Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

АПРАНІЦЕСЯ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «апраніцеся» сустракаецца 7 разоў у 7 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 5 перакладах: Бокуна, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

АПРАНІЦЕСЯ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Дзеля таго апраніцеся ў зрэбніцу, падыміце лямант і галашэнне, бо не адвярнулася ад нас лютасць гневу Госпада.

Перапаяшыцеся ды плачце, святары, галасіце, слугі ахвярніка. Увайдзіце, апраніцеся ў зрэбніцу, слугі Бога майго, бо знікла з дома Бога вашага ахвяра хлебная і вадкая.

Таксама і вы, юнакі, будзьце паслухмяныя старэйшым. Усе ўзаемна, падпарадкоўваючыся адзін аднаму, апраніцеся ў пакору, бо Бог пыхлівым супрацівіцца, а пакорлівым ласку дае.

і апраніцеся ў новага чалавека, створанага Богам у справядлівасці і святасці праўды.

Апраніцеся ва ўсю зброю Божую, каб змаглі ўстаяць супраць хітрыкаў д’ябла.

Дык апраніцеся як выбраннікі Божыя, святыя і ўлюбёныя, у сэрца спагаднае, ласкавасць, пакорлівасць, сціпласць, доўгацярплівасць,

А па-над усё апраніцеся ў любоў, якая ёсць сукупнасць дасканаласці.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter