Біблія » Сімфонія » для пераклада Бокуна

АГІДА — у перакладзе Бокуна

У перакладзе Бокуна слова «агіда» сустракаецца 21 раз у 21 верше.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 6 перакладах: Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, каталіцкім, Сабілы і Малахава.

АГІДА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І паставілі яму асобна, і ім асобна, і Эгіпцянам, якія елі з ім, асобна, бо Эгіпцяне ня могуць есьці з Гебраямі хлеб, бо гэта агіда для Эгіпту.

З птушак будзеце вы брыдзіцца, бо яны — агіда для вас, і ня будзеце есьці арла, грыфа і марскога арла,

Не ляжы з мужчынам так, як ляжаць з жанчынаю. Гэта агіда.

Агіда для ГОСПАДА — шалі падманлівыя, а вагі дакладныя даспадобы Яму.

Агіда для ГОСПАДА крывадушныя сэрцам, але тыя, хто ходзяць беззаганна, даспадобы Яму.

Агіда для ГОСПАДА вусны хлусьлівыя, а тыя, што дзейнічаюць сумленна, падабаюцца Яму.

Споўненае жаданьне — асалода для душы, але адвярнуцца ад зла — агіда для дурня.

Ахвяра бязбожнікаў — агіда для ГОСПАДА, а малітвы правых Яму даспадобы.

Агіда для ГОСПАДА — шлях бязбожніка, а таго, хто імкнецца да праведнасьці, Ён любіць.

Агіда для ГОСПАДА — думкі бязбожных, а прамовы чыстыя прыемныя [Яму].

Агіда для ГОСПАДА кожны пыхлівы сэрцам, можна паручыцца, ён не застанецца непакараным.

Агіда для валадара — учынкі бязбожныя, бо пасад умацоўваецца праведнасьцю.

Той, хто апраўдвае злачынцу, і той, хто вінаваціць праведніка, — абодва агіда для ГОСПАДА.

Неаднолькавыя вагі і неаднолькавая эфа, адно і другое — агіда для ГОСПАДА.

Агіда для ГОСПАДА — неаднолькавыя вагі, і шалі падманлівыя — ня добра.

Намеры бязглуздага — грэх, і [намеры] блюзьнера — агіда для чалавека.

Агіда для праведнікаў — чалавек беззаконны, а для бязбожніка агідны той, што [ідзе] простым шляхам.

Ён зацьвердзіць запавет для многіх у адзін тыдзень, і ў палове тыдня спыніцца ахвяра крывавая і ахвяра хлебная, і на крыле [сьвятыні] будзе агіда спусташэньня аж да канца, калі вызначаны [прысуд] выльецца на спусташальніка».

І ад часу, калі будзе спынена заўсёдная ахвяра і пастаўленая агіда спусташэньня, [міне] тысяча дзьвесьце дзевяноста дзён.

Здрадзіў Юда, і ўчынена агіда ў Ізраілі і ў Ерусаліме, бо Юда зьняважыў сьвятыню ГОСПАДА, якую Ён любіць, і ўзяў за жонку дачку бога чужога.

І Ён сказаў ім: «Вы апраўдваеце сябе перад людзьмі, але Бог ведае сэрцы вашыя, бо што вельмі высока ў людзей, тое агіда перад Богам.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
← АГЭ