Да Каласянаў 4 разьдзел
Пасланьне да Каласянаў
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Чарняўскага — арыгінал
Гаспадарове, справядліва й пасьціва із слугамі абходзьцеся, ведаючы, што й вы маеце Гаспадара ў нябёсах.
Гаспадары (паны) аддавайце нявольнікам (слугам) тое, што ім справядліва і па праву належыцца, ведаючы, што і вы маеце Госпада ў небе.
Трывайце ў малітве, будучы чукавымі ў ёй з падзякаю;
Трывайце ў малітве, будзьце ўважлівымі ў малітве, складайце падзяку.
Маліцеся заразом і за нас, каб Бог адчыніў нам дзьверы слова казаць тайну Хрыстову, за каторую я спутаны,
Маліцеся поруч і за нас, каб Бог адчыніў нам вароты красамоўства выявіць таямніцу Хрыстову, для якой я стаў вязьнем,
Каб я аб’яўляў яе, як належа казаць.
каб раскрыў яе належна моваю.
З навоннымі абходзьцеся мудра, карыстаючы з прыгоднага часу.
Адносна чужых (зьнешніх) паступайце разумна, выкарыстоўваючы час (кожную хвіліну часу).
Няхай слова ваша заўсёды будзе ў ласцы, закрашана сольлю, каб вы ведалі, як адказаваць кажнаму.
Мова ваша хай будзе заўсёды ветлівай, прыпраўлена сольлю, гэта значыць, каб ведалі як, дзе, што, каму адказаць.
Празь мяне паведаме вам усе Тыхік, умілаваны брат а верны слугачы а сунявольнік у Спадару,
Пра мяне ўсё вам раскажа Тыхік, найдаражэйшы брат і верны слуга і сябра ў Госпадзе.
Каторага я паслаў да вас дзеля тога самага, каб вы даведаліся, як мы маемся, і каб пацешыў сэрцы вашыя,
Яго я паслаў да вас, каб ён разьведаў, яж вашы справы і парадаваў сэрцы вашыя.
З Анісімам, верным а ўмілаваным братам, каторы з вас. Яны накажуць вам праз усе туташняе.
Разам з ім Анізіма дарагога і вернага брата. Ён з вашых, усё, што тут робіцца, ён раскажа вам.
Здаровае вас Арыстарх, сувязень мой, а Марка, сястрыч Варнавы (праз каторага вы адзяржалі паручэньне: як прыйдзе да вас, прыміце яго),
Вітае вас Арыстарх, спаўвязень мой і Марак, спаўбрат Барнабы, адносна якога вы ўжо атрымалі паручэньні. Калі прыбудзе да вас, прыміце яго.
А Ісус, званы Юстам, каторыя з абразаньня. Гэта адзіныя супрацаўні дзеля гаспадарства Божага, што былі пацехаю імне.
І Езус, называны Іустус, прывітаньне перадае. Яны з абразаных (жыдоў), і толькі яны адны з'яўляюцца памагатарамі маімі ў працы дла валадарства Божага, яны былі мне пацехаю.
Здаровае вас Епафра, з вас, нявольнік Хрыста Ісуса, што заўсёды змагаецца за вас у малітвах, каб трывалі дасканальныя й супоўна пераканаўшыся ў вусёй волі Божай.
Вітае вас Эпафраз, з вашых, слуга Хрыстуса Езуса, заўсёды руплівы ў малітвах за вас, каб сталіся вы дасканалымі і рашучымі ў ва ўсякай волі Божай.
Сьветчу празь яго, што ён мае вялікую рупатлівасьць праз вас і тых, што ў Ляодыццы а ў Гіераполю.
Завяраю вас адносна яго, што шмат ён папрацаваў для вас і для тых, якія знаходзяцца ў Леадыцыі і ў Гераполісе.
Здаровае вас Лука, лекар умілаваны, а Дзімас.
Вітае вас Лукаш, лекар найдаражэйшы і Дэмас.
Паздароўце братоў у Ляодыццы а Німфу а Царкву, што ў доме ягоным.
Прывітайце братоў, якія ёсьць у Леадыцыі і Німфасе і Касьцёл у яго доме.
Як толькі ліст гэты будзе прачытаны ў вас, парупцеся, каб ён быў прачытаны і ў Царкве Ляодыцкай, і каб вы таксама прачыталі, каторы зь Ляодыкі.
А калі гэта пісьмо прачытаеце, пастарайцеся, каб і ў касьцеле Лаодыцэнцаў было яно прачытана, а вы самі прачытайце тое, што ў Лаодыцэнцаў.
І скажыце Архіпу: «Глядзі, каб ты выпаўніў службу, каторую ты прыняў у Спадару».
Скажыце Архіпу; Глядзі, каб выканаў паслугу, якую атрымаў ад Госпада.
Здарованьне рукою маёй Паўлавай. Памятуйце на путы мае. Ласка з вамі.
Прывітаньне маёю рукой, Паўла. Памятайце пра мае кандалы. Ласка (хай будзе) з вамі. Аман.