Біблія » Сімфонія » для пераклада Бокуна

ЎЗЫХОДЗІЛІ — у перакладзе Бокуна

У перакладзе Бокуна слова «ўзыходзілі» сустракаецца 6 разоў у 6 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 3 перакладах: Сёмухі, Станкевіча, каталіцкім.

ЎЗЫХОДЗІЛІ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І вярнуўся Язэп пасьля пахаваньня ім бацькі свайго ў Эгіпет, ён і браты ягоныя, і ўсе, што ўзыходзілі з ім хаваць бацьку ягонага.

А Давід узыходзіў на гару Аліўную, узыходзіў і плакаў, галава ягоная была закрытая, і ён ішоў босы. І ўвесь народ, які [быў] з ім, ішоў з закрытымі галовамі, і ўзыходзілі, і плакалі.

Дзьверы ў сярэднія бакавыя пакоі былі з правага боку Дому, праз якія сходы ўзыходзілі да сярэдняга, а з сярэдняга — да трэцяга [паверху].

Гэта сыны краіны [Юдэйскай], якія ўзыходзілі з палону выгнаньня, бо іх Навухаданосар, валадар Бабілонскі, перасяліў у Бабілон, і яны вярнуліся ў Ерусалім і Юдэю, кожны ў горад свой.

Не ўзыходзілі вы ў выломы і не будавалі муроў вакол дому Ізраіля, каб ён стаяў у бітве ў дзень ГОСПАДА”.

А пасьля гэтых дзён, узяўшы рэчы, мы ўзыходзілі ў Ерусалім.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter