніцы паміж намі і імі, вераю ачы́сціўшы сэ́рцы іх.
і нічога не адрозьніў паміж намі і імі, верай ачышчаючы сэрцы іх.
Чаму ж вы цяпер спакуша́еце Бога, каб ускла́сці на шы́і вучняў ярмо, якога ні айцы нашы, ні мы не змаглі пане́сці?
Дык цяпер нашто спакушваеце Бога, каб узлажыць на шыі вучняў ярмо, якога не маглі насіць ані айцы нашы, ані мы?
Але мы ве́руем, што благадаццю Госпада Іісуса Хрыста спасёмся, як і яны.
Але праз ласку Пана Езуса Хрыста мы верым, што збавімся, так як і яны.
Тады замоўк увесь сход і слу́хаў Варнаву і Паўла, як яны раска́звалі, якія знаме́нні і цу́ды зрабіў Бог праз іх у язычнікаў.
І замоўкла ўсё мноства, і слухалі Барнабу і Паўла, расказваючых, якія вялікія знакі і цуды ўчыніў Бог паміж паганаў праз іх.
Пасля таго, як яны змоўклі, прамовіў Іакаў, кажучы: мужы́ браты́! паслу́хайце мяне;
А калі замоўклі, адказаў Якуб, кажучы: Мужы браты, паслухайце мяне!
Сíман расказаў, як Бог ад пачатку скірава́ў по́гляд на язычнікаў, каб скла́сці з іх народ у імя́ Сваё;
Сымон расказаў, як перш Бог адведаў, каб з паганаў узяць народ для іменьня свайго.
і гэтаму адпавяда́юць словы прарокаў, як напíсана:
І з гэтым згаджаюцца словы прарокаў (Ам. 9:11-12), як ёсьць напісана:
«потым вярну́ся і адбуду́ю скінію Давідаву заняпа́лую, і разбу́ранае ў ёй адбуду́ю, і ўзвяду́ яе,
«Пасьля гэтага вярнуся і адбудую палатку Давіда, каторая ўпала, і руіны яе адбудую і папраўлю яе,
каб шукалі Госпада іншыя людзі і ўсе народы, для якіх абве́шчана імя́ Маё, — кажа Гасподзь, Які робіць усё гэта».
каб другія людзі шукалі Пана і ўсе народы, над каторымі прызвана імя маё, кажа Пан, які чыніць гэта».
Вядо́мы Богу адве́ку ўсе справы Яго.
Ведамая ёсьць Пану ад веку справа ягона.
Таму я лічу́, што не трэба абцяжа́рваць тых з язычнікаў, якія навярта́юцца да Бога,
Дзеля гэтага я ўважаю, не беспакоіць тых, каторыя з паганаў наварачваюцца да Бога,
а напіса́ць ім, каб яны ўстры́мліваліся ад апага́ньвання ідаламі, і ад блу́ду, і ад заду́шанага, і ад крывí, і каб не рабілі іншым таго, чаго не жада́юць сабе.
але напісаць да іх, каб устрымоўваліся ад брыдотаў балванаў, і блуду, і душанага, і крыві.
Бо закон Маісе́еў ад старажы́тных ро́даў па ўсіх гарада́х ма́е тых, што прапаве́дуюць яго, і чытаецца ў сінагогах кожную суботу.
Бо Майсей з даўных часоў мае ў кожным горадзе тых, што яго абвяшчаюць у бажніцах, дзе ў кожную суботу чытаецца.
Тады Апосталы і прасвітары з усёй царквою вы́рашылі пасла́ць вы́браных ад іх мужо́ў у Антыяхíю з Паўлам і Варнавам: Іуду, называ́нага Варса́вам, і Сілу, — мужоў, якія ме́лі старшынство́ сярод братоў,
Тады спадабалася апосталам і старшым з усім касьцёлам, каб выбраць спасярод сябе мужоў і паслаць у Антыохію з Паўлам і Барнабай: Юду, каторы называўся Барсаба, і Сылу, мужоў першых паміж братамі,
напіса́ўшы і перада́ўшы праз іх насту́пнае: «Апосталы, і прасвітары, і браты́ — брата́м з язычнікаў у Антыяхíі, Сíрыі і Кілікíі: ра́давацца.
напісаўшы праз іх рукі: Апосталы і старшыя браты, тым, каторыя ёсьць ў Антыохіі і ў Сырыі і ў Цыліцыі, братом з паганаў, прывет.
Паколькі мы пачулі, што некато́рыя, прыйшоўшы ад нас, устрыво́жылі вас сваімі сло́вамі і збянтэ́жылы ду́шы вашы, ка́жучы, што трэба абрэ́звацца і выко́нваць закон, чаго мы ім не даруча́лі,
Дзеля таго што мы чулі, што некаторыя з нас выйшаўшы, устрывожылі вас славамі, адварочваючы душы вашы, каторым мы не загадалі,
то мы, сабра́ўшыся, вы́рашылі пасла́ць да вас адзінаду́шна вы́браных мужоў з узлю́бленымі нашымі Варнавам і Паўлам,
спадабаліся нам, сабраўшымся ў вадно, выбраць мужоў і паслаць да вас з найдаражэйшымі нашымі Барнабай і Паўлам,
людзьмí, якія аддалí ду́шы свае за імя́ Госпада нашага Іісуса Хрыста.
каторыя выдалі душы свае за імя Пана нашага Езуса Хрыста.
Дык вось, мы паслалі Іуду і Сілу, якія на сло́вах перададу́ць вам тое самае;
Дык паслалі мы Юду і Сылу, каторыя так-жа самі перакажуць вам славамі гэтае ж.
бо ўгодна Духу Святому і нам не ўсклада́ць на вас нія́кага бо́льшага цяжа́ру, акрамя́ гэтага неабходнага:
Бо здалося Духу сьвятому і нам не накладаць на вас болей ніякага цяжару, апроч гэтых канечных:
устры́млівацца ад ахвярава́нага ідалам, і ад крывí, і ад заду́шанага, і ад блу́ду, і не рабіць іншым таго, чаго не жада́еце сабе; выко́нваючы гэта, вы до́бра зро́біце. Быва́йце здаро́вы».
каб вы ўстрымаліся ад ахвяраваньня балваном, і крыві, і душанага, і блуду; чаго вы сьцерагучыся, добра зробіце. Бывайце здаровы.
І вось, адпра́ўленыя прыйшлі ў Антыяхíю і, сабра́ўшы людзе́й, перадалí пасла́нне.
Дык тыя выпраўленыя прыйшлі ў Антыохію і сабраўшы мноства, перадалі пісьмо.
Тыя ж, прачытаўшы, узра́даваліся настаўле́нню.
Прачытаўшы яго, яны ўзрадаваліся з пацяшэньня.
А Іуда з Сілам, якія са́мі былí прарокамі, у многіх прамовах далí настаўле́нне брата́м і ўмацава́лі іх.
А Юда і Сыла, будучы і самі прарокамі, многім словам пацяшалі братоў і ўцьвярджалі.
Прабы́ўшы там пэўны час, яны былí з мірам адпу́шчаны брата́мі да Апосталаў;
А прабыўшы там нейкі час, яны былі з супакоем выпраўлены братамі да тых, каторыя іх прыслалі.
але Сіла вы́рашыў заста́цца там, а Іуда адзін вярну́ўся ў Іерусалім.
Здалося-ж Сылу там астацца, а Юда адзін пайшоў у Ерузалім.
Павел жа і Варнава знахо́дзіліся ў Антыяхíі, навуча́ючы і прапаве́дуючы з многімі іншымі сло́ва Гасподняе.
Павал-жа і Барнаба прабывалі ў Антыохіі, навучаючы і абвяшчаючы з многімі другімі слова Божае.
Праз нейкі час Павел сказаў Варнаву: давай ве́рнемся і наве́даем братоў нашых ва ўсіх гарадах, дзе мы прапаве́давалі слова Гасподняе, — як у іх справы.
Пасьля-ж некалькіх дзён сказаў Павал да Барнабы: Вярнуўшыся адведайма братоў па ўсіх гарадох, у каторых мы абвяшчалі слова Пана, як яны маюцца.
Варнава хацеў узяць з сабою Іаана, называ́нага Маркам;
А Барнаба хацеў узяць з сабою і Яна, каторы называўся Марак.
Павел жа лічы́ў, што не трэба браць з сабою яго, які пакінуў іх у Памфілíі і не пайшоў з імі на справу, на якую яны былí пасла́ны.
Але Павал прасіў, каб ён, як той, каторы адстаў ад іх ад Памфіліі і не хадзіў з імі на справу, ня быў прыняты.
Адбыла́ся спрэчка, так што яны разлучы́ліся адзін з адным; і Варнава, узя́ўшы Марка, адплы́ў на Кіпр;
Дык сталася нязгода, так што яны адыйшлі адзін ад другога, а Барнаба-то, узяўшы Марка, адплыў на Цыпр.
а Павел, вы́браўшы Сілу, пайшоў, бу́дучы дару́чаны брата́мі благада́ці Божай,
Павал-жа, выбраўшы Сылу, рушыў, паручаны братамі ласцы Божай.
і праходзіў па Сíрыі і Кілікíі, умацо́ўваючы цэ́рквы.
І абходзіў Сырыю і Цыліцыю, уцьвярджаючы касьцёлы, загадваючы берагчы загады апосталаў і старшых.