Ні адзін чалавек не павінен быць у палатцы сустрэчы ад хвіліны, калі святар увойдзе ў святыню, каб ачысціць сябе і дом свой і ўсю супольнасць Ізраэля, аж пакуль ён не выйдзе. Вось так ачысціць ён сябе, дом свой ды ўсю супольнасць Ізраэлеву.
Прытым, маючы на ўвазе, што як блізкія царствы, так і далёкія ад царства чакаюць адпаведнае хвіліны і думаюць, што настане, — назначаю царом сына свайго — Антыёха, якога я часта ў час паходаў у верхнія царствы надта многім з вас давяраў і даручаў; і да яго я напісаў тое, што даручана.