Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ДАБРАСЛАЎЛЯЛІ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «дабраслаўлялі» сустракаецца 9 разоў у 9 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 2 перакладах: Бокуна, Сёмухі.

ДАБРАСЛАЎЛЯЛІ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
У гэты час Госпад аддзяліў пакаленне Леві, каб насілі каўчэг запавету Госпада і каб яны стаялі перад Ім на службе і дабраслаўлялі ў імя Яго па сённяшні дзень.

і тады прыйдуць святары, сыны Леві, якіх выбраў Госпад, Бог твой, каб служылі Яму і дабраслаўлялі ў імя Яго, і па іх слове павінна разбірацца кожная спрэчная справа і кожнае забойства.

Тры ж чалавекі, Сэдрак, Місак і Абдэнага, упалі звязанымі ў сярэдзіну распаленай печы.

24 І яны хадзілі сярод полымя, славячы Бога і дабраслаўляючы Госпада. 25 Падняўшыся ж, Азарыя так маліўся і, раскрыўшы свае вусны, казаў пасярэдзіне агню: 26 «Дабраславёны Ты, Госпадзе, Божа нашых бацькоў, і поўны хвалы; і імя Тваё дабраславёна на векі. 27 Ты бо справядлівы ва ўсім, што нам учыніў, а ўсе дзеянні Твае поўныя праўды, і дарогі Твае прамыя, ды ўсе прысуды Твае справядлівыя. 28 Бо выдаў Ты праўдзівыя прысуды ва ўсім, што Ты навёў на нас і на Ерузалім, святы горад нашых бацькоў, бо ў праўдзе і ў законнасці навёў Ты ўсё гэта на нас з прычыны нашых грахоў. 29 Бо зграшылі мы і дапусціліся беззаконнасці, адыходзячы ад Цябе, і пакінулі мы Цябе ва ўсім; і прыказанняў Тваіх не спаўнялі мы, 30 і не бераглі іх ані не спаўнялі таго, што нам загадваў, каб нам добра было. 31 Такім чынам, усё, што Ты на нас навёў, ды ўсё, што нам зрабіў, зрабіў Ты ўсё паводле справядлівага рашэння; 32 і выдаў нас у рукі нашых ліхіх непрыяцеляў і найгоршых паміж адступнікаў і несправядліваму цару, найболей крывадушнаму на ўсёй зямлі; 33 і цяпер не маем смеласці адкрыць вусны свае; сорам і ганьба ахутала тваіх паслугачоў і тых, што Цябе славяць. 34 Просім: не кідай нас назаўсёды — дзеля імя Твайго, і не разрывай Твайго запавету, 35 і не ўхіляй ад нас Сваёй міласэрнасці з увагі да Твайго прыяцеля Абрагама, і да паслугача Твайго Ізаака, ды Твайго святога Ізраэля, 36 якім сказаў Ты, што размножыш патомства іх, як зоркі на небе ды як пясок на беразе мора; 37 бо, Госпадзе, мы найменшыя сярод усіх народаў; і мы сёння паніжаны на ўсёй зямлі з прычыны грахоў нашых; 38 і няма цяпер валадара, ані прарока, ані правадыра, ані цэласпалення, ані ахвяр, ані дароў з ежы, ані ўспалення, ані месца дзеля пяршыняў для Цябе, каб маглі мы спазнаць Тваю міласэрнасць; 39 аднак у душы стурбаванай і ў духу пакорлівасці няхай нас прымуць, як цэласпаленне з бараноў і быкоў ды як з тысяч тлустых авечак, 40 дык хай сёння наша ахвяра стане на віду ў Цябе, і ўдасканаль тых, хто ідзе за Табою, бо тыя, што пакладаюцца на Цябе, не пасаромяцца. 41 І цяпер ідзём за Табою ўсім сэрцам, і адчуваем страх перад Табою, ды шукаем Твайго аблічча; 42 не сарамаці нас, але рабі з намі паводле Сваёй спагадлівасці і паводле Сваёй вялікай міласэрнасці, 43 і выбаві нас Сваімі цудамі, і праслаў імя Сваё, Госпадзе. 44 І ўсе тыя, што крыўдзяць паслугачоў Тваіх, хай спазнаюць ганьбу; хай іх сорам пакрые, пазбавіць усякай сілы, і моц іх хай будзе прыдушана. 45 Хай бо яны пазнаюць, што Ты — Госпад Бог адзіны і поўны славы на зямлі». 46 І паслугачы царскія, якія іх укінулі, не пераставалі распальваць печ нафтаю, і смалой, і пакуллем, і галлём; 47 і полымя ўздымалася на сорак дзевяць локцяў над печчу, 48 і захапіла і спаліла тых халдэйцаў, якія знаходзіліся каля печы. 49 Аднак Анёл Госпадаў сышоў у печ разам з Азарыем і яго сябрамі і ўхіліў полымя агню з печы, 50 і зрабіў у сярэдзіне печы быццам вільготны вецер, і агонь не дакрануўся да іх зусім, і не выклікаў болю, ані не зрабіў ніякай крыўды. 51 Тады гэтыя трое як бы адным голасам славілі і хвалілі ды дабраслаўлялі Бога ў печы, кажучы: 52 «Дабраславёны Ты, Госпадзе, Божа бацькоў нашых, і поўны славы, і найузвышаны на векі; і дабраславёна хай будзе святое імя Тваё, поўнае хвалы і найслаўнейшае, і найузвышанае на векі. 53 Дабраславёны Ты ў святыні Тваёй святой славы, і найслаўнейшы, і славуты на векі. 54 Дабраславёны Ты на пасадзе Твайго валадарства, і найслаўнейшы, і найузвышаны на векі. 55 Дабраславёны Ты, што глядзіш у апраметную, седзячы на херубінах, і славуты, найузвышаны на векі. 56 Дабраславёны Ты на цвярдыні неба, і слаўны, і славуты на векі. 57 Усе Госпадавы творы, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі. 58 Нябёсы, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 59 Анёлы Госпадавы, дабраславіце Госпада, слаўце і ўзвялічвайце Яго на векі! 60 Усе воды паднебныя, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 61 Усе Магуцці, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 62 Сонца і месяц, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 63 Зоркі нябесныя, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 64 Усе дажджы і росы, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 65 Усе вятры, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 66 Агонь і жар, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 67 Халады і спякота, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 68 Росы і іней, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 69 Маразы і халады, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 70 Ільды і снягі, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышаце Яго на векі! 71 Ночы і дні, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 72 Святло і цемра, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 73 Маланкі і хмары, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 74 Хай зямля дабраслаўляе Госпада, хай хваліць і надта ўзвышае Яго на векі! 75 Горы і ўзгоркі, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 76 Усе расліны зямныя, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 77 Моры і рэкі, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 78 Крыніцы, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 79 Вялікія марскія жывёлы і ўсё, што плавае ў вадзе, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 80 Усе птушкі паднебныя, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 81 Усе звяры дзікія і жывёлы, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 82 Сыны людскія, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 83 Ізраэлю, дабраславі Госпада, хвалі і надта ўзвышай Яго на векі! 84 Святары Госпадавы, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 85 Паслугачы Госпада, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 86 Духі і душы справядлівых, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 87 Святыя і пакорлівыя сэрцам, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 88 Ананію, Азарыю, Місаэлю, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! Бо вырваў нас з цемры і ад рукі смерці збавіў, і вызваліў нас спасярод печы, што палымнела, і вырваў нас з сярэдзіны агню. 89 Праслаўце Госпада, бо ласкавы, бо вечна трывае Яго міласэрнасць! 90 Усе, хто баіцца Госпада, дабраславіце Бога багоў; хваліце і слаўце Яго, бо вечная ёсць Яго міласэрнасць!»


І, вяртаючыся, спявалі яны песні, і дабраслаўлялі неба: «Бо Ён добры, і міласэрнасць Яго вечная».

Пасля здзяйснення гэтага, з гімнамі і песнямі падзякі дабраслаўлялі Госпада, Які велікадушна спагадаў Ізраэлю ды даваў ім перамогу.

такім чынам, калі падняўся гармідар ды замяшанне, бацькоўскаю моваю дабраслаўлялі Усемагутнага Госпада.

Тады Рафаэль папрасіў іх абодвух таемна і сказаў ім: «Бога дабраслаўляйце і Яго ўслаўляйце перад усімі жывучымі, якое дабро аказаў Ён вам, каб дабраслаўлялі вы і ў песнях апявалі імя Яго; словы Божыя шануйце, ды не лянуйцеся хваліць Яго.

Дык дабраслаўлялі Бога, і спявалі гімны, і дзякавалі Яму за ўсе гэтыя вялікія справы Яго, што аб’явіўся ім анёл Божы.

І цяпер, дзеці, загадваю вам: служыце Богу ў праўдзе і рабіце перад Ім, што Яму падабаецца. І дзецям вашым перадайце, каб спаганялі справядлівасць і давалі міласціны, ды каб памяталі пра Бога і дабраслаўлялі імя Яго ўвесь час у праўдзе і паводле ўсіх сіл сваіх.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter