Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

Нэгэміна 12 Нэгэміна 12 разьдзел

1 Во сьвятарове а Левітаве, каторыя ўзышлі із Зэрувавэлям Шэалфеленкам а зь Ешуаю: Сэрая, Ярэма, Езра,
2 Амара, Малух, Гатуш,
3 Шэханя, Рэгум, Мерэмоф,
4 Іддо, Ґінефой, Дуя,
5 Міямін, Маада, Вілґа,
6 Шэмая, Еярыў, Едая,
7 Салу, Амок, Гілка, Едая. Гэга галавы сьвятароў і браты іхныя за дзён Ешуі.
8 І Левітаве: Ешуа, Віннуй, Кадмель, Шэрэва, Юда, Матфаня, што быў над выхваляньням, ён а браты ягоныя,
9 І Бакбука а Ун, браты іхныя, на супроці іх на старожы.
10 І Ешуа нарадзіў Ёякіма, Ёякім нарадзіў Еляшыва, Еляшыў — Ёяду,
11 Ёяда нарадзіў Ёнафана, Ёнафан нарадзіў Ядуя.
12 За дзён Ёякіма былі сьвятарове, галавы айцоў: із Сэраі — Мерая, зь Ярэмы — Гананя,
13 Зь Езры — Мешулам, з Амары — Ёгоганан,
14 З Малухі — Ёнафан, із Шэвані — Язэп,
15 З Гарыма — Адна, зь Мераёфа — Гэлкай,
16 З Іда — Захара, зь Ґінефона — Мешулам,
17 З Аўі — Зыхра, зь Міняміма — Моада, з Моады — Пілтай,
18 Зь Вілґі — Шамуя, із Шэмаі — Егонафан,
19 Зь Ёярыва — Мафенай, зь Едаі — Уз,
20 Із Салая — Калай, з Амока — Евер,
21 Зь Гілкі — Гашава, зь Едаі — Нефанэль.
22 Левітаве, галавы айцоў, былі запісаны за дзён Еляшыва, Ёяды а Ёганана а Яддуя, і таксама сьвятарове за дзяржавы Дара Пэрскага.
23 Сынове Лева, галавы айцоў, запісаны ў кнігу летапісу ды аж да дзён Ёганана Еляшывенка.
24 І галавы Левітаў: Гашава, Шэрэва а Ешуа Кадмеленак із братамі сваімі насупроці іх, выхваляць а дзякаваць, подле расказаньня Давіда, чалавека Божага, варта супроці варты.
25 Матфаня а Бакбука, Овада, Мешулам, Талмон, Аккуў — вартаўнікі, брамнікі на варце ля парогаў брамаў.
26 Гэтыя за дзён Ёякіма, сына Ешуі Ёсадачонка, і за дзён вайводы Негэмы а пісьменьніка Езры, сьвятара.
27 І на пасьвячэньне сьцяны Ерузалімскае шукалі Левітаў з усіх месцаў іхных, каб прывесьці іх да Ерузаліму, справіць пасьвячэньне а весялосьць ды з выхваляньням а пяцьцём, цымбаламі, псалтырамі а гусьлямі.
28 І зьберліся сынове пяюноў з акругі Ерузалімскае і ізь сёлаў Нетофафскіх,
29 І з дому Ґілґала, і з палёў Ґевы а Азмавету; бо пяюны былі пастанавіўшы сабе сёлы ў ваколіцы Ерузаліму.
30 І ачысьціліся сьвятарове а Левітаве, і ачысьцілі люд а брамы а сьцяну.
31 Тады я ўзьвёў князёў Юдэі на сьцяну і пастанавіў два вялікія груды выхваляючых, зь іх адзін ішоў направа, ад вышняга боку сьцяны к Гнаявой браме.
32 За імі йшоў Гошая а палавіца ваяводаў Юдэі
33 А Азара, Езра а Мешулам,
34 Юда а Венямін а Шэмая а Ярэма;
35 А із сыноў сьвятарскіх із трубамі: Захара сын Ёнафана, сына Шымаінага, сына Матфанінага, сына Міхеевага, сына Закуровага Асафёнка,
36 І браты ягоныя: Шэмая а Азарэль, Мілалай, Гілалай, Маай, Нефанэль а Юда, Ганань із музыцкімі снадзямі Давіда, чалавека Божага, і пісьменьнік Езра, сьпераду іх.
37 Ля брамы Жарала, што была насупроці іх, яны ўзышлі па ўступцох места Давідавага, на сьцяну звыш дому Давідавага вядучых, аж да Вадзяное брамы на ўсход.
38 І другі груд выхваляючых ішоў насупроці іх, і за імі я і палавіца люду па сьцяне ад Печнае вежы аж да шырокае сьцяны,
39 І ад брамы Яхрэмавае міма Старое брамы а Рыбнае брамы а вежы Гананэля а вежы Меа аж да Авячае брамы, і прыстоілі ля брамы Вязьнічнае.
40 Гэтак сталі абодва груды выхваляючых у доме Божым, і я і палавіца дзяржаўцаў з імною,
41 І сьвятарове: Елякім, Маасэя, Мінямін, Міхей, Елёенай, Захара, Гананя з трубамі,
42 І Маасея, і Шэмая, і Елеазар, і Уз, і Егоганан, і Малхія, і Елам, і Езер. І пяялі пяюны голасна, з галоўным Ізрагаю, нагляднікам.
43 І абракалі таго дня вялікія аброкі, і весяліліся, бо Бог узрадаваў іх вялікаю радасьцю. Весяліліся і жанкі і дзеці, і весялосьць Ерузаліму далёка была чуваць.
44 І таго часу прызначаны былі некатрыя над сьвірнамі скарбаў а аброкаў а пачаткаў а дзесяцінаў, каб зьбіраць да іх ізь месцкіх палёў дзелі, прызначаныя Правам сьвятаром а Левітам; бо Юдэі цешыліся ізь сьвятароў а Левітаў там стаячых,
45 Каторыя былі на старожы Бога свайго і на старожы ачышчэньня, і былі пяюнамі а брамнікамі подле расказаньня Давіда а Салямона, сына ягонага;
46 Бо за дзён Давіда а Асафа старога былі галавы пяюноў і песьні хвалы а падзякі Богу.
47 І ўвесь Ізраель за дзён Зэрувавэля й за дзён Негэмы даваў дзелі пяюном а брамнікам, усе ўпару; і аддавалі сьвятасьці Левітам а Левіты аддавалі сьвятасьці сыном Ааронавым.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Нэгэміна, 12 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.