Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ГОДНАСЦЬ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «годнасць» сустракаецца 8 разоў у 8 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 2 перакладах: праваслаўным, каталіцкім.

ГОДНАСЦЬ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Калі табе, валадару, падабаецца, дык няхай выйдзе эдыкт ад цябе ды хай будзе напісана між законаў персаў і мідзян, якія нельга змяніць, што Васці не можа больш уваходзіць да цара Артаксэркса ды няхай яе годнасць царскую аддасць цар яе сяброўцы, больш вартай, чым яна.

Яго мужнасць, і ўлада, і годнасць, і высакароднасць, якою ўзвялічыў Мардахэя, — запісана ў Кнізе аналаў цароў мідзян і персаў,

У мностве народа — годнасць цара, у невялікай колькасці народа — пагібель валадара.

І вось, святыня наша, і годнасць наша, і слава наша — спустошаны, ды зганьбілі іх пагане.

жадаючы лепш высакародным спосабам памерці, чым папасціся ў рукі злачынцаў ды спаганіць сваю годнасць знявагамі ганебнымі.

Не пакідай разумнай і добрай жонкі, якую май у страху Госпадавым, бо годнасць сціпласці яе даражэй за золата.

І веліч высокасці Яго ўбачыла вока іх, ды годнасць голасу Яго пачулі іх вушы, і Ён сказаў ім: «Сцеражыцеся ўсякае ліхоты».

Таму заключыў Ён з ім прымірэнне супакою, каб быў ён кіраўніком святынь і народа свайго, каб яму і яго патомству належала годнасць святарства ў векі.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter