Біблія » Сімфонія » для пераклада Бокуна

МАМРЭ — у перакладзе Бокуна

У перакладзе Бокуна слова «Мамрэ» сустракаецца 10 разоў у 10 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 3 перакладах: Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча.

МАМРЭ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І паставіў Абрам намёт, і пайшоў, і абжыўся каля дубровы Мамрэ, што ў Хеўроне, і пабудаваў там ахвярнік ГОСПАДУ.

І прыйшоў адзін з тых, што ўцяклі, і паведаміў Абраму Гебраю, які жыў каля дубровы Мамрэ Амарэя, брата Эшколя і брата Анэра, якія заключылі запавет з Абрамам.

акрамя таго, што зьелі юнакі, і акрамя часткі для людзей, якія хадзілі са мною. Анэр, Эшколь і Мамрэ няхай возьмуць частку сваю».

І зьявіўся яму ГОСПАД каля дубровы Мамрэ, калі ён сядзеў каля ўваходу ў намёт у сьпякоту дня.

І атрымаў поле Эфрона, якое ў Махпэлі, што насупраць Мамрэ, поле тое і пячору, якая на ім, і ўсе дрэвы, якія на полі, у-ва ўсіх межах ягоных наўкола.

І пасьля гэтага Абрагам пахаваў Сару, жонку сваю, у пячоры на полі ў Махпэлі, насупраць Мамрэ, якое завецца Хеўрон, у зямлі Ханаан.

І пахавалі яго Ісаак і Ізмаэль, сыны ягоныя, у пячоры Махпэля, што насупраць Мамрэ, на полі Эфрона Хета, сына Цахара.

І прыйшоў Якуб да Ісаака, бацькі свайго, у Мамрэ, у Кірыят-Арбу, гэта значыць у Хеўрон, дзе жылі Абрагам і Ісаак.

у пячоры, што на полі Махпэля, якое насупраць Мамрэ ў зямлі Ханаан, якую купіў Абрагам разам з полем Эфрона Хета на ўласнасьць для пахаваньня.

І занесьлі яго сыны ягоныя ў зямлю Ханаан, і пахавалі яго ў пячоры на полі Махпэля, якую купіў Абрагам разам з полем на ўласнасьць на пахаваньне ў Эфрона Хета, насупраць Мамрэ.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter