Быццам тукам і маслам алівы, насыціцца душа мая, і голасам радасці хваліць будуць вусны мае.
Хто сваю зямлю апрацоўвае — насыціцца хлебам, а хто ганяецца за прывідамі — неразумны.
Гультай хоча, а не мае, а душа працавітых насыціцца.
З плода вуснаў чалавека насыціцца чэрава яго, а спараджэнні ўласных вуснаў уволю накормяць яго.
Хто зямлю сваю апрацоўвае — насыціцца хлебам, а хто шукае адпачынку — напоўніцца галечай.
Кожная праца чалавека — дзеля вуснаў яго, але душа яго не насыціцца.
На подзвіг душы Сваёй Ён будзе глядзець з задавальненнем, насыціцца веданнем Сваім. «Слуга Мой справядлівы апраўдае многіх, і несправядлівасці іх Сам Ён будзе несці.
І прывяду Я Ізраэля зноў на пашы яго, і будзе ён пасвіцца на Кармэлі і на Басане, і на гары Эфраіма, і ў Галаадзе насыціцца душа яго”.
На вачах тваіх будзе плакаць вораг, а калі знойдзе магчымасць, не насыціцца крывёю.
Ненасытнае вока хціўцы, не насыціцца тым, што мае, пакуль не знішчыць, высушваючы, сваю душу.
адзін аднаго ўмацоўвае дабром; ды хто насыціцца, гледзячы на Яго славу?