Да Габрэяў 2 разьдзел
Пасланьне да Габрэяў
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад а. Сяргея Сурыновіча
Затым мы маем быць асабліва ўважлівыя да чутага, каб не пакаўзнуцца.
Бо калі ангіламі гуканае слова было непахісное, і кажны выступ а непаслухменства адзержавалі справядлівую адплату,
Як уцячэм, калі мы занядбаем такое вялікае спасеньне, каторае было прынята на пачатку, каб быць казаным Спадаром, нам тымі, што чулі гэта, было пацьверджана,
Каторае Бог пасьветчыў знакамі а чудосамі а рознымі ўчынкамі магутнасьці а разьдзяленьням Духа Сьвятога подле волі Свае?
Бо ня ангілам Ён паддаў прыйдучы сьвет, праз каторы мы гукаем;
Але хтось пасьветчыў нейдзе, кажучы: «Што ё чалавек, што Ты яго памятуеш? альбо сын людзкі, што Ты давядаешся да яго?
Ты яго ўчыніў троху ніжшым за ангілаў, славаю а сьцёй укаранаваў яго і пастанавіў яго над учынкамі рук Сваіх: «Усе паддаў пад ногі ягоныя».
Калі ж паддаў яму ўсе, дык не пакінуў нічога не падданым яму. Цяпер жа яшчэ ня бачым, каб усе было яму паддана;
Але бачым, што Ісус, Каторы на малы час быў учынены ніжшым за ангілаў, за цярпеньне сьмерці быў укаранаваны славаю а сьцёю, каб з ласкі Божае паспытацца сьмерці за ўсіх.
Бо належыла Яму, каб Тый, Катораму ўсе і пераз Каторага ўсе, Каторы прыводзе шмат сыноў да славы, Правадыр спасеньня іхнага, стаў дасканальным перазь цярпеньне.
Бо Тый, што пасьвячае, і пасьвячаныя ўсі ад Адзінага; з гэтае прычыны Ён не сароміцца зваць іх братамі,
Кажучы: «Абяшчу імя Твае братом Маім, сярод царквы буду выхваляць цябе».
І ўзноў: «Я буду спадзявацца на Яго». І ўзноў: «Гля, Я й дзеці, каторыя даў Імне Бог».
Калі ж дзеці маюць сулольнасьць цела й крыві, Ён таксама падобным парадкам узяў учасьце ў тых самых, каб сьмерцяй зьнішчыць таго, што мае моц сьмерці, значыцца дзяўла,
І выбавіць тых, што із страху сьмерці, усе жыцьцё былі пад няволяю.
Бо запраўды ня прыняў ангілаў, але прыняў насеньне Абрагамова.
Адгэтуль Ёя меў быць у вусім падобны да братоў, каб быць міласэрным і верным найвышшым сьвятаром перад Богам, дзеля ўмаленьня за грахі люду.
Бо, як Сам цярпеў, быўшы спакушаны дык можа і спакушаным памагчы.