Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ЧУЖЫНЦУ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «чужынцу» сустракаецца 8 разоў у 7 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 1 перакладзе: Бокуна.

ЧУЖЫНЦУ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Калі чужынец або пасяленец твой разбагацее, а брат твой збяднее і запрадасца чужынцу, што пасяліўся ў вас, або каму другому з яго сям’і,

Падліны, якой бы яна ні была, не будзеце есці. Дай яе чужынцу, які здарыцца ў тваёй мясцовасці, або прадай чужынцу: бо ты — народ святы для Госпада, Бога твайго. Не вары казляня ў малацэ маці яго.

Калі будзеш жаць жніво на полі сваім і, забыўшыся, пакінеш сноп на полі, не вяртайся забраць яго, але дазволь забраць яго чужынцу, сіраце ды ўдаве, каб дабраславіў цябе Госпад, Бог твой, ва ўсім, што будуць рабіць рукі твае.

Калі ў трэцім годзе, годзе дзесяціны, аддзеліш усе дзесяціны з усіх пладоў тваіх і аддасі іх левіту, і чужынцу, і сіраце, і ўдаве, каб елі ў брамах тваіх і насычаліся ўдосталь,

тады скажаш перад абліччам Госпада, Бога твайго: «Узяў я з дому свайго тое, што было пасвечана, і даў тое левіту, і чужынцу, і сіраце, і ўдаве, як Ты загадаў мне; я не парушыў загадаў Тваіх і не забыўся на волю Тваю.

Гэта кажа Госпад: “Чыніце суд і справядлівасць, вызваляйце прыгнечанага з рук крыўдзіцеля, чужынцу, сіраце і ўдаве не рабіце крыўды ані ўціску несправядлівага, ды крыві бязвіннай не пралівайце ў гэтым месцы.

неразрахавання з сябрам і чужынцам і непрадстаўлення спадчыны чужынцу;

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter