Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ЧЫСЦІНІ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «чысціні» сустракаецца 12 разоў у 12 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 2 перакладах: праваслаўным, Клышкi.

ЧЫСЦІНІ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Ці ж ён сам не сказаў мне: “Яна сястра мая”, і яна казала таксама: “Ён брат мой”. У прастаце сэрца свайго і ў чысціні рук маіх я зрабіў гэта».

І адплаціў мне Госпад паводле праўды маёй і паводле чысціні рук маіх перад вачамі Яго.

Таксама ты, калі будзеш хадзіць перада Мной, як хадзіў Давід, бацька твой, у чысціні сэрца і ў справядлівасці, і будзеш спаўняць усё, што Я загадаў табе, і, калі захаваеш законы Мае і прыказанні Мае,

дзеля таго Я навяду на дом Ерабаама ўсякае ліха, і заб’ю з роду Ерабаама ўсіх мужчынскага роду, падлетка і дарослага ў Ізраэлі; і вымету рэшткі дому Ерабаама, як звычайна вымятаецца бруд, аж да чысціні.

Ён уратуе нявіннага, і будзеш ты ўратаваны ў чысціні рук сваіх».

І адплаці мне, Госпад, паводле праўды маёй і паводле чысціні рук маіх аддай мне.

І адплаціў мне Госпад паводле праўды маёй, і паводле чысціні рук маіх перад позіркам вачэй Яго.

Дык будзем святкаваць святы не са старой кісляй і не з кісляй зла і нягоднасці, але з праснакамі чысціні і праўды.

Але баюся, каб, як змей звёў Еву сваёю хітрасцю, гэтак і вашы думкі не адвярнуліся ад прастаты і чысціні, якая ў Хрысце.

Няхай ніхто не пагарджае тваёй маладосцю, але будзь прыкладам верным у слове, у паводзінах, у любові, у духу, у веры, у чысціні.

І ў яго дні яго рукамі ўдалося выгнаць паганаў з іх краю ды тых, што пражывалі ў горадзе Давідавым, у Ерузаліме, якія пабудавалі сабе крэпасць, з якой рабілі напады і ўсе святыні кругом паганілі, і гэтым рабілі вялікія шкоды яе чысціні;

Мудрасць бо рухлівейшая за ўсякі рух, а праходзіць і працінае ўсё дзеля сваёй чысціні.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter