Біблія » Пераклады » Пераклад Чарняўскага 2017

Нэгэміі 12 Нэгэміі 12 разьдзел

1 А гэта святары і левіты, якія прыйшлі з Зарабабэлем, сынам Салаціэля, і Ешуа: Сарая, Ярэмія, Эздра,
2 Амарыя, Мэлух, Гат,
3 Сахэнія, Рэгум, Мэрамот,
4 Адо, Гэнтан, Абія,
5 Міямін, Маадзія, Бэльга,
6 Сямэя і Ёярыб, Ядая,
7 Салу, Амок, Хэлькія, Ядая. Гэта кіраўнікі святароў і братоў іх у дні Ешуа.
8 Затым левіты: Ешуа, Бэнуй, Кадмігэль, Сэрэбія, Юда і Матанія — ён і браты яго кіравалі спевам гімнаў;
9 а Бэкбэцыя, і Хані, і браты іх стаялі насупраць іх па чэргах сваіх.
10 А Ешуа быў бацькам Ёакіма, і Ёакім быў бацькам Эліясіба, а Эліясіб быў бацькам Ёяды,
11 і Ёяда быў бацькам Ёнатана, і Ёнатан быў бацькам Едуа.
12 А ў дні Ёакіма галовамі родаў былі святары: з роду Сараі — Марая, з роду Ярэміі — Хананія,
13 з роду Эздры — Масала, з роду Амарыі — Ёганан,
14 з роду Міліхо — Ёнатан, з роду Сэбаніі — Язэп,
15 з роду Гарыма — Эдна, з роду Мэраёта — Хэлькі,
16 з роду Адаі — Захарыя, з роду Гэнтана — Масала,
17 з роду Абіі — Зэхры, з роду Міяміна і Маадыі — Пэльцы,
18 з роду Бэльгі — Самуа, з роду Сямэі — Ёнатан,
19 з роду Ёярыба — Матанай, з роду Ядаі — Озі,
20 з роду Сэлая — Келай, з роду Амока — Гебэр,
21 з роду Хэлькіі — Гасабія, з роду Ядаі — Натанаэль.
22 У дні Эліясіба, і Ёяды, і Ёханана, і Едуа былі запісаны левіты, кіраўнікі родаў, і святары аж да валадарання Дарыя, перса.
23 Сыны Леві: кіраўнікі родаў, былі запісаны ў Кнізе Хронікаў аж да дней Ёнатана, сына Эліясіба.
24 Кіраўнікамі левітаў былі: Гасабія, Сэрэбія, Ешуа, Бэнуй, і Кадмігэль, і браты іх стаялі перад імі, каб па загадзе Давіда, чалавека Божага, славіць і дзякаваць паводле сваіх чэргаў:
25 Матанія і Бэкбэцыя, Абдзія, Масала, Тэльмон, Акуб — прыдзверныя, каб вартаваць пры кладоўках каля брам.
26 Яны жылі ў дні Ёакіма, сына Ешуа, сына Ёсэдэка, і ў дні Нэгэміі, намесніка, і Эздры, святара і кніжніка.
27 І на пасвячэнне мура Ерузаліма сабралі левітаў з усіх іх месцаў, каб прывесці іх у Ерузалім і зрабіць пасвячэнне з радасцю ды з падзякаю, і са спевам, і з цымбаламі, псалтэрыёнамі і гуслямі.
28 А сабраліся спевакі з ваколіц Ерузаліма і з сёл Нэтафатытаў,
29 і з Бэтгалгала, ды з ваколіц Габы, і Азмавэта, бо пабудавалі сабе спевакі паселішчы вакол Ерузаліма.
30 І святары і левіты ачысцілі самі сябе, і ачысцілі народ, і брамы, і мур.
31 А я павёў кіраўнікоў юдэйскіх на мур і паставіў два вялікія хоры, каб спявалі хвалу; адзін з іх ішоў уздоўж мура ўправа, у бок брамы Гнаявой кучы.
32 І за імі ішоў Асая з паловай князёў Юды,
33 і Азарыя, Эздра, і Масала,
34 і Юда, і Бэньямін, і Сямэя, і Ярэмія.
35 І паміж святароў з трубамі ішлі і Захарыя, сын Ёнатана, сына Сямэі, сына Матаніі, сына Міхея, сына Закхура, сына Асафа;
36 ды браты яго: Сямэя, і Азарыэль, Малалай, Галалай, Маай, Натанаэль, і Юда, і Ханані з інструментамі музычнымі Давіда, чалавека Божага; і кніжнік Эздра — перад імі і ў браме Крыніцы.
37 Яны ўзышлі па прыступках горада Давідава, па дарозе ўверх на мур, вышэй дома Давідава і аж да брамы Воднай на ўсход.
38 І другі хор тых, хто ўзносіў падзякі, ішоў насустрач, і за ім я з паловай народа на мур за вежу Печаў і аж да самага Шырокага мура,
39 і за браму Эфраіма і за Старую браму ды за Рыбную браму, і за вежу Хананээль, і за вежу Мэаг, і аж да брамы Авечай; і спыніліся яны пры браме Вартаўнічай.
40 І абодва хоры хвалы сталі ў доме Божым, таксама і я з паловай старэйшын пры мне.
41 І святары: Эліякім, Маасія, Міямін, Міхей, Эліёэнай, Захарыя, Хананія з трубамі,
42 і Маасія, і Сямэя, і Элеязэр, і Озі, і Ёганан, і Мэльхія, і Элам, і Эзэр. І гучна заспявалі спевакі пад кіраўніцтвам Ізрахіі.
43 І ў той дзень усклалі вялікія ахвяры, і ўсцешыліся; бо Бог даў ім вялікую радасць; але і жонкі іх, і дзеці ўзрадаваліся, і гоман радасці быў чутны далёка ад Ерузаліма.
44 У той жа дзень паставілі людзей над кладоўкамі для скарбоўні, для ўзліванняў, і для пяршынь, і дзесяцін, каб збіраць у іх з палёў пры гарадах часткі, законам прызначаныя, для святароў і левітаў, бо юдэі ўсцешыліся з-за святароў і левітаў,
45 якія прысутнічалі і спаўнялі службу Богу свайму і службу ачышчэння разам са спевакамі і прыдзвернымі паводле загаду Давіда і Саламона, сына яго.
46 Бо ў дні Давіда і Асафа з самага пачатку былі хоры спевакоў і спевы хвалы і падзякі Богу.
47 І ўвесь Ізраэль у дні Зарабабэля і ў дні Нэгэміі даваў часткі ахвяр спевакам і прыдзверным кожны дзень, сваю частку ахвяр пасвячалі левітам, і левіты пасвячалі часткі ахвяр сынам Аарона.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Нэгэміі, 12 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017