І, калі прыйшлі тыя пракажаныя да краю лагера, яны ўвайшлі ў адну палатку, і наеліся, і напіліся; і набралі там срэбра і золата, і адзення, і пайшлі, і схавалі. І зноў вярнуліся ў другую палатку, і адтуль усё павыносілі і схавалі.
Дык прыйшоў Язафат ды ўвесь народ з ім, каб зняць з мёртвых здабычу, і знайшлі шмат жывёлы, і посуду, а таксама адзення і іншых найкаштоўнейшых рэчаў, і набралі так шмат, што ўсё не маглі панесці, і тры дні выносілі, так бо многа было здабычы.
І пачулі імёны іх купцы краіны, і набралі надта многа срэбра і золата, таксама кайданы на ногі, і прыйшлі ў лагер, каб узяць ізраэльцаў за нявольнікаў, і далучыліся да іх дружыны з Сірыі і з зямлі чужынцаў.
А калі Альцым пераканаўся, што Юда і яго прыхільнікі набралі сілы, і зразумеў, што не можа ім супрацьстаяць, дык вярнуўся да цара і абвінаваціў іх у злачынствах.
як яны расказалі нам, не знайшлі яны агню, але толькі густую ваду. Ды загадаў ён, каб яны набралі яе і прынеслі. Калі ўжо ўсё было прыгатавана для ахвяр, Нэгэмія загадаў святарам паліць тою вадою як дрэва, так і тое, што на ім было пакладзена,