Езэкііля 29 разьдзел

Кніга прарока Езэкііля
Пераклад Яна Станкевіча → Дабравесця / «Спадчына»; Клышка

 
 

Дзясятага году, дзясятага месяца, двананцатага дня месяца, было імне слова СПАДАРОВА, кажучы:
 

«Сыну людзкі! зьвярні від свой на фараона, караля Ягіпецкага, і праракай празь яго а праз увесь Ягіпет.
 

Гукай а скажы: "Гэтак кажа Спадар СПАДАР: "Гля, Я супроці цябе, фараоне, каролю Ягіпецкі, вялікі кракадзіле, што цікуеш сярод рэкаў сваіх, каторы казаў: "Рака мая — мая собская, і я ўчыніў яе".
 

Я зацягну крук у шчэляпы твае і прычыню, што рыба рэк тваіх прыліпне да лускі твае, і выцягну цябе з пасярод рэк тваіх, і ўсю рыбу рэк тваіх, прыліплую да лускі твае.
 

І пакіну цябе на пустыні, цябе а ўсю рыбу рэк тваіх; ты павалішся на чыстым полю; цябе не пабяруць ані зьбяруць; зьвяром земным і птушкам нябёсным Я даў цябе на жыр.
 

І ўсі жыхары Ягіпту даведаюцца, што Я — СПАДАР, бо яны былі трысьніковаю падпораю дому Ізраеляваму.
 

Як яны браліся за цябе рукою сваёю, ты ламіўся й разьдзіраў усе плячо іхнае; і як яны апіраліся на цябе, ты ламіўся, дарма што падстанаўляў ім усі сьцёгны свае’.
 

Затым гэтак кажа Спадар СПАДАР: "Гля, Я навяду на цябе меч і выгублю ў цябе людзіну й жывёлу.
 

І будзе зямля Ягіпецкая пустынёю а разьвярненьням за тое, што ён сказаў: "Рака мая, і я ўчыніў"; і даведаюцца, што Я — СПАДАР.
 

Затым, вось, Я супроці цябе а супроці рэк тваіх, і ўчыню зямлю Ягіпецкую чыстаю пустынёю, спустошанаю ад вежы Сыена аж да граніцаў Ефіопы.
 

Ня будзе праходзіць па ёй нага людзіны, ані нага статку ня будзе праходзіць па ёй, і ня будзе яна населена сорак год.
 

І ўчыню зямлю Ягіпецкую пустынёю сярод краёў спустошаных, і месты яе меж местаў пустых будуць спустошаныя сорак год; і расьцярушу Ягіпцян меж народаў, і разьвею іх па краёх’.
 

Гэтак кажа, адылі, Спадар СПАДАР: ’На канцу сараку год Я зьбяру Ягіпцян зь людаў, куды яны былі расьцярушаны;
 

І зьвярну палон ягіпецкі, і прычыню, што яны зьвернуцца да зямлі Пафрос, да зямлі нараджэньня свайго, і яны будуць невялічкім каралеўствам.
 

Яно будзе найніжшае з каралеўстваў і ўжо ня будзе вывышацца над народамі, бо Я зьменшу іх, каб ня радзілі народы.
 

І ня будзе ўжо спадзеваю дому Ізраеляваму, каторая прыпамінала б ім бяспраўе, як яны зварачаліся б да іх; і даведаюцца, што Я — Спадар СПАДАР’"».
 

І сталася дваццаць сёмага году, першага месяца, першага дня месяца: было імне слова СПАДАРОВА, кажучы:
 

«Сыну людзкі! Невухаднецар, кароль Бабілёнскі, ацяжарыў войска сваё цяжкою работаю супроці Тыру: кажнага галава вылысела, і кажнага плячо абмулена, і заплаты ня было ані яму, ані войску ягонаму ад Тыру за работу, каторую ён рабіў яму».
 

Затым гэтак кажа Спадар СПАДАР: «Гля, я даю зямлю Ягіпецкую Невухаднецару, каралю Бабілёнскаму, і ён панясець багацьце ейнае, і аглабае, і здабудзе здабытак ейны, і гэта будзе заплатаю войску ягонаму.
 

За работу ягоную, каторую ён рабіў супроці яго, Я даў яму зямлю Ягіпецкую, бо яны рабілі Імне, — агалашае Спадар СПАДАР. —
 

Таго дня прычыню, што вырасьце рог дому Ізраелявага, і дам табе адчыненьне вуснаў сярод іх; і даведаюцца, што Я — СПАДАР».