Калі ён вярнуўся ў Сікэлаг, перабеглі да яго з пакалення Манасы: Эдна, і Ёзабад, і Ядзігэль, і Міхаэль, і Ёзабад, і Элію, і Сэлетай, і кіраўнікі над тысячамі ў Манасы;
лік якіх паводле іх пакаленняў: у Юды кіраўнікамі войска былі: кіраўнік Эдна, і з ім трыста тысяч найдужэйшых ваяроў,
І з сыноў Пагатмааба: Эдна і Халаль, Баная і Маасія, Матанія, Бесэлеэль, Бэнуй і Манаса.
з роду Гарыма — Эдна, з роду Мэраёта — Хэлькі,
І Эдна запытала іх гэтымі словамі: «Скуль вы, браты?» І яны сказалі ёй: «З сыноў Нэфталі мы, мы нявольнікі ў Нініве».
І Эдна, жонка яго, расплакалася дзеля яго, дый Сара, дачка іх, расплакалася і яна.
І з таго, што я маю, возьмеш палову маёмасці, і пойдзеш у здароўі да свайго бацькі. І калі я памру і мая жонка, то і другая палова будзе вашай. Будзь мужны душою, сыне! Я твой бацька, і Эдна маці твая, і да цябе належым і да тваёй сястры цяпер і заўсёды. Будзь мужны душою, сыне!»
І пацалаваў дачку сваю Сару, і сказаў ёй: «Дачушка, паважай свайго свёкра і свякроў сваю, бо яны адсёння з’яўляюцца бацькамі тваімі, як тыя, што цябе нарадзілі. Ідзі ў супакоі, дачушка! Каб толькі ў жыцці сваім чуў я пра цябе ўсё добрае». І яшчэ пацалаваў яе і адпусціў іх. І Эдна сказала Тобіі: «Сынок і мілы браток, хай Госпад неба прывядзе яшчэ цябе, і каб пабачыла я дзетак тваіх і дачушкі маёй Сары, пакуль не памру, каб пацешылася я перад Госпадам. Я табе даручаю дачушку маю, быццам у апеку, каб не засмучаў яе ва ўсе дні жыцця твайго. Ідзі, сынок, у супакоі. Я адсюль маці твая, а Сара — сястра твая. Хай пашле шчасце ўсім нам Ён ва ўсе дні жыцця нашага». І пацалавала іх абодвух, і адпусціла іх у здароўі.