Біблія » Пераклады » Пераклад Антонія Бокуна

Нээміі 11 Нээміі 11 разьдзел

1 І жылі князі народу ў Ерусаліме, а рэшта народу кідала жэрабя, каб адзін з дзесяці жыў у Ерусаліме, горадзе сьвятым, а дзевяць засталіся ў іншых гарадах.
2 І дабраславіў народ усіх тых, якія дабраахвотна вырашалі жыць у Ерусаліме.
3 Гэта галовы краю, якія жылі ў Ерусаліме, а ў гарадах Юдэі жыў кожны ва ўласнасьці сваёй, у гарадах сваіх, Ізраільцяне, сьвятары і лявіты, нэтынэі і сыны слугаў Салямона.
4 А ў Ерусаліме жылі [некаторыя] з сыноў Юды і з сыноў Бэн’яміна. З сыноў Юды: Атая, сын Узіі, сына Захарыі, сына Амарыі, сына Шэфатыі, сына Магалялеля, з сыноў Пэрэса,
5 і Маасэя, сын Баруха, сын Каль-Хазэя, сына Хазаі, сына Адаі, сына Ёярыва, сына Захарыі, сына Гашылоні.
6 Усіх сыноў Пэрэса, якія жылі ў Ерусаліме, [было] чатырыста шэсьцьдзясят восем ваяроў.
7 А гэта сыны Бэн’яміна: Сальлю, сын Мэшуляма, сына Ёэда, сына Пэдаі, сына Калаі, сына Маасэі, сына Ітыэля, сына Ешаі,
8 і за ім Габай, Салай, [разам] дзевяцьсот дваццаць восем.
9 І Ёэль, сын Зіхры, наглядчык над імі, і Юда, сын Гасэнуі, — другі [наглядчык] над горадам.
10 Са сьвятароў: Едая, сын Ёярыва, Яхін,
11 Сэрая, сын Хількіі, сына Мэшуляма, сына Цадока, сына Мэраёта, сына Ахітува, начальнік у Доме Божым,
12 і браты іхнія, якія рабілі працу ў Доме — васемсот дваццаць два; і Адая, сын Ерахама, сына Пэлаліі, сына Амцы, сына Захарыі, сына Пашхура, сына Малькіі,
13 і браты ягоныя, галовы [дамоў] бацькоў — дзьвесьце сорак два; і Амашсай, сын Азарэля, сына Ахзая, сына Мэшылемота, сына Імэра,
14 і браты ягоныя, ваяры мужныя — сто дваццаць восем. А наглядчык над імі — Заўдыэль, сын Гагедаліма.
15 А з лявітаў: Шэмая, сын Хашува, сына Азрыкама, сына Хашавіі, сына Буні,
16 і Шабэтай, і Ёзавад, якія былі над вонкавымі працамі Дому Божага; [яны] — галовы лявітаў,
17 і Маттанія, сын Міхі, сына Заўдыя, сына Асафа, галоўны пачынальнік хвалы пры малітве, і Бакбукія, другі сярод братоў ягоных, і Аўда, сын Шамуа, сына Галала, сына Едутуна.
18 Усіх лявітаў у горадзе — дзьвесьце восемдзясят чатыры.
19 І прыдзьвернікі: Аккуў, Тальмон і браты іхнія, якія вартавалі ў брамах — сто семдзясят два.
20 А рэшта Ізраіля, сьвятары і лявіты [жылі] ў-ва ўсіх гарадах Юдэі, кожны ў спадчыне сваёй.
21 А нэтынэі жылі ў Афэле; а Цыха і Гішпа [былі] над нэтынэямі.
22 А наглядчыкам над лявітамі ў Ерусаліме [быў] Узі, сын Бані, сына Хашавіі, сына Маттаніі, сына Міхі, з сыноў Асафа, сьпевакоў, якія былі на службе ў Доме Божым,
23 бо быў загад валадара адносна іх, і вызначана, хто павінен сьпяваць, дзень у дзень.
24 А Пэтахія, сын Мэшэзабэля, з сыноў Зэраха, сына Юды, быў пад рукою валадара ў-ва ўсіх справах адносна народу.
25 Адносна паселішчаў з палямі іхнімі: сыны Юды жылі ў Кірыят-Арбе і вёсках ейных, і ў Дыбоне і ў вёсках ягоных, і ў Екаўцэлю і вёсках ягоных,
26 і ў Ешуі, і ў Малодзе, і ў Бэт-Палеце,
27 і ў Хацар-Шуале, і ў Бээр-Шэве і вёсках ейных,
28 і ў Цыклазе, і ў Мэхоне і ў вёсках ейных,
29 і ў Эн-Рымоне, і ў Цоры, і ў Ярмуце,
30 у Занааху, у Адуламе і вёсках іхніх, у Ляхішу і ваколіцах ягоных, у Азэцы і вёсках ейных. І яны расьсяліліся ад Бээр-Шэвы аж да даліны Гінном.
31 А сыны Бэн’яміна [жылі] ў Міхмасе, Гаі, Бэтэлі і вёсках іхніх,
32 Анатоце, Нове, Ананіі,
33 Хацоры, Раме, Гіттаіме,
34 Хадызе, Цэвоіме, Нэвалце,
35 Лодзе, Оне ў даліне Харашым.
36 І [некаторыя] лявіты з чэргаў Юды [жылі ў] Бэн’яміна.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Нээміі, 11 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2017, 2023