Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

БАГАТА — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «Багата» сустракаецца 13 разоў у 13 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 7 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

БАГАТА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І Анёл Госпадаў паведаміў ёй: «Багата размножу нашчадкаў тваіх, і нельга будзе злічыць іх дзеля мноства».

Вяртайся цяпер да свайго дому! Хацеў я цябе багата ўзнагародзіць, але Госпад пазбавіў цябе прыгатаванай узнагароды».

Вось, у той час, у які Мардахэй прабываў пры браме цара, два еўнухі цара, Багата і Тарэс, якія былі прыдзвернымі, разгневаліся за тое і хацелі падняць рукі на цара.

Калі Ён на мне споўніў волю Сваю, то і іншых падобных рэчаў ёсць у Яго багата.

Вось, тыя самыя грэшнікі і тыя, што жывуць багата ў свеце, атрымалі яшчэ большае багацце».

Накарміў Ты нас хлебам слёз і напаіў нас багата слязамі.

Сапраўды, адкінуў Ты народ Твой, дом Якуба, бо багата стала сярод іх чараўнікоў усходніх, і варажбіты ў іх былі, як у філістынцаў, і падаюць яны рукі чужынцам.

Загарэлася пажадлівасцю да асірыйцаў: магнатаў і намеснікаў, ваяроў, багата апранутых, да коннікаў, што ездзілі вярхом на конях, да ўсіх прывабных юнакоў.

Бо калі б у ваша сабранне прыйшоў чалавек з залатым пярсцёнкам, багата апрануты, ды прыйшоў таксама і бедны ў мізэрным адзенні,

Якога выліў на нас багата праз Ісуса Хрыста, Збаўцу нашага,

Жанчына ж была ўбраная ў пурпур і багата ўпрыгожаная золатам, дарагімі камянямі і перламі, і ў руцэ сваёй трымала залатую чару, поўную брыдоты і нечыстотаў сваёй распусты,

Калі апранаюць іх у пурпуровыя шаты, сціраюць з іх твараў пыл дома, які на іх асядае надта багата.

Хто адмаўляе ў належным сваёй душы, для другіх збірае, і з дастаткаў яго іншы багата жыць будзе.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter