Біблія » Сімфонія » для пераклада Бокуна

АШУКАЎ — у перакладзе Бокуна

У перакладзе Бокуна слова «ашукаў» сустракаецца 6 разоў у 6 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 7 перакладах: Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Сабілы і Малахава.

АШУКАЎ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І сказаў ён: «Ці не таму названае імя ягонае Якуб, і вось, ашукаў мяне ўжо двойчы! Ён забраў першародзтва маё, і вось цяпер забраў дабраславеньне маё». І сказаў: «Няўжо ты не захаваў для мяне дабраславеньня?»

І сталася раніцаю, што [ўбачыў Якуб], вось, гэта Лея. І сказаў [Якуб] Лявану: «Што ты зрабіў мне? Ці не за Рахель я служыў у цябе? Чаму ж ты ашукаў мяне?»

І ашукаў Якуб сэрца Лявана Арамейца, бо не сказаў яму, што ўцякае.

І сказаў Ляван Якубу: «Што ты зрабіў? Ты ашукаў сэрца маё, і вывеў дочак маіх, быццам палоненых мячом.

Ён сказаў: «Гаспадару мой, валадар, ашукаў мяне слуга мой! Я, слуга твой, сказаў слузе свайму: “Вазьму сабе асла, сяду на яго і паеду з валадаром”, бо кульгавы слуга твой.

каб не ашукаў нас шатан; бо нам вядомыя думкі ягоныя.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter