Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

МУДРЭЦ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «мудрэц» сустракаецца 6 разоў у 6 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 7 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi.

МУДРЭЦ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Хто такі, як мудрэц, і хто пазнаў тлумачэнне рэчаў? Мудрасць чалавечая прасвятляе яго воблік ды змяняе суровасць яго твару.

тады зразумеў я, што адносна ўсіх спраў Божых чалавек не можа знайсці аніякай прычыны таго, што адбываецца пад сонцам; і чым больш чалавек будзе намагацца высветліць гэта, тым менш спасцігне; і нават калі мудрэц скажа, што ён зразумеў, ён не можа спасцігнуць.

Дзе мудрэц? Дзе кніжнік? Дзе даследчык гэтага веку? Ці не зрабіў Бог мудрасць гэтага свету дурнотай?

Мудрэц словамі робіць сябе любімым, і ласка неразумных застанецца дарэмнай.

Бывае мудрэц для душы сваёй мудры, і плады яго ведаў — на целе яго.

Бывае мудрэц, што народ свой выхоўвае, і плады яго розуму верныя.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
МУЖ →