Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

БАГАТЫЯ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «багатыя» сустракаецца 17 разоў у 17 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

БАГАТЫЯ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Былі яны вельмі багатыя, і разам не маглі яны жыць. Не змяшчала іх зямля качавання іх дзеля мноства статкаў.

А валадары філістынцаў сабраліся ўсе, каб ускласці багатыя ахвяры богу свайму Дагону і павесяліцца, кажучы: «Бог наш аддаў у рукі нашы ворага нашага, Самсона».

Калі гэта дайшло да вушэй супольнасці, сыны Ізраэля ахвяравалі шмат пяршыняў збожжа, віна і аліўкавага алею, таксама мёду ды ўсяго, што родзіць зямля, і прынеслі з усяго багатыя дзесяціны.

нутро яго поўнае тлушчу, а косці яго багатыя мозгам.

КАФ. Багатыя збяднелі і пачалі галадаць, а вось тыя, што шукалі Госпада, не будуць мець нястачы ні ў чым добрым.

і напоўняцца свірны твае збожжам, а давільні твае будуць багатыя на віно.

пастаўлены на высокае становішча неразумны, а багатыя сядзяць нізка.

Будуць знішчаны багацці твае, парабаваны будуць тавары твае, і разваляць яны муры твае, і дамы твае багатыя разбураць, і камяні твае, і дрэвы твае, і пыл твой кінуць у сярэдзіну водаў.

Нападзе ён на квітнеючыя і багатыя гарады і зробіць тое, што не зрабілі яго бацькі, ані бацькі бацькоў яго: нарабаванае, і здабычу, і багацці іх

І, сеўшы насупраць скарбонкі, Ісус глядзеў, як людзі кідалі грошы ў скарбонку. І многія багатыя кідалі шчодра.

Вы ж зняважылі беднага. Ці не багатыя прыгнятаюць вас, і ці не яны цягаюць вас па судах?

Магутны Бог можа шчодра ўзбагаціць вас усякімі ласкамі, каб усюды і ва ўсім мелі вы усякі дастатак ды каб вы былі багатыя на ўсякую добрую справу,

каб вы былі багатыя ўсім, поўныя шчодрасці, якая праз нас учыняе падзяку Богу, —

І робіць ён, што малыя і вялікія, багатыя і бедныя, вольныя і нявольнікі атрымліваюць меціну на правай руцэ сваёй або на чале сваім,

збурыў умацаваныя багатыя гарады і перавярнуў дамы магнатаў;

Лепшае жыццё беднага пад дахам з дошак, чым балі багатыя на чужыне без уласнага жытла.

людзі багатыя і надзеленыя ўладаю, маючыя імкненне да мастацтваў, спакойна пражываючыя ў сваіх дамах.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter