Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ЛЁГКА — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «Лёгка» сустракаецца 12 разоў у 12 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 5 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, каталіцкім, Клышкi.

ЛЁГКА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І Эзэкія сказаў: «Лёгка для ценю прайсці наперад на дзесяць ступеней, і не хачу, каб здарылася гэтак, але хай цень вернецца назад на дзесяць ступеней!»

Не глядзі на віно, як яно чырванее, як гожа блішчыць у кубку, як лёгка цячэ праз горла,

Як лёгка ты мяняеш дарогі свае! Дык асаромлена будзеш Егіптам, як асаромлена была ты Асірыяй.

Юда сказаў: «Лёгка могуць быць адданыя многія ў рукі нямногіх; і перад небам няма розніцы, многімі вызваліць, ці нямногімі,

загадваючы ім заняць праходы горныя, бо тут праходзіла дарога ў Юдэю і лёгка было ўтрымаць іх у час нашэсця, бо пераход быў вузкі нават для двух чалавек.

Мудрасць ясная і ніколі не вяне: і лёгка яе бачаць тыя, хто яе любіць, і тыя знаходзяць яе, хто шукае яе.

І таму тых, хто блукае, лёгка караеш і сварышся, прыпамінаючы, у чым грашаць, каб, пакінуўшы ліхоту, верылі ў Цябе, Госпадзе.

Самыя стыхіі змяніліся, як у псалтэрыёне гукі змяняюць свой характар, заўсёды, аднак, застаючыся тымі самымі гукамі; лёгка гэта можна бачыць праз дакладнае нагляданне за мінулым.

І наадварот: полымя не паліла цел кволых жывёл, пасярод яго ходзячых, ані нішчыла тое, што нішчылася лёгка — ежу несмяротную, падобную да лёду.

Бо лёгка ў вачах Бога хутка ўзбагаціць беднага.

бо для Бога лёгка ў дзень смерці аддаць кожнаму чалавеку па яго шляхах.

ты, што давёў цароў да загубы і славутых скінуў з іх ложка і лёгка зламаў іх уладу;

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter