Псалтыр 141 псалом

Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Антонія Бокуна

 
 

Вучэньне Давідава. Малітва ягоная, калі ён быў у пячоры. Голасам маім да Госпада заклікаў я, голасам маім Госпаду памаліўся;
 

выліў перад ім малітву маю; адкрыў Яму скруху маю.
 

Калі зьнемагаў ува мне дух мой, Ты ведаў сьцежку маю. На дарозе, па якой я хадзіў, яны тайна паставілі сеткі на мяне.
 

Гляджу праваруч і бачу, што ніхто не прызнае мяне: ня стала мне сховаў, ніхто за душу маю ня мае турботы.
 

Я паклікаў Цябе, Госпадзе, я сказаў: Ты прыстанішча маё і частка мая на зямлі жывых.
 

Уваж енку майму, бо я вельмі зьнямогся. Аслані мяне ад ганіцеляў маіх, бо яны дужэйшыя за мяне.
 

Выведзі зь цямніцы душу маю, каб я славіў імя Тваё. Вакол мяне зьбяруцца праведныя, калі Ты пакажаш мне дабрадзейнасьць.