Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

КЛІЧ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «кліч» сустракаецца 6 разоў у 6 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 7 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

КЛІЧ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Паўсталі ж святары левіцкага роду і дабраславілі народ; і кліч іх быў пачуты ды іх маленне дайшло да святога Яго жытла — у неба.

У роспачы маёй клічу я Госпада, і Бога майго прызываю; пачуў Ён кліч мой з храма Свайго, і прызыў мой перад позіркам вачэй Яго ўвайшоў.

Шчасны той народ, што ведае кліч радасці. Ходзяць яны, Госпадзе, у святле аблічча Твайго.

Госпадзе, выслухай маю малітву, і хай кліч мой дойдзе да Цябе.

«О людзі, да вас заклікаю, і кліч мой да сыноў чалавечых.

і прызвалі міласэрнага Госпада, выцягваючы свае рукі да Яго, і Святы хутка выслухаў кліч іх.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
КЛІЧА →