Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

Нэгэміна 11 Нэгэміна 11 разьдзел

1 І жылі князі люду ў Ерузаліме, а засталыя зь люду кінулі на жэрабя, каб адзін ізь дзесяцёх жыў у Ерузаліме, месьце сьвятым, а дзевяць часьцяў у іншых местах.
2 І дабраславіў люд усіх, каторыя самахоць згадзіліся жыць у Ерузаліме.
3 Гэта галавы краю, каторыя жылі ў Ерузаліме, — а ў местах Юдэі жыў кажны ў дзяржаве сваёй, па местах сваіх, Ізраяляне, сьвятарове а Левітаве, а нефінеі а сынове слугаў Салямонавых; —
4 Дык у Ерузаліме жылі із сыноў Юдзіных а із сыноў Веняміновых. Із сыноў Юдзіных: Афая, сын Узін, сына Захарынага, сына Амарынага, сына Шэфацінага Магалалеленка, із сыноў Перэцавых,
5 І Маасэя, сын Борухаў, сына Колгозавага, сына Газаінага, сына Адаінага, сына Ёярывавага, сына Захарынага Шылонёнка.
6 Усіх сыноў Перэцавых, што жылі ў Ерузаліме, чатырыста шасьцьдзясят асьмёх мужоў дужых.
7 А гэта сынове Веняміновы: сын Мешуламаў, сына Ёедавага, сына Педаінага, сына Колаінага, сына Маасэінага, сына Іфелявага Ісаёнка,
8 І за ім Ґабай, Салай, — дзевяцьсот дваццаць асьмёх.
9 І Ёель Зыхранок, нагляднік над імі, а Юда Гасянуёнак, другі над местам.
10 Ізь сьвятароў: Едая Ёярывенак, Яхін,
11 Сэрая, сын Гілчын, сына Мешуламовага, сына Садокавага, сына Мераёфавага Агітувёнка, начэльніка ў доме Божым,
12 І браты іхныя, што рабілі работу ў доме — асьмісот дваццаць двух; і Адая сын Ерогамаў, сына Пелалінага, сына Амцавага, сыва Захарынага, сына Пашгуровага Малхіёнка,
13 І браты ягоныя, начэльнікі айцоў — дзьвесьце сорак двух; і Амашсай, сын Азарэляў, сына Агзаёвага, сына Мешылемофавага Імеронка,
14 І браты ягоныя, дужасілы — сто дваццаць асьмёх. І нагляднік над імі Заўдзель, сын вялікіх.
15 А зь Левітаў: Шэмая, сын Гашуваў, сына Азрыкамовага, сына Гашавінага Вунянка,
16 І Шаўбефай а Ёзавад, і з начэльнікаў Левітаў былі над навоннымі справамі дому Божага;
17 І Матфаня, сын Мішын, сына Заўдавага Асафёнка, галоўны пачынаньнік хвалы пры малітве, і Бакбука, другі сярод братоў ягоных, і Аўда, сын Шамуя, сына Ґалалавага Ідуфунёнка.
18 Усіх Левітаў у сьвятым месьце дзьвесьце асьмідзясят чатырох.
19 І брамнікі: Аккуў, а Талмон а браты іхныя, што вартавалі ў брамах — сто семдзясят двух.
20 Астача Ізраелю, сьвятарове, Левітаве жылі па ўсіх местах Юдэі, кажны на сваім спадку.
21 А нефінеі жылі ў Офелю; Цыга а Ґішфа над нефінеямі.
22 Таксама нагляднікам над Левітамі ў Ерузаліме быў Уз, сын Ванаў, сына Гашавінага, сына Матфанінага Мішанка, із сыноў Асафовых, пяюны пры службе дому Божага;
23 Бо было расказаньне каралеўскае ўзглядам іх, каб ведамая часьць еміны была прызначана пяюном, усе ў пару.
24 І Петага, сын Мешэзавэляў, із сыноў Зэры Юдзянка, быў паўнамачніком каралеўскім у вусіх справах, што датыкаліся люду.
25 А што да сёлаў ізь іх палямі, то сынове Юдзіны жылі ў Кіраф-Арбе а местачках яе, і ў Дывоне а ў местачках яго, і ў Екаўцэелю а сёлах яго,
26 І ў Ешуі, і ў Моладзе, і ў Беф-Палеце,
27 І ў Гацар-Шуале, і ў Веер-Шэве а местачках яе,
28 І ў Цыклазе, Мехоне а ў местачках яе,
29 І ў Ен-Рымоне, і ў Цоры, і ў Ярмуфе,
30 У Заноазе, Одуламе а сёлах іх, у Лахішу а палёх яго, ув Азэццы а местачках яе. І яны разьлягліся ад Веер-Шэвы аж да даліны Гінномавае.
31 Сынове Веняміновы, ад Ґевы ў Міхмашу, Аіі а Бэт-Элю і местачках іх,
32 Анафоф, Ноў, Ананя,
33 Гацор, Рама, Ґіффаім,
34 Гадыд, Цэвоім, Невалат,
35 Лод а Оно ў даліне Харашыме.
36 І зь Левітаў жылі ў дзелях Юдзіных а Веняміновых.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Нэгэміна, 11 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.